Наводнения может не быть на Миорщине, но к нему надо быть готовыми

Наводнения может не быть на Миорщине, но к нему надо быть готовымиЛеанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара

 

Менавіта ў гэтым сутнасць тактыка-спецыяльнага вучэння, якое прайшло на Міёршчыне 23 сакавіка. Яго тэма: "Дзеянні сіл і сродкаў дзяржаўнай сістэмы надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны раёна пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, што звязаны з веснавой паводкай".

 

Пры адкрыцці мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч як кіраўнік камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме нагадаў прадстаўнікам зацікаўленых арганізацый падзеі не такога далёкага 2013 года, калі Дзвіна ў Дзісне праверыла гатоўнасць людзей супрацьстаяць стыхіі. Сёлета ад гэтай і іншых рэк нечаканасцей пакуль не чакаецца, калі карэкцівы не ўнясе надвор'е.


Што абстаноўка спакойная, пацвердзіў і начальнік РАНС Сяргей Слізень. Яго падначаленыя выязджалі толькі на некалькі падвор'яў у райцэнтры, якія падтапілі грунтовыя воды. Каб яны не нанеслі вялікай шкоды, камунальнікі своечасова прачысцілі канавы і трубы пад пераездамі. Праінфармаваў, што спецыяльная тэхніка падрыхтавана, створаны для яе запасы паліва, ёсць патрэбныя будаўнічыя матэрыялы, сярод насельніцтва вядзецца растлумачальная работа, сітуацыя кантралюецца. А вучэнні яшчэ раз дазволяць праверыць гатоўнасць да дзеянняў спецыяльных фарміраванняў.


У гэтым жа плане былі даклады кіраўнікоў дарожных служб: тэхніка спраўная, запасы гравію, шчэбню, камення, труб для пераездаў створаны, масты абследаваны. Выяўленыя размывы дарожнага палатна ліквідаваны.
Пра дзяжурства, аварыйныя брыгады, наяўнасць перасоўных электрагенератараў і іншае гаварылі інжынеры УП ЖКГ Ігар Войтаў і вузла электрасувязі Юрый Шокель, майстар РЭС Анатоль Ільічоў.


Галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая запэўніла, што на выпадак надзвычайнай сітуацыі медыкі маюць рэзервовыя месцы ў стацыянарных лячэбных установах, створаны запасы медыкаментаў. Але асаблівай небяспекі сёлета не чакаецца, бо ў магчымах зонах затаплення сем'і з маленькімі дзеткамі не жывуць, няма там састарэлых і інвалідаў. Прадстаўнік РЦГЭ дапоўніла: свае абавязкі па папярэджанні магчымых інфекцый санітарная служба выконвае.


За падначаленых і іх абсталяванне ручаецца кіраўнік АСВОДа Алег Рубанік. Яго больш непакоіць, што самі людзі, асабліва аматары рыбнай лоўлі, не клапоцяцца аб ўласнай бяспецы, ходзяць па нетрывалым лёдзе да апошняга. Нават халодныя "ванны" пры выхадзе на бераг іх не спыняюць.
Сярод пытанняў, якія ў выпадку нечаканай паводкі могуць стварыць праблему, толькі недахоп аўтобусаў, калі трэба будзе праводзіць масавую эвакуацыю насельніцтва. Але да такой экстранай меры на Міёршчыне яшчэ не звярталіся.
Вынікі пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях падвяла галоўны спецыяліст абласнога ўпраўлення МНС Алена Лявіцкая: у раёне ўсе службы ведаюць, чым ім трэба займацца і гатовы да дзеянняў.


Пасля "тэарэтычнай", калі так можна сказаць, часткі вучэнняў пачалася практычная. На базе РАНС прайшло пасяджэнне сітуацыйнага штаба па надзвычайных сітуацыях. Яго кіраўнік Аляксандр Чарняўскі і старшы інжынер РАНС Пётр Мядзелец абмеркавалі з прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, якія прыцягваюцца для ліквідацыі вынікаў прыродных стыхійных з'яў і тэхнагенных аварый, падрыхтоўчыя і папераджальныя меры, удакладнілі праграму дзеянняў, выкарыстоўваемыя сілы і сродкі. Сярод прагназуемых небяспек самае актуальнае —пажары як вынік веснавога выпальвання сухой расліннасці і спальвання смецця.
Прайшла практычная праверка гэтых сіл і сродкаў у РАНС і на базе АСВОДа.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.