Авторизация
 

На службе ў Міёрах за рулём

На службе в Миорах за рулёмКацярына РЫНКЕВІЧ

Фота аўтара

Галоўнымі якасцямі для супрацоўніка органаў унутраных спраў міліцыянер Руслан ЗАХАРЭВІЧ лічыць цярплівасць, уважлівасць і псіхалагічную загартоўку. Стагоддзе беларускай міліцыі Руслан Раманавіч сустрэў у новым званні і на новай пасадзе. Пагоны лейтэнанта ўручылі на ўрачыстасці ў пачатку сакавіка. Да абавязкаў інспектара дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ прыступіў у студзені. 

 

Міліцэйскую службу Руслан Захарэвіч нясе з 2006 года. Увесь час за рулём. Пачынаў міліцыянерам-вадзіцелем у аператыўна-дзяжурнай службе. Выязджаў на сямейныя скандалы, месцы злачынстваў. Наглядзеўся на непрывабныя бакі жыцця. Таму да сучасных серыялаў пра міліцыю ставіцца з лёгкай іроніяй і аддае перавагу дакументальным стужкам.
—Кіно—гэта кіно. Там усё прыгожа…,—заўважае.


Праз тры гады Руслан сеў за руль аўтазака. Яго пасажырамі сталі асобы з "цёмнымі" біяграфіямі. Кропкі маршрута— будынак раённага суда, куды прывозіў падсудных з ізалятара часовага ўтрымання; чыгуначная станцыя, дзе сустракалі з поезда злачынцаў; абласны цэнтр, куды таксама дастаўляў парушальнікаў.
—Часам уначы ехаць даводзілася. Стараўся загадзя выспацца,—расказвае Руслан.—Непрадбачнасцей у дарозе не здаралася. Парушальнікі спакойна сябе паводзілі.


Цяпер службовы транспарт лейтэнанта—патрульная машына ДАІ. З першых дзён дзяжурстваў на дарозе заўважыў, што адно з тыповых і частых парушэнняў—перавышэнне хуткасці.
Як бы ні склаўся дзень на службе, дадому Руслан прыходзіць з іншымі думкамі. Пра актыўны адпачынак. Сочыць за поспехамі беларускіх спартсменаў. Сам выбірае футбол.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 707
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 660
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта