Авторизация
 

У пярвічнай арганізацыі ГА "Белая Русь" у Міёрах

Леанід МАТЭЛЕНАК  

У пярвічных арганізацыях ГА "Белая Русь" праходзяць справаздачна-выбарныя сходы. На адным з іх пабываў наш карэспандэнт , каб расказаць чытачам, якімі клопатамі жывуць актывісты грамадскага аб'яднання.

 

Пярвічка СШ №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі даволі вялікая, у ёй больш за два дзясяткі педагогаў. Кіраўнік — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, ініцыятыўная і крэатыўная Вольга Федуковіч. Сваіх калег яна ахарактарызавала наступным чынам: актыўныя прапагандысты ідэалогіі нашай дзяржавы, дапамагаюць рэалізоўваць праграмы, якія найперш скіраваны на абарону дзяцінства, мацярынства, умацаванне здаровага ладу жыцця, развіццё творчасці і ініцыятывы ў моладзевым асяродку.


Для пярвічнай арганізацыі самай значнай падзеяй мінулага справаздачнага перыяду стала прысваенне школе імя героя-земляка. Гэтаму папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа. Члены пярвічкі ўдзельнічалі ва ўсіх гарадскіх і раённых мерапрыемствах. Да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны правялі і сваю акцыю "Дзеці міру — дзецям вайны" па ініцыятыве і пры падтрымцы В. Атрошка, В. Федуковіч, Т. Крук, Г. Урбановіч, Р. Гайбовіч, Л. Грыгор'евай.


Апекавалі рэспубліканскія і міжнародныя конкурсы, удзельнічалі ў іх самі і рыхтавалі дзяцей, умацоўвалі сувязі з грамадскімі арганізацыямі Т. Крук, Г. Урбановіч, Л. Лапкоўская. З поспехам выступіла на конкурсе прафесійнага майстэрства "Настаўнік года" Л. Пракоф'ева.
Сярод тых, хто актыўна выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасці сродкі масавай інфармацыі і прапанадуе іх, можна пералічыць, бадай, усіх членаў пярвічкі. У ліку ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці самыя-самыя Л. Пракоф'ева, Р. Казлова, Л. Грыгор'ева, спартыўных і турыстычных мерапрыемстваў—Р. Казлова, Е. Валеўка, Т. Шаблоўская, Л. Пракоф'ева.


Педагогі збіралі рэчы і канцылярскія вырабы для маламаёмных сем'яў пры істотным укладзе найперш С. Мінчынай, А. Пятровай, А. Зарудніцкай.
Абсалютна ўсе зрабілі дабрачынныя ўзносы на падарункі дзецям-інвалідам і сіротам у час акцыі "Цуды на Каляды". Разам з дзецьмі збіралі макулатуру, пабывалі валанцёрамі на добраўпарадкаванні райцэнтра і тэрыторыі сваёй школы. Уваходзілі ў творчую групу па распрацоўцы эс-кіза памятнага знака, прысвечанага дзецям вайны.
Дзейнасць пярвічкі распаўсюджваецца і непасрэдна на сваю арганізацыю, усю школу, калі трэба арганізаваць цікавую паездку па родным краі, адзначыць юбілей і проста дзень нараджэння.


—Мы жывём паўнацэнным жыццём,—падвяла вынік Вольга Мікалаеўна.—Аднак гэта не здымае з парадку дня пытанні росту радоў, далейшай актывізацыі дзейнасці. Пра важнасць асабістага прыкладу, развіццё дабрачыннасці дапоўнілі калегі.
Дырэктар Вялянціна Атрошка падкрэсліла, што члены "Белай Русі" ў школе—не простыя выканаўцы прапанаванага. Яны падтрымліваюць сувязь з ЮНЕСКА, пасольствамі, клубамі іншых дзяржаў, рэалізуюць прапановы па паляпшэнні школьнага харчавання. У ліку новага—кабінет нацыянальнай культуры, на якім не спыняюцца. Трэба працягваць мерапрыемствы, звязаныя з імем Ягора Томкі. Створаны банк дадзеных пра людзей, што адносяцца да дзяцей вайны, і ў гэтым павінен быць працяг.


Увогуле работа пярвічкі пад кіраўніцтвам Вольгі Федуковіч прызнана здавальняючай. Выбары новага кіраўніка праводзіліся дэмакратычна, з удзелам трох кандыдатур, але больш галасоў прадказальна набрала В. Федуковіч. Яна ж будзе прадстаўляць пярвічную арганізацыю СШ №3 і на раённай канферэнцыі.


Пры развітанні пачуў ад Вольгі Мікалаеўны выказванне, што галоўнае не ў генерыраванні ініцыятыў і ідэй, хаця і гэта не проста, а ў іх рэалі-зацыі з карысцю для ўсіх. Відаць, гэта стане праграмным у далейшай дзейнасці яе асабіста і ўзначальваемай пярвічкі.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 636
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта