Авторизация
 

У кроплі "Расінкі" мора пазітыву

В капле "Росинки" море позитиваРэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва на выязным пасяджэнні ў Кобрыне падвёў вынікі работы за 2016 год. У размове прынялі ўдзел усе кіраўнікі санаторна-курортных арганізацый, абласных структур і іншыя зацікаўленыя бакі. Узнагароджаны лепшыя здраўніцы Беларусі. У іх ліку санаторый "Расінка", які лідзіруе сярод дзіцячых санаторыяў у краіне. 

 

 

— Гэтая заслуга агульная. У "Расінцы" згуртаваны калектыў прафесіяналаў, педагогаў, выхавальнікаў. У нас 148 работнікаў. З іх 21 выхавальнік, на кожнага з якіх ускладаецца вялікі клопат пра дзяцей. На аднаго такога куратара — па 35-40 адпачывальнікаў. У санаторыі працуюць настаўнікі, якіх падбірае аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, — расказвае дырэктар здраўніцы Юрый Баранаў.


В капле "Росинки" море позитиваЁн прызнаны адным з перспектыўных кіраўнікоў. "Расінка" за мінулы год дасягнула значных поспехаў па многіх відах дзейнасці. За апошнія гады тут зроблена шмат па новым будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце, развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы. Гэта інвестыцыі ў будучыню і цяперашняе нашых дзяцей, самы бясцэнны капітал. Толькі за мінулы год укладзена 316,8 тысячы рублёў, у тым ліку 176 тысяч — на рамонтна-будаўнічыя работы, 7,8 тысячы — на медыцынскае абсталяванне. У прыватнасці, набылі магнітатэрапеўтычныя апараты.


У гэтым санаторыі адзін з самых высокіх паказчыкаў па экспарце паслуг — 115,2% да ўзроўню папярэдняга года. Запаўняльнасць — 100%. Ахвотнікаў тут пабываць і за тое больш. Тысячы дзяцей з розных куткоў Віцебшчыны, іншых рэгіёнаў краіны прыязджаюць у "Расінку" на аздараўленне, лячэнне і адпачынак. Для іх створаны ўсе неабходныя ўмовы. Расце інтарэс замежнікаў да здраўніцы. Прымаюць на адпачынак расійскіх дзяцей. Але, бясспрэчна, па словах дырэктара, перавага аддаецца беларусам. Бо гэта нават грэшна — мець на роднай зямлі санаторый і не адпачываць у ім.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 559
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 595
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 601
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта