Авторизация
 

У Міёрах у тэхнікі з каўшамі кіроўцы з вопытам

В Миорах у техники с ковшами водители с опытомКацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЕВІЧА

Сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі аб'ядноўвае людзей розных прафесій. У іх ліку машыніст экскаватара Павел ГРЫГАРОВІЧ і вадзіцель пагрузчыка Мікалай ДЗЯМЕШКА.  У пачатку працоўнага дня абодвух засталі на базе. Так называюць пляцоўку, дзе размяшчаецца тэхніка побач з адміністрацыйным будынкам УП ЖКГ. 

 

Павел Грыгаровіч завіхаўся ля сваёй жоўтай махіны. Кіруе ёй шосты год. Як уладкаваўся на прадпрыемства, так і атрымаў гэтую тэхніку.
—З жалезам больш за сорак год справу маю. На трактарыста-машыніста ў Відзах вучыўся. Працаваў у райсельгасхіміі. На трактарах, на экскаватары таксама,—расказвае Павел Андрэевіч.—Кіраваць экскаватарам куды прасцей, чым яго рамантаваць. Дэталі глыбока схаваны, дастаць складана.
На сваім агрэгаце едзе з хуткасцю 17 кіламетраў у гадзіну. Далёкія кропкі—Перабродскі і Дзісенскі ўчасткі. Туды выязджае толькі на аварыйныя работы. Асноўныя клопаты ў горадзе. Патрэбны экскаватар на замене цеплатрас, для ачысткі водасцёкавых канаў ад зараснікаў і смецця, на кар'еры для нарыхтоўкі пяску і гравію, для пагрузкі пясчанай сумесі, якой у галалёд пасыпаюць дарогі. Зімой заводзіць тэхніку ўначы, каб да раніцы вуліцы сталі бяспечнымі для руху.


Калі справы для экскаватара няма, яго гаспадар пераходзіць на падсобныя работы. Але сумуе жоўтая махіна нядоўга. Летам машыніст у кабіне кожны дзень. Спякотай адчыняе акно—хоць невялікі, але паратунак. Музыку за рулём не слухае. Трэба чуць, як працуе рухавік.
Калі б не змянілі пенсіённы ўзрост, сёлета ў верасні Павел Андрэевіч пайшоў бы на заслужаны адпачынак. Давядзецца затрымацца на год.
—Галоўнае, каб здароўе было,—заўважае субяседнік.—Тады ўсё пад сілу.


У Паўла Грыгаровіча ўласны дом з усімі зручнасцямі. Узводзіў яго сваімі сіламі з матэрыялаў, выдзеленых райсельгасхіміяй. З "хрушчоўкі" пераехалі напярэдадні 1990-га. Даглядаюць агарод і птушку, плануюць павялічваць гаспадарку. Старэйшы сын жыве з бацькамі. Дачка са сваёй сям'ёй таксама ў райцэнтры. Двое ўнукаў. Арцёму восьмы год ідзе, Дзіму тры споўнілася. Хлапчукі штодня ў гасцях у дзядулі і бабулі, праводзяць тут выхадныя. Павел Андрэевіч расказвае ім пра сваё дзяцінства, што прайшло ў вёсачцы Дзехцяры Новапагосцкага сельсавета. Малечы складана ўявіць, як дзеці гуртам 15-20 чалавек у шэсць гадзін раніцы з факелам ішлі ў школу за шэсць кіламетраў. Дзядуля хоча, каб у яго ўнукаў засталіся светлыя ўспаміны пра самую лепшую пару ў жыцці. І з радасцю возьме іх на рыбалку ці ў лес па грыбы.


В Миорах у техники с ковшами водители с опытомУ адрозненні ад свайго калегі вадзіцель пагрузчыка Мікалай Дзямешка замест "песні" рухавіка выбірае радыё ці хіты 80-х. Пад музыку работа спорыцца.


—Грузім, капаем, раўняем пляцоўкі і абочыны дарог, прыбіраем снег, буртуем адходы на вясковых сметніках,—пералічвае кола абавязкаў Мікалай Анатольевіч і дадае:—Работы круглы год хапае.


Новенькі пагрузчык сам прыгнаў са сталіцы крыху больш за два гады таму. У кабіне камфортна, далёка відаць. Шмат электронікі.
Мікалай Дзямешка кіруе транспартам тры дзясяткі год. Вучыўся ў будаўнічым вучылішчы на слесара-мантажніка, але на практыцы веды і навыкі не прымяніў. Тэхніка аказалася бліжэй. Скончыў курсы—і за руль.


У выхадныя таксама ў дарозе. Едзе на рыбалку. Нярэдка ў суседнія раёны. Але найбольш падабаецца вудзіць на Заходняй Дзвіне ў родных Дрыгучах. Даглядае бацькоўскі дом і агарод.
Ля дома ў Міёрах участак меншы. Затое гаспадарка ёсць: свінні, каты, папугай. Больш за ўсіх чакае гаспадара пяцігадовы Норд—разумная нямецкая аўчарка. Штодня выгульвае вернага сябра, летам бярэ з сабой на рыбалку.


Нераўнадушны Мікалай Анатольевіч да кніг. Найбольш падабаюцца гістарычныя мастацкія і дакументальныя творы.
—Калі кніга цікавая і лёгка ўспрымаецца, усю ноч чытаю, —гаворыць субяседнік.
Дамашнюю бібліятэку папаўняюць дзеці. Сын і дачка ў Мінску. Арцём у аўтасервісе працуе і завочна атрымлівае вышэйшую адукацыю. Наталля—інжынер-геадэзіст. Часта бывае на будаўніцтве атамнай станцыі, аб'ездзіла шмат куточкаў нашай краіны, пабывала за яе межамі. Дадому ў Міёры абодва стараюцца прыязджаць як мага часцей. Заўтра абавязкова патэлефануюць тату, каб павіншаваць з прафесійным святам. Гэта традыцыя.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта