Год Миорской организации фонда мира был плодотворным

Год Миорской организации фонда мира был плодотворнымЛеанід МАТЭЛЕНАК

На пасяджэнні прэзідыума  раённай арганізацыі Беларускага фонду міру падведзены вынікі мінулага года. У справаздачным дакладзе старшыня Ала Смерцьева падкрэсліла, што сума ахвяраванняў ад калектываў раёна летась дасягнула 4313 рублёў і павялічылася ў паўтара раза. Па гэтым паказчыку Міёршчына заняла ў вобласці трэцяе месца пасля Ушач і Расонаў. Высокую свядомасць і актыўнасць праявілі работнікі УП ЖКГ, паштовай і электрасувязі, ТЦСАН, сістэмы школьнай і дашкольнай адукацыі, камбікормавага завода, лясгаса, цэнтральнай аптэкі, ветстанцыі, бібліятэчнай сістэмы, школы мастацтваў, Беларусбанка і іншых.

 

Адзначаны і той момант, што яшчэ не далучыліся да спраў і мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца Фондам, калектывы мясакамбіната, РЭС, Белаграпрамбанка, будаўнічых, меліярацыйных і некаторых іншых арганізацый.
Асноўная частка сабраных сродкаў выкарыстана на акцыі і мерапрыемствы ў раёне, падрыхтоўку да прысваення СШ №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі і святкавання юбілею СШ №2, заахвочванне пераможцаў конкурсу сярод школьнікаў, падтрымку шматдзетнай сям'і, пакупку прынтара для Дзісенскай бальніцы і інгалятара для аддзялення кругласутачнага знаходжання, выраб таблічак "Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны", віншаванне "дзяцей Міру" і іншыя мэты.


Арганізацыі фонду прымалі ўдзел у парламенцкіх выбарах і іншых мерапрыемствах, на адным з іх узнікла задума стварыць памятны знак, прысвечаны дзецям вайны. Яе падтрымалі райвыканкам, клуб "Адраджэнне", прафсаюзы, СШ №3, быў аб'яўлены конкурс на лепшы праект. Дасланыя прапановы на пасяджэнні прадставіла для абмеркавання намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Члены прэзідыума пагадзіліся, што ўсе яны цікавыя і могуць быць элементамі будучага мемарыялу, але не хапае адметнай сімвалічнасці. Вырашана прадоўжыць конкурс.


Прэзідыум абмеркаваў план работы на 2017 год. У прыватнасці, намечана прыняць удзел у святкаванні юбілею дзіцячага сада №1, правядзенні тыдня сям'і, рэалізацыі праекта "Дзеці міру— дзецям вайны". Справаздачна-выбарная канферэнцыя сёлета пройдзе 21 верасня, на Дзень міру.
Члены прэзідыума атрымалі заданні па павелічэнні радоў арганізацыі. 

 

Фота для ілюстрацыі.

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.