Авторизация
 

Справаздачная канферэнцыя для людзей з няпростымі лёсамі

Отчетная конференция для людей с непростыми судьбамиГэтая грамадскае фарміраване мае свае асаблівасці, бо аб'ядноўвае людзей з напростымі лёсамі з-за хвароб, істотных адхіленняў у здароўі. Для іх сустрэчы, цесныя зносіны, агульныя інтарэсы — тое, што падтрымлівае, згуртоўвае, дапамагае.

 

Вось аб гэтым і гаварыла ў справаздачным дакладзе кіраўнік раённай арганізацыі Валянціна Юшкевіч. Старшынёй праўлення грамадскага аб'яднання Валянціна Іванаўна з'яўляецца не так даўно, але зрабіла пэўныя крокі па актывізацыі дзейнасці. Займалася размеркаваннем гуманітарнай і матэрыяльнай дапамог тым, хто меў у іх асаблівую патрэбу: хворым, вытрымаўшым аперацыі, інвалідам дзяцінства. За іх выдзяленне выказана ўдзячнасць кіраўнікам і калектывам раёна электрасетак, газавай гаспадаркі, мясакамбіната, некаторых гандлёвых і рэлігійных арганізацый. Вядома, хацелася б большага. 

 

У таварастве знаходзяцца пераважна жанчыны з сур'ёзнымі праблемамі ў здароўі. Для іх вельмі важна не засяроджвацца на дамашніх справах, сустракацца, быць актыўнымі ў грамадскіх справах. Такой мэце служылі святы, наведванне манастыра ў Жыровічах, экскурсія ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання ў Дзісне, заняткі ў розных фарміраваннях пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дарэчы, план узаемадзеяння з ТЦСАН выкананы поўнасцю.


У далейшых планах—наведванне кожнага члена арганізацыі на даму, экскурсіі па святых месцах, сумесныя мерапрыемствы, маральная і матэрыяльная падтрымка найбольш маючых патрэбу.


Нямала часу заняла размова пра "свой дом"—памяшканне, дзе б члены таварыства маглі збірацца разам. Нельга сказаць, што варыянтаў вырашэння праблемы няма. Штосьці прапаноўваюць праваслаўная царква, РДК, бібліятэкі, той жа ТЦСАН. Але ў адным выпадку будынак трэба ўтрымліваць, на што сродкаў няма. У дру-гім—пакой прахадны. У трэцім—трэба ўзгадняць час. Таму верыцца, што варыянт будзе знойдзены. Дапамогу ў гэтым абяцалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін і яго намеснік Аксана Ашурка.


Аб узаемадзеянні з таварыствам інвалідаў і іншымі спецыфічнымі грамадскімі фарміраваннямі гаварыла загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Таццяна Шульга. Што ў гэтым патрэба ёсць, сведчыць той факт, што ўстойлівыя праблемы са здароўем маюць 5,8% насельніцтва, у раёне налічваецца 1025 інвалідаў. Умовы іх жыцця абследуюцца штогод, па выніках аказваецца адрасная і матэрыяльная дапамогі ў розных формах, чатыры чалавекі прайшлі рэабілітацыю, 26 наведваюць розныя фарміраванні і творчыя студыі пры Цэнтры, ёсць курс адаптацыі для маладых інвалідаў, трэнажоры, дзейнічаюць клубы і выставы, арганізоўваюцца лекцыі, сустрэчы, экскурсіі і іншыя мерапрыемствы.
На 2017-ы таксама распрацаваны план узаемадзеянняў.


На канферэнцыі падзяліўся вопытам арганізацыі работы з уласным актывам і прапанаваў супрацоўніцтва кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур.


На канферэнцыі заслухана і зацверджана справаздача рэвізійнай камісіі. Вырашана прадоўжыць паўнамоцтвы праўлення з пяці членаў у ранейшым складзе. Старшынёй пакінута Валянціна Юшкевіч. Валянціне Іванаўне даручана прадстаўляць раённую арганізацыю на рэспубліканскім з'ездзе.
Абноўлены склад рэвізійнай камісіі.


Пажадалі раённай арганізацыі ветэранаў далейшых поспехаў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Шамёнак, яны паабяцалі падтрымку і дапамогу ва ўзаемадзеянні.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 842
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 656
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 635
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта