Авторизация
 

Грамадскасць райцэнтра адзначыла Дзень абаронцаў Айчыны

Общественность райцентра отметила День защитников ОтечестваГрамадскасць райцэнтра адзначыла Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь шматлюдным мітынгам. Пад гукі гімна распачаў яго начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін.

 

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Падкрэсліла, што наш народ заўсёды з асаблівай пашанай адносіўся да абаронцаў Айчыны. У памяці ўдзячных нашчадкаў назаўсёды застануцца імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай. З павагай мы адносімся да воінаў-афганцаў. Эстафету вернага служэння Радзіме дзядоў і бацькоў цяпер з гонарам нясе моладзь.


Пра тое, што з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі вораг адчуў адпор, з якім не сустракаўся ў краінах Еўропы, гаварыў ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак. Каб перамагчы, ветэраны пераадолелі неверагодныя цяжкасці, панеслі велізарныя страты. Сёлета будзем у чарговы раз ушаноўваць памяць нявінных ахвяр, жыхароў гета ў Міёрах і Дзісне. Ніколі не забываем імёны пяцярых воінаў-афганцаў, што не вярнуліся да бацькоў. Увогуле дзень 23 лютага як напамін кожнаму беларусу пра сваё далучэнне да мацавання абароназдольнасці краіны.
Уклад нашых землякоў-ветэранаў у Перамогу адзначыў кіраўнік ветэранскай арганізацыі раёна Часлаў Кашкур.


Общественность райцентра отметила День защитников ОтечестваЦяперашнія воіны пільна стаяць на варце рубяжоў дзяржавы,—запэўніў салдат-пагранічнік Віктар Вашкель.—Мы не падвядзем!
Па традыцыі, на мітынгу ўручылі членскія білеты новаму папаўненню Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Урачыстасць правялі першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Пяткевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Запамінальнай гэтая падзея стала для вучаніц СШ №2 Вікі Апалька, Насці Клімановіч, Валерыі Ляпягавай і Юліі Крук.


Да помніка воінам і партызанам, да мемарыялу "Чорныя цюльпаны" кладуцца вянкі і гірлянды, жывыя кветкі. Хвіліна памяці. Гімн.
І здымкі на памяць.
Прадоўжыўся мітынг ля памятнага знака ў гонар нашага земляка, Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі. Дарослыя і юныя ўдзельнікі мерапрыемства яшчэ раз пацвердзілі, што імкнуцца быць вартымі памяці і справам славутага падводніка.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 604
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 256
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 533
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 559
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 890
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта