Авторизация
 

Цэнтр падрыхтоўкі дапамагае асвоіць прафесію

Центр подготовки помогает освоить профессиюЭліза БЛАЖЭВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Пачалася вясна. Хутка на палетках сельгасарганізацый "закіпіць" работа, тэмпы і якасць якой у многім залежаць ад эфектыўнага выкарыстання глебаапрацоўчай, пасяўной і догляднай тэхнікі. Трэба правесці пасяўную кампанію за тыдзень, каб загарнуць насенне ў аптымальныя тэрміны. Справіцца з даручаным магчыма пры рабоце тэхнікі ў дзве змены.

 

 Для гэтага неабходна дастаткова механізатараў. Асвоіць прафесію дапамагае Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых пры райсельгасхарчы. Тут атрымліваюць не толькі пасведчанне на кіраванне маламагутнымі трактарамі (катэгорыя "А"), але праходзяць перападрыхтоўку, павышаюць кваліфікацыю. 

 

Летась у Цэнтры 44 чалавекі асвоілі прафесію трактарыста-машыніста катэгорыі "А", а ў 2015-ым—38. За два гады больш за 100 механізатараў атрымалі права кірававання іншымі відамі тэхнікі.


—15 лютага запатрабаваную ў сельгасвытворчасці прафесію атрымалі яшчэ 25 чалавек. Адметна, што гэты выпуск механізатараў катэгорыі "А"—юбілейны. Сёлета 27 кастрычніка навучальная ўстанова адзначае 30-годдзе,—заўважае дырэктар Цэнтра Генадзь Кандратовіч.
Нядаўна 28 механізатараў пацвердзілі веды і здольнасці на права кіравання энерганасычанымі трактарамі і зерне- і кормаўборачнымі камбайнамі (катэгорыі "В" і "D"). Падчас экзаменаў адказвалі па білетах на пытанні па абсталяванні і эксплуатацыі самаходных машын і трактараў, праходзілі выпрабаванні на трактарадроме па кіраванні "МТЗ-1221" і кормаўборачным камбайнам.


Старшыня экзаменацыйнай камісіі, начальнік інспекцыі дзяржнагляду раёна Уладзімір Яскевіч падкрэсліў, што нярэдка перападрыхтоўку праходзяць механізатары, працоўны стаж якіх вымяраецца дзесяцігоддзямі. Яны без цяжкасцей здаюць тэорыю, не дапускаюць памылак на трактарадроме. Цяжэй здаваць экзамены менш вопытным кіроўцам, але і яны маюць дастатковую падрыхтоўку. Уладзімір Канстанцінавіч звярнуў ўвагу на важнасць правільнай эксплуатацыі тэхнікі і своечасовага абслугоўвання, што павышае тэрміны яе выкарыстання, спрыяе прадукцыйнасці працы. Нагадаў пра неабходнасць перыядычнага паўтарэння правілаў дарожнага руху. Сельскія трактарысты працуюць на палетках, дзе няма знакаў, разметак, указаль-нікаў, аднак шлях ад майстэрні да ворнага кліна ці збожжавай нівы пралягае праз населеныя пункты, і любое, нават дробязнае парушэнне правілаў руху можа прывесці да аварыі ці трагедыі.


З начальнікам інспекцыі дзяржнагляду Уладзімірам Яскевічам экзамены прымалі начальнік аддзела механізацыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко і майстар вытворчага навучання Цэнтра Эдуард Масла. Яны заўважылі, што ўсе вучні паспяхова здалі экзамены і могуць садзіцца за руль энерганасычанай тэхнікі, некаторыя ёй ужо кіруюць. Генадзь Кандратовіч падзякаваў усім за старанне і адказнасць, а дырэктару ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" Івану Сушко і часова выконваючаму абавязкі кіраўніка ААТ "Пад'ельцы" Чаславу Маразу—за прадастаўленую тэхніку.


Центр подготовки помогает освоить профессиюАдзначана, што Цэнтр прымае на вучобу і перападрыхтоўку не толькі сельгасвытворцаў, але і работнікаў іншых арганізацый і прадпрыемстваў раёна, беспрацоўных і часова непрацуючых. На гэты раз, напрыклад, вучыліся механізатары з ААТ "Мікалаёўскі", "Міёрскі райаграсэрвіс", "Гвардзейскі", "Папшулі", "Пад'ельцы", "Чэрасы", "Мерыца", УП "Цітова" і "Павяцце", ДЛГУ "Дзісенскі лясгас", ААТ "Міёрскі льнозавод", ДРБУ №203" і двое часова непрацуючых.


Калектыў Цэнтра невялікі. Майстры вытворчага навучання Эдуард Масла і Алег Цітовіч, метадыст—Лілія Шчарбакова, галоўны бухгалтар—Алена Асіпенка, дырэктар—Генадзь Кандратовіч. Іх уклад у развіццё АПК раёна значны. Большасць механізатараў Міёршчыны атрымалі прафесію менавіта ў гэтай установе. Дарэчы, цяпер 30 трактарыстаў-машыністаў праходзяць перападрыхтоўку на катэгорыю "F" (экскаватары і спецпагрузчыкі). 7 красавіка здаюць экзамен.


—Павышэнне кваліфікацыі—патрабаванне часу. Пры прыёме на працу перавагу аддаюць спецыялістам, якія могуць кіраваць рознымі відамі тэхнікі. Усебакова падрыхтаваныя кадры запатрабаваны ў вёсцы,—упэўнены начальнік інспекцыі дзяржнагляду раёна Уладзімір Яскевіч.—Сельскі трактарыст ранняй вясной сілкуе азімыя на самаходнай "Расе". Затым на энерганасычаным "Беларусе" вядзе культывацыю глебы, сяўбу яравых культур. Летам убірае кармы на самаходных камбайнах, восенню—абмалочвае збожжавыя на "КЗС-1218" і "КЗС-10". У зімовы перыяд задзейнічаны на ўніверсальным пагрузчыку. Вось чаму з кожным годам у сельгасарганізацыях более шырокапрофільных механізатараў, у пасведчаннях якіх чатыры-пяць ці ўсе шэсць катэгорый. Актыўна садзейнічае таму Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта