Авторизация
 

Жанчына года ў сістэме прамысловага комплексу і будаўніцтва Міёршчыны

Женщина года в системе промышленного комплекса и строительства МиорщиныМарыя Феліксаўна МАРОЗ—ахоўнік ААТ "Міёрскі камбікормавы завод". Па адукацыі швачка, закончыла Віцебскае СПТВ №19. Дзевяць гадоў задавольвала патрэбы модніц у прыгожых сукенках. У 1998 годзе творчую сферу дзейнасці, дзе палёт фантазіі, змяніла на больш прыземленую: працаўладкавалася на камбікормавы завод.

 

Тут у падсобнай гаспадарцы працяглы час даглядала свіней. Рохкаючая армія ў 120 галоў, у тым ліку 12 свінаматак, дзякуючы добраму клопату радавала высокімі прывагамі і прыплодам. Калі падсобную гаспадарку ліквідавалі, Марыя Феліксаўна перайшла на пагрузачна-разгрузачны ўчастак, а цяпер ахоўвае аб’екты завода.


Кіраўніцтва хваліць адказнага работніка: добрасумленна ставіцца да працоўных абавязкаў, спраўляецца з імі аператыўна і ў поўным аб'ёме, перажывае за кожную дробязь. У той жа час у любой сітуацыі застаецца ўраўнаважанай, тактоўнай, з пазітыўнай устаноўкай на жыццё. У калектыве падтрымлівае атмасферу зацікаўленасці ў дасягненні высокіх вынікаў працы, гатова ў кожную хвіліну падтрымаць і падставіць плячо, адсюль павага і заслужаны аўтарытэрытэт сярод калег.


Дома Марыю Феліксаўну таксама любяць і цэняць. Яе родныя—муж Сяргей Кандрацьевіч і сыны. Старэйшы Аляксандр пасля Полацкага дзяржуніверсітэта выкладае фізкультуру ў Наваполацкай СШ №2. Малодшы Юрый закончыў Віцебскі індустрыяльна-будаўнічы каледж, цяпер служыць у войску.


Сям'я даглядае вялікую падсобную гаспадарку, у якой карова, цяля, куры, парася. Як выпадае вольная часіна, гаспадыня з задавальненнем садзіцца за швейную машынку і строчыць новыя ўборы. Захапляецца чытаннем, асабліва цікавіцца літаратурай, дзе раяць, як весці хатнюю гаспадарку, даглядаць кветкі, на медыцынскія тэмы, падабаюцца раманы і дэтэктывы. Не забываецца жанчына пра духоўнае. Па нядзелях і ў святочныя дні спяшаецца ў касцёл.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта