Авторизация
 

Машыніст бульдозера Міёрскага ПМС—«Чалавек года Міёршчыны»

Машинист бульдозера Миорского ПМС—«Человек года Миорщины»Ігар МАТЭЛЕНАК 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Машыніст бульдозера Міёрскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Віктар ТОМАС любіць тэхніку, паважае яе прызначэнне. Лічыць, што цяжка не чалавеку за рулём у зручным крэсле, а менавіта агрэгатам — таму яны часам не вытрымліваюць, ламаюцца. Спецыяліст ідзе з гэтай ісцінай па жыцці і працуе, як кажуць, ад душы. За старанні тытулаваны Чалавекам года Міёршчыны. 

 

Звычка выкладвацца на працы на ўсе сто працэнтаў у Віктара Андрэевіча, мабыць, ад бацькоў. Нарадзіўся ў сям'і даяркі і жывёлавода ў вёсцы Нурава (зараз аграгарадок) на Верхнядзвіншчыне. Вучыўся у мясцовай базавай школе. Скончыў Боркавіцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці і абуў салдацкія боты. Перш чым уладкавацца ў Міёрскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм, пэўны час працаваў у Віцебскаблгазе.
Зараз Віктар Томас — машыніст бульдозера. Кіруе экскаватарам аж у Полацкім раёне на ўгоддзях сельгаспрадпрыемства "Кушлікі". Работнікі Міёрскага ПМС укладваюць там дрэнаж. Кожны дзень, акрамя выхадных, раніцай хлопцаў дастаўляюць на аб'ект, вечарам прывозяць дадому на службовым аўтобусе.


Увогуле, даводзіцца адточваць навыкі то на адным аб'екце, то на іншым. Зацішша прыпадае на зіму. У гэты час Віктар Андрэевіч з калегамі рыхтуюць тэхніку да наступнага сезона.
Ураджэнец Верхнядзвінскага раёна жыве ў Чапуках у бацькоў жонкі Іны Міхайлаўны. Яна ў Міёрскай базавай школе — сацыяльны педагог. У маладой сям'і падрастае пяцігадовы Арсеній. Хлопчык наведвае ў Чапуках дзіцячы садок-сярэднюю школу. Кожны дзень чакае тату з працы, сумуе. Другая палавінка ставіцца да прафесіі любага мужа з разуменнем. Гатуе да яго прыезду вячэру і дае ў дарогу кантэйнеры з перакусам. Часам Віктару даводзіцца абедаць, не выходзячы з кабіны.


Як заўсёды быць у форме і захоўваць пазітыўны настрой? У Віктара Томаса свой рэцэпт: ні ў якім разе не сядзець без справы. Ад гультайства стамляешся яшчэ больш. Яшчэ важна шмат часу праводзіць з сям'ёй і дарыць родным кампліменты. 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 898
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 666
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта