Авторизация
 

Жанчына ў сістэме аграпрамысловага комплексу на Міёршчыне

Женщина в системе агропромышленного комплекса на МиорщинеЖанна Серафімаўна ПАДКЛАДНЁВА—аператар машыннага даення ААТ "Туркова". Гэта жанчына з ліку тых, пра каго кажуць, дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся. У Туркоўскіх краявідах прайшло дзяцінства, стварыла сям'ю. З мужам выхавалі дзвюх дачок. Малодшая Вольга загадвае ў гаспадарцы малочна-таварнай фермай "Цімошкава".

 

Пад яе кіраўніцтвам працуе ў калектыве і матуля. Дачка Ірына—інспектар па кадрах у ААТ "Туркова". Дзяўчаты замужам, у кожнай па дзіцяці. Для сваіх родных Жанна Серафімаўна бездакорны аўтарытэт і прыклад. На рабоце яе цэняць за чалавечнасць, сумленнасць, адказнае стаўленне да працоўных абавязкаў. Яна любіць справу, якой займаецца, паважае сваю прафесію, быць даяркай для яе—пачэсна і прэстыжна.


Пад апекай аператара машыннага даення 42 каровы. Жывёлы дагледжаныя, за належны клопат аддзячваюць малаком. Штогод у группе павялічваюцца надоі. За 2015 год ад кожнай рагулі атрымала 5937 кілаграмаў малака, летась—6364 кг. Валавы надой вырас на 18 тон. Шмат увагі гаспадыня гурта надае санітарнаму стану рабочага месца.


Але не толькі з кароўкамі ўмее знаходзіць узаемаразуменне Жанна Серафімаўна. Цягнуцца да яе і людзі. Сціпласць, ветлівасць, добразычлівасць, гатоўнасць заўсёды адгукнуцца на просьбы, параіць і дапамагчы—гэтыя якасці выклікаюць асаблівы давер і павагу.


За 20 гадоў назапашаны вопыт і веды, якімі дзеліцца з мала-дзейшымі калегамі. Пра якаснае выкананне даручаных абавязкаў сведчаць шматлікія граматы і дыпломы, каштоўныя падарункі ад кіраўніцтва ААТ "Туркова" і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. У 2014 годзе добрасумленная праца аператара адзначана Граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі. Штогод Жанна Серафімаўна займае прызавыя месцы ў раённых спаборніцтвах сярод аператараў машыннага даення сельгасарганізацый. 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта