Эліза БЛАЖЭВІЧ Са слоў старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід ХАХЕЛЬ, 27 сакавіка прэзідыум раённага камітэта беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прыняў пастанову "Аб задачах прафсаюзных арганізацый па ўдзеле ў падрыхтоўцы і правядзенні вясенне-палявых работ". Яе выкананне накіравана на тое, каб кожны работнік дасягнуў больш высокай вытворчасці працы, паскорыў тэмпы сяўбы і яе якасць.
Прафкамы сельгасарганізацый на пашыраных пасяджэннях разгледзяць увесь комплекс пытанняў, звязаных з удзелам прафарганізацый у вясенне-палявой кампаніі. Сумесна з эканамічнай службай райсельгасхарчу і спецыялістамі неабходна распрацаваць умовы аплаты працы, прэміравання, дадатковых мер маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, занятых на вясенне-палявых работах. З гэтай нагоды неабходна арганізаваць працоўнае спаборніцтва, з яго ўмовамі азнаёміць удзельнікаў, пры гэтым асаблівую ўвагу звярнуць на захаванне працоўнай дысцыпліны. Вынікі работы на сяўбе павінны падводзіцца штодзённа. У гонар перадавікоў рэкамендавана ўздымаць сцяг і ўручаць непасрэдна на працоўных месцах граматы, падзякі і грашовыя прэміі.
Звесткі пра лепшых работнікаў размесцяцца на стэндах прафсаюзных арганізацый. Важна не дапусціць вытворчага траўматызму і прычынення шкоды здароўю работнікаў, а таму старшыні прафкамітэтаў "пярвічак" сумесна з інспектарамі па ахове працы трымаюць на строгім кантролі правядзенне своечасовых інструктажоў па тэхніцы бяспекі. Работнікі павінны быць забяспечаны спецвопраткай, медаптэчкамі, сродкамі індывідуальнай аховы, гарачым харчаваннем.