Авторизация
 

Участковы Язненскага сельсавета Віктар Гардукевіч

Участковый Язненского сельсовета Виктор ГардукевичДля чаго ўчастковы раздаваў паштальёнам свае візітоўкі і за што дзякаваў яму парушальнік, калі вярнуўся з лячэбна-працоўнага прафілакторыя.

 

Старшы ўчастковы інспектар міліцыі Віктар ГАРДУКЕВІЧ, як правіла, пачынае дзень у працоўным кабінеце. Дзе завяршыць, не ведае. Службовым будням уласціва непрадказнасць. У гэтым наш карэспандэнт  ўпэўнілася за некалькі гадзін, праведзеных са старшым лейтэнантам. 

 

"Жыгулі" для маскіроўкі
За правапарадак на тэрыторыі Язненскага сельсавета Віктар Гардукевіч адказвае без малога пяць год. На ўчастку 65 населеных пунктаў, у якіх пражывае 1617 чалавек. За год трэба зайсці ў кожны дом. Пацікавіцца абстаноўкай, нагадаць свае каардынаты і правілы законапаслухмяных паводзін. Раз на месяц абавязкова наведваць раней судзімых. Часцей правяраюцца асобы пад прэвентыўным наглядам. Пастаянны кантроль за абавязанымі бацькамі і шматдзетнымі сем'ямі.


Участковый Язненского сельсовета Виктор ГардукевичУ планах на першую палову дня—зазірнуць да двух раней судзімых у Басянкі, завітаць у нядобранадзейную сям'ю ў Канцэрава, наведаць пенсіянерку ў Язне, што пражывае адна. Адлегласць паміж пунктамі—ад пяці да дзесяці кіламетраў. Таму ў кабінеце ў будынку сельсавета не затрымліваемся. На "Жыгулях" ўчастковага адпраўляемся па вызначаным маршруце.
—Ёсць службовы транспарт, але часцей езджу на сваім. Для маскіроўкі. Асабліва калі правяраю інфармацыю пра вытворчасць ці гандаль самагонам на даму. Міліцэйскую машыну адразу заўважаць,—гаворыць Віктар Вікенцьевіч.
З яго слоў, найбольш распаўсюджаны на ўчастку сямейныя скандалы, ужыванне спіртнога і знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы, крадзяжы ўласнай і дзяржаўнай маёмасці. Напружаны перыяд з красавіка да верасня.


Па кропках маршрута
Прыязджаем на патрэбны адрас у Басянкі. Гаспадар паліць у печы. Участковы цікавіцца справамі дома і на працы. Пасля працягвае запоўнены ліст паперы і просіць паставіць подпіс.
—Гэта пратакол прафілактычнай размовы,— тлумачыць мне.—Служыць доказам, што раней судзімага наведаў і гутарку правёў.
Такую ж паперу дастае з партфеля, калі па-д'язджаем да фермы. Тут працуе наступны падапечны. На зваротным шляху падвозім мясцовую жыхарку. З падобнымі просьбамі да ўчастковага звяртаюцца часта, нікому не адмаўляе. Нават правапарушальнікам.
У Канцэраве засталі дома гаспадара. Сям'я ў ліку нядобранадзейных з-за схільнасці бацькоў да спіртнога і антысанітарыі. Міліцыянер праводзіць гутарку. Пасля пра абстаноўку ў сям'і паведаміць старшыні сельсавета.


Пенсіянерка з Язна сустрэла ветлівай усмешкай і жартоўнай заўвагай:
—Успомніў, нарэшце, што я адна жыву.
Падчас размовы ўчастковы пацікавіўся станам пажарнага апавяшчальніка. Трэба замяніць батарэйкі, што і зрабіў.
—Заедзем яшчэ да аднаго раней судзімага,—гаворыць Віктар.—Ён адбываў пакаранне за цяжкае злачынства, вызваліўся год таму. Дапамаглі працаўладкавацца. Цяпер дрэваапрацоўкай займаецца. Праблем няма. Але пакуль судзімасць не пагасіцца, трэба наведваць.
Выпадкі, калі чалавек, які аднойчы пераступіў закон, а пасля выправіўся, адзінкавыя. Ды і наўрад ці іх можа быць шмат. Да прыкладу, участковы накіраваў аднаго парушальніка ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Той вярнуўся з удзячнасцю. За год выплаціў даўгі па аліментах і штрафах і на сябе грошы засталіся. Яшчэ адзін падапечны настолькі не жадаў другі раз трапіць у ЛПП, што па вяртанні пераехаў у іншы раён, стварыў новую сям'ю і змяніў паводзіны. Ёсць і такія, што пабывалі ў прафілакторыі не раз, не два, але вывадаў не зрабілі.


Участковый Язненского сельсовета Виктор ГардукевичЗапісы ў дзённіку
Хутка поўдзень. На паездкі і размовы затрацілі каля дзвюх гадзін.
—За рулём пастаянна, звычайна за дзень 100 кіламетраў набягае,—гаворыць участковы.—Мой рэкорд—670 км. У 2013 годзе "ўстанавіў". Тады на працягу сутак некалькі разоў дастаўляў парушальнікаў у аддзел.


Асобныя выпадкі са службовых будняў запісвае ў спецыяльны сшытак. Нядаўна занатаваў чарговую гісторыю.
—Нядзельным днём ехаў па вясковай дарозе. Пешаходаў там нячаста сустрэнеш, машыны таксама рэдка праязджаюць,— расказвае Віктар Вікенцьевіч.—Бачу, штосьці ляжыць на абочыне. Спыніўся, падышоў. Гэта жанчына. Да рукі дакрануўся—ледзяная. "Жывая?"—пытаюся і не спадзяюся пачуць адказ. Аказалася, яна праляжала з вечара пятніцы. Родныя трывогу не білі, бо не першы раз на некалькі дзён сыходзіла з дому. Павёз у бальніцу, дзіўна, што нават абмаражэнняў не атрымала. Праўда, мароз невялікі. Выратавала і тое, што з сабой гарэлка была, якую піла пакрысе, знутры сагравалася.
Бачыў участковы і больш жудасныя карціны: дарожна-транспартнае здарэнне з гібеллю, месца забойства з трупам...


Педагог з пагонамі лейтэнанта
Віктар лічыць правільным для сябе, што замест настаўніка стаў участковым. Педагагічныя веды дапамагаюць на службе.
—Парушальнікі—гэта дзеці, чые бацькі мала займаліся выхаваннем або, наадварот, залішне песцілі,—заўважае.—Галоўнае, знайсці падыход. Самае важнае—пастаянныя зносіны.
Яшчэ студэнтам-пяцікурснікам гістфака Віцебскага ўніверсітэта Віктар падпрацоўваў у школе і зразумеў, што настаўніцкі хлеб не для яго. У сценах класнага кабінета актыўнаму, рухаваму і энергічнаму маладому чалавеку цесна. Вырашыў паспрабаваць штосьці яшчэ. Прафесія знайшла яго сама. Атрымаў пісьмо з Міёрскага РАУС з запрашэннем на службу. Цяпер у іншай справе сябе не ўяўляе. Мае намер атрымаць юрыдычную адукацыю.
Пра планы на будучае гутарым ужо ў службовым кабінеце за кубачкам чаю.


Участковый Язненского сельсовета Виктор ГардукевичПраверыць—абавязаны
Звоніць мабільны. Паведамілі, што ў вёсцы Ліпаціна Мікалаёўскага сельсавета гандлююць цыгане.
—Гэта ж не Ваш участак.
—Мой калега, за якім замацаваны суседні сельсавет, у камандзіроўцы. Таму сёння і за яго тэрыторыю адказваю.
Пакінуўшы недапіты чай, сядаем у "Жыгулі". Дарога да невялікай аддаленай вёсачкі займае хвілін дваццаць. На месцы нікога падазронага не заўважаем. На снезе свежы след ад колаў машыны.
—Атрымліваецца, дарэмна ехалі.
—Не маю права праігнараваць паведамлененне. Да таго ж праз мабільны тэлефон лёгка праверыць, выязджаў на месца ці не,—адказвае Віктар.
Калі вярнуліся ў Язна, наматалі ўжо 60 км. Наперадзе немалая частка працоўнага дня. Колькі разоў яшчэ раздасца званок на мабільным?


На сувязі кругласутачна
Нумар тэлефона ўчастковага Гардукевіча ведаюць ва ўсім сельсавеце. Калі прыняў участак, раздаваў візітоўкі паштальёнам, каб разнеслі па дамах. Тады давераная тэрыторыя была чужой, цяпер знаёма кожная сцежка. Вывучыў характары жыхароў і атмасферу населеных пунктаў. Не паспеюць назваць прозвішча хулігана з той ці іншай вёскі, ужо ведае, куды ехаць. Гэта— яго ўчастак.


І не толькі па службе. У мінулым годзе стварыў сям'ю. Сваю Святлану сустрэў у язненскіх ваколіцах. Сёлета яна заканчвае сельгасакадэмію ў Горках і вернецца дадому. Спадзяюцца атрымаць дом. Тады Віктар перавязе пчаліныя вуллі. Пакуль даглядае іх у другім канцы раёна, непадалёку ад Новага Пагоста, дзе жывуць бацькі. Пчолы—для душы. Як і рыбалка. У язненскіх мясцінах наўрад ці засталіся вадаёмы, дзе не паспрабаваў клёў.


Нават у вольны час участковы інспектар міліцыі трымае побач мабільны тэлефон. Засынае з ім у руцэ. Гэта сіноптыкі прадказваюць надвор'е на тэрыторыі, хоць і не заўсёды дакладна. Месца і час парушэнняў і здарэнняў прагнозам не паддаюцца.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 222
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 528
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 556
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 885
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта