Авторизация
 

Чужых дзяцей не бывае

Чужих детей не бываетГісторыя кожнай прыёмнай сям'і не падобная на іншую. Але ёсць і агульнае: ўсведамленне неабходнасці дапамагчы, сагрэць сэрцы і душы дзяцей, дазволіць ім зноў паверыць ў цуды і тым самым зрабіць свет крыху лепшым, а дзіцяці зноў набыць сям'ю, няхай не родную… але ўсё ж сям'ю.

 

Таццяна Галіцкая выхоўвае прыёмнае дзіця з асаблівым лёсам ужо пяты год. Яна апавядае: "Калі Валодзя прыйшоў у наш дом, яму было 7 гадоў, хлопчык-першакласнік. Трапіў у клас, дзе дзеці ўжо ведалі літары, лічбы, умелі лічыць, пісаць. Маё дзіця ні літар, ні лічбаў, ні элементарна дадаць-адняць адзінку—нічога гэтага не ведала, адставала ў моўным развіцці. Давялося шмат і старанна займацца. Ускладнялася навучанне хваробай: Валодзя не мог дыхаць носам і пастаянна адчуваў кіслароднае галаданне. Зрабілі аперацыю. Пасля яе дзіцяці стала лягчэй, з'явіліся таксама поспехі ў вучобе. Сталі наведваць музычную школу. У канцы другога класа мы атрымалі падзяку ад школы і грамату ў музычнай школе за выдатную вучобу".


Са слоў прыёмнай маці, калі б можна было вярнуць час назад, пры веданні асаблівасцяў выхавання прыёмных дзяцей і адказнасці, што кладзецца на твае плечы,— яна б нічога не мяняла ў сваім жыцці. Кажа: "Залог поспеху—проста любіць дзяцей, якімі б яны ні былі… яны ж дзеці. Справа не толькі ў тым, што ты яго апрануў, абуў і накарміў, але і ў тым, як ты знойдзеш да яго падыход. З дзецьмі трэба шмат размаўляць, тлумачыць, дапамагаць. Магчымасць падзяліцца з іншымі дабрынёй, акружыць увагай, любоўю і клопатам тых, каму гэтага так не хапае —і ёсць сапраўдны поспех у маім жыцці. Я лічу, у мяне гэта атрымліваецца. А цяжкасці будуць заўсёды, галоўнае, іх прымаць і рашаць. Такога яшчэ не было ў жыцці, каб без цяжкасцяў".


Таццяна Міхайлаўна спакойная, добрая, шчырая, адказная, педагог па адукацыі, гэта дапамагае ёй у працы. Таксама яна прымае актыўны ўдзел у рабоце метадычнага аб'яднання прыёмных бацькоў, клуба прыёмных бацькоў "Астравок надзеі", павышае сваю кваліфікацыю на курсах, ахвотна дзеліцца вопытам работы з калегамі.


Дарагія мамы, што прынялі на выхаванне асірацелых дзяцей! З веснавым вас святам, з 8 Сакавіка. Здароўя вам, мора пазітыву і ўсмешак, шчасця і як мага больш у побыце светлых момантаў. Дзякуй вам за тое, што вы ёсць у жыцці вашых прыёмных дзяцей. Чужых дзяцей не бывае, і гэта вы даказваеце на справе.


Валянціна РЫМДЗЁНАК, дырэктар
раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта