Авторизация
 

На службу ў міліцыю ў Міёрах прывяла любоў да парадку

На службу в милицию в Миорах привела любовь к порядкуВетэрана органаў унутраных спраў Рамана Браніслававіча ФУРСА  на службу ў міліцыю прывяла любоў да парадку. 

 

З вайсковай формы ў міліцэйскую
Ішоў 1969 год. Пачыналася лета. І разам з ім новы перыяд у жыцці маладога дэмбеля-дэсантніка. З вайсковай часці ў Літве ён вярнуўся ў сваю вёсачку Жады, што ў Завуццеўскім сельсавеце. Яшчэ зусім свежыя ў памяці васямнаццаць скачкоў з парашутам, яшчэ чутны, нібы наяве, гул баявых машын, якімі кіраваў і вучыў гэтаму іншых.
Якой справе прысвяціць сябе цяпер? Меў правы трактарыста, што атрымаў раней падчас вучобы ў вучылішчы. Да арміі паспеў папрацаваць у калгасе.


На службу в милицию в Миорах привела любовь к порядкуАле зноў выбраў форму. Толькі не вайсковую, а міліцэйскую. Калі начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў спытаў у вясковага хлопца, чым абумоўлена жаданне пайсці ў міліцыю, той адказаў коратка:
—Люблю парадак.
На службу прынялі. Накіравалі на курсы ў Мінск. Крыху менш чым праз год—у сакавіку 1970—Раман Фурс прыступіў да абавязкаў участковага ўпаўнаважанага.


Геаграфія службовых будняў
Тэрыторыя адказнасці—Даўгінаўскі, Узмёнскі сельсаветы і частка Павяцкага.
Першым службовым транспартным сродкам стаў конь, які застаўся ад былога ўчастковага. Разам з вупражжу, санямі і сядлом. На жывёлу выдавалі зерне і сена.
Як і цяпер, у 70-я гады сярод злачынстваў лідзіравалі крадзяжы. Аднаго зламысніка давялося шукаць на Каўказе.
—Крадзеж на маім участку ўчыніў: украў у пенсіянеркі каштоўныя рэчы,—расказвае Раман Браніслававіч.—Стала вядома, што злодзей падаўся на Каўказскія мінеральныя воды. Кіраўніцтва аддзела накіравала на пошукі. Трое сутак з напарнікам на цягніку да-біраліся. Зламысніка затрымалі і даставілі ў Міёры. Вярталіся самалётам да Мінска, пасля на аўтобусе.
Здараліся выпадкі разбояў, рабаванняў. Ішла барацьба з самагонаварэннем. Дарэчы, на той час за кустарную вытворчасць алкагольных напояў прадугледжвалася крымінальная адказнасць.


—Калі гаварыць пра крымінагенную абстаноўку 70-х—першай паловы 80-х, у год па лініі крымінальнага вышуку рэгістравалася 100-120 злачынстваў. Насельніцтва раёна складала каля 36 000 чалавек,—прыгадвае былы міліцыянер.—Цяпер у нас каля 200 злачынстваў у год, а колькасць насельніцтва—няпоўная 21 000.


Здараліся рэзанансныя выпадкі. Напрыклад, забойства на балоце Ельня восенню 1977-га. Ахвярай злачынцы стала жыхарка Полацка. Група ягаднікаў прыехала па журавіны, увечары адна з іх не прыйшла да аўтобуса. Міліцыянеры адправіліся на пошукі і знайшлі закіданае мхом цела.
—Адразу вывезці труп з балота магчымасці не мелася. Трэба было дачакацца наступнага дня,—прыгадвае субяседнік. —Мяне пакінулі за вартаўніка. Расклаў вогнішча. І так прасядзеў да ранку.
На той час Раман Браніслававіч быў старшым інспектарам службы. Цяпер гэта пасада начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі.


У адказе за сябе і іншых
Поспех спадарожнічаў. У 1978-м Рамана Фурса прызначаюць начальнікам аддзялення аховы. З 1989-га ён намеснік начальніка аддзела па палітычнай рабоце. У 1994-м узначаліў аддзел унутраных спраў.


Адказваць не толькі за сябе, але і за калектыў, за вынікі агульнай работы—задача не з простых. Загартаваны працай на зямлі, скачкамі ў паветры і гадамі службы афіцэр не прывык пасаваць перад цяжкасцямі.


На адпачынак Раман Браніслававіч адправіўся ў 2002-м. За плячыма—трыццаць з лішкам год службы, вучоба ў Магілёўскай школе транспартнай міліцыі, Вышэйшай школе Міністэрства ўнутраных спраў СССР (цяпер Акадэмія МУС).
Сустракаючы на вуліцы былога начальніка аддзела, нават тыя, хто раней меў праблемы з законам, заўсёды вітаюцца.
У памяці мабільнага тэлефона нумары былых і цяперашніх супрацоўні-каў РАУС. Раман Фурс узначальвае раённую арганізацыю Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск. Цяпер у яе складзе 54 міліцыянеры ў адстаўцы. Сустракаюцца на мерапрыемствах, дзеляцца вопытам з пераемнікамі.


На службу в милицию в Миорах привела любовь к порядкуМесца дыслакацыі—дача
Грамадская дзейнасць, у адрозненні ад штодзённай службы, пакідае больш часу на асабістыя справы і захапленні. Рамана Браніслававіча часцей застанеш на дачы непадалёку ад райцэнтра. Тут прыгожа і ўтульна ў любую пару года. Агарод, куры, пчальнік. З пчоламі сябруе з дзяцінства. Маці навучыла. Мёд дадае здароўя, а клопат пра паласатых працаўніц дорыць асалоду душы.
—Ведаеце, чым адрозніваюцца пчала і чалавек?—з усмешкай пытаецца і сам адказвае:—Чалавек злуецца, калі работы шмат, а, пчала, калі работы няма.


Побач з дачным домам возера, дзе з ахвотай рыбачыць. Ёсць клёў і на іншых ваколічных вадаёмах. Раней паляваў. Разам са зброяй браў фотаапарат. На памяць засталіся здымкі дзікіх жывёл.
У коле інтарэсаў—вырошчванне таматаў. Ладзяць з жонкай Надзеяй Рыгораўнай своеасаблівае спаборніцтва па шчодрасці і смачнасці ўраджаю. У кожнага асобная цяпліца. Гаспадыня арыентуецца на месяцовы каляндар, а гаспадар—на 8 сакавіка. Менавіта ў гэты дзень штогод сее насенне.


Шчасце быць разам
У выхадныя на дачы збіраецца ўся дружная сям'я. Раман Браніслававіч і Надзея Рыгораўна выхавалі двух сыноў. Андрэй заняты ў дарожнай службе. Аляксандр узначальвае раённы аддзел Следчага камітэта. Прафесію выбіраў самастойна, без татавых падказак. Радуюць дзядулю і бабулю трое ўнукаў.


Дарэчы, сямейным шчасцем Раман Браніслававіч, можна сказаць, абавязаны міліцэйскай службе. Сваё каханне сустрэў у Мінску падчас курсаў. Пасля па тэлефоне зрабіў прапанову рукі і сэрца. Вяселле гулялі на малой радзіме Надзеі Рыгораўны ў Светлагорскім раёне. Сёлета ў маі іх саюзу споўніцца 47 год.

 

У памяці яскравымі карцінамі паўстаюць мінулыя дні. Трывожныя званкі па начах, аператыўныя выезды на месцы здарэнняў, стосы афіцыйных папер… Пра службу падпалкоўнік у адстаўцы расказвае цікава
і без шкадавання. Па выпрацаванай звычцы трымае ля ложка тэлефон. І вельмі часта вяртаецца ў сне ў свае міліцэйскія будні.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 239
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта