Авторизация
 

У Міёрах працуе касметычны кабінет

В Миорах работает косметический кабинетУ Міёрах працуе касметычны кабінет. Прапаноўваюцца масаж твару, карэкцыя броваў, праколванне вушэй і іншыя паслугі. Гаспадыня Вольга КРУК прызначае сустрэчу ў свой абедзенны перапынак. Астатні час заняты, наперад распісаны некалькі дзён.

 

Размяшчаецца касметычны кабінет на другім паверсе будынка КБА ў Міёрах. Адкрыўся з 1 лютага і ні дня не пустуе. У ліку паслуг—карэкцыя і афарбоўка броваў, афарбоўка веек, праколванне вушэй, дэпіляцыя воскам, масаж твару, шыі і дэкальтэ, працэдуры па доглядзе за скурай твару.
—Запатрабаваны ўсе паслугі. Часцей запісваюцца на карэкцыю броваў. Многіх цікавіць масаж твару. Хутка пацяплее, стане актуальнай дэпіляцыя,—расказвае Вольга.—Прымаю праз дзень, паколькі маё асноўнае месца працы—працэдурны кабінет райпаліклінікі.


Вольга—медсястра. Аказваць касметычныя паслугі па праколванні вушэй, карэкцыі броваў вучылася на семінарах. Мае дыплом сталічнага вучэбнага Цэнтра эстэтыкі і масажу Наталлі Антановіч. Веды і навыкі ў першую чаргу набывала для сябе. Пасля падумала, што можа быць карыснай для іншых. Напрыклад, у працэдурным кабінеце паліклінікі часам пыталіся, ці праколваюць тут вушы.


—Родныя і знаёмыя падтрымалі ідэю наконт касметычных паслуг,—гаворыць Вольга.—Упэўнівалі: справа пойдзе. Так і атрымалася.
Што да кошту, то кліенткі, якія звярталіся за падобнымі паслугамі ў Полацку, заўважаюць, што ў Міёрах танней. Так, карэкцыя броваў абыдзецца ў 3 рублі, а разам з афарбоўкай—7. За працэдуру догляду за скурай, якая ўключае ачышчэнне, лёгкі пілінг, масаж, маску і нанясенне крэма, заплаціце 8 рублёў.


Узрост наведвальніц касметычнага кабінета розны. Самай юнай —годзік. Маці прыводзіла вушы пракалоць.
Хтосьці сказаў, што для жанчыны выглядаць добра—абавязак. Тым больш, калі на дварэ вясна.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта