Авторизация
 

Восьмага сакавіка. Пра што гавораць мужчыны і хлопцы ў Міёрах

Восьмого марта. О чем говорят мужчины и парни в МиорахЛюблю жаночае свята 8 Сакавіка. У гэты дзень не трэба ісці на працу—афіцыйны выхадны. Ёсць нагода зладзіць хатнюю ўрачыстасць і павіншаваць любімых жанчын. Асабістым меркаваннем на гэты конт падзяліліся мясцовыя прадстаўнікі моцнага полу. 

 

Дзмітрый ДЗЕДУШКЕВІЧ, электраманцер Міёрскага раёна электрычных сетак:
—У гэты дзень намагаюся зрабіць маці, бабулю і каханую самымі шчас-лівымі. Дару ім кветкі, гавару кампліменты і дапамагаю ва ўсім. Але таксама лічу, што Восьмага сакавіка—адначасова і мужчынскае свята. Мужы, нарэшце, могуць адпачыць ад працы і надаць больш увагі сваім сем'ям. Хіба гэта не шчасце?


Восьмого марта. О чем говорят мужчины и парни в МиорахБарыс ЛІСКОЎ, вучань 10 "Б" класа сярэдняй школы №2:
—Для мяне 8 Сакавіка—нагода ў чарговы раз ашчаслівіць маці. Звычайна ў святочную раніцу спяшаюся ў кветкавы магазін за букетам. Потым гатую што-небудзь смачнае… Карацей кажучы, бяру на сябе асноўныя хатнія клопаты. І нарэшце, віншую. Настолькі прыемна бачыць усмешку і радасць у маміных вачах, што ў самога на душы светла.


Восьмого марта. О чем говорят мужчины и парни в МиорахДзмітрый МАЛЫШАЎ, інжынер сельгаспрадпрыемства "Міёрскі":
—Жанчыны—сапраўдны падарунак для мужчын! З дня ў дзень яны клапоцяцца пра нас. А Восьмага сакавіка—падстава ў чарговы раз падзякаваць ім за ўсё. Лепшы падарунак, на мой погляд, наша ўвага, якой жанчынам не хапае.


Валерый КРУПЕНЬКА, вучань 11 "Б" класа сярэдняй школы №3 імя Ягора Томка:
—Лічу гэтае свята адным з ключавых у годзе, бо павіншаваць галоўных у жыцці жанчын з іх днём вельмі важна. Маці, бабулі, жонкі, каханыя і сёстры ствараюць утульнасць у доме, радуюць сваёй прыгажосцю і саграваюць клопатам. Ніколі не шкадую самых добрых слоў у іх адрас, яны—наша сутнасць.


Восьмого марта. О чем говорят мужчины и парни в МиорахДзмітрый МАКСІМЕНКА, вучань 9 "А" класа сярэдняй школы №3 імя Ягора Томка:
—Жаночае свята супадае з пачаткам вясны. Гэта сімвалічна, бо ажывае прырода, а нашыя жанчыны ёсць увасабленне першароднай прыгажосці. Ці праўду кажу? Думаю, што са мной пагодзяцца ўсе мужчыны. Сам люблю гэты дзень. Звычайна добрае надвор'е, выхадны, на тварах мінакоў радасць, а ў руках—кветкі.


Падрыхтаваў Ігар МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 848
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 636
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта