Акцыя "Бяспечныя канікулы" распачалася ў вобласці і раёне 22 сакавіка. Асноўная мэта—прафілактыка парушэнняў сярод юных удзельнікаў дарожнага руху, папярэджанне дзіцячага траўматызму. Падчас акцыі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС узмоцняць кантроль за дзецьмі і падлеткамі на дарозе. Таксама наведаюцца ў дзіцячыя садкі і школы, каб нагадаць юным пешаходам, як пераходзіць праезную частку, для чаго патрэбны флікеры, з якога ўзросту дазволена выязджаць на веласіпедзе на дарогу і іншыя дарожныя правілы.
Працягнуцца "Бяспечныя канікулы" да 2 красавіка.
Фота для ілюстрацыі.
Мікалай ШАМЁНАК, начальнік
аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.