Авторизация
 

На ўзвядзенні Міёрскай бальніцы спраў хапае

На возведении Миорской больницы дел хватает Серада, 5 красавіка. Ля дарогі да новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы ў рад выстраіліся аўтобусы, мікрыкі і легкавушкі, — яны даставілі на будоўлю спецыялістаў. За варотамі на тэрыторыі рухаюцца бульдозеры, экскаватары, грузавыя і спецыяльныя машыны: бачны раскопы зямлі, ля іх, каля сцен, на дахах завіхаюцца людзі. Рабочая абстаноўка на кожнай будаўнічай пляцоўцы. Пракаменціраваць яе прашу старшага прараба "Полацксельбуда" Уладзіміра Шавярновіча.

 

—Сёння на аб'екце заняты 115 чалавек,— адзначае Уладзімір Мікалаевіч.—Гэта будаўнікі розных спецыяльнасцей з Міёрскай ПМК-55, Браслаўскай 42-й, Глыбоцкай 48-й, Шаркаўшчынскай 68-й, Міёрскага ПМС, наваполацкага "Вентмантажу", віцебскага "Прамэнергабуда", фірмы "Панаксгруп". Аб'ёмы работ вялікія, аб'ектаў нямала, таму ўсім спраў хапае.
На галоўным корпусе праводзіцца мантаж сістэм ацяплення, водазабеспячэння і кана-лізацыі. Пераважна гэта так званыя чарнавыя работы, ідзе ўстаноўка стаякоў, падводка труб, якіх потым не будзе бачна.
Хапае спраў вентыляцыйнікам.


Аддзелкай ахоплены ў асноўным першы паверх галоўнага корпуса, там тынкоўшчыкі рыхтуюць сцены пад афарбоўку, шпатлююць. У плітачнікаў своў напрамак. Бетоншчыкі заліваюць растворам падлогу — робяць сцяжку.


Дарэчы, рабочыя з Міёрскай ПМК-55 выконваюць таксама частку такіх работ, займаюцца ганкамі і рампамі, а яшчэ — вентыляцыйнымі шахтамі.
На харчаблоку браслаўчане тынкуюць, выконваюць іншыя аддзелачныя работы. Перад імі укладваюць правады электрыкі. Звонку ўцяпляюць сцены шаркаўчане.


Будынак, на даху якого людзі — гэта гаспадарчы корпус. Там старую страху разбіраем, перакладваем парапет. У падвале міёрскія муляры робяць перагародкі.
Дзе пракапаны траншэі, пракладаюцца водаправодныя і каналізацыйныя трубы.
Фінансаванне ёсць, матэрыялы завезены, спецыялістаў хапае, — таму работы вядуцца шырокім фронтам.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 898
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 666
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта