Авторизация
 

Зімовая разведка ў Завуцеўскі сельсавет

Зимняя разведка в Заутьевском сельсоветеСёлета ў раёне працягваецца практыка правядзення Дня сельсавета. Увогуле яго мэта—ацэнка дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання па забеспячэнні надзённых патрэб насельніцтва і жыццядзейнасці людзей. Для таго, каб размова была канкрэтнай, спачатку адбываецца разведка.

 

Зимняя разведка в Заутьевском сельсоветеУ аўторак, 7 лютага, у Завуцеўскі сельсавет выехалі тры групы з адказных работнікаў раённага звяна пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Баніфатавай, намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча і началь-ніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Тронькіна, усяго дзесяць чалавек. Каб у іх склалася цэласнае меркаванне аб становішчы спраў "на падведамнай тэрыторыі", яны павінны былі наведаць 34 населеныя пункты, ацаніць сітуацыю прыкладна на 60 аб'ектах сельскагаспадарчай вытворчасці (майстэрні і машынныя двары, фермы, склады, запраўкі), гандлю (магазіны), культуры (клубы і бібліятэкі), адукацыі, сувязі, ФАПы, пазнаёміцца з добраўпарадкаваннем жылля і станам дарог, парадкам на могілках і палігонах адходаў.


Зимняя разведка в Заутьевском сельсоветеВядома, зіма не лепшы час для навядзення парадку на зямлі ці добраўпарадкавання любых аб’ектаў, але цяпер больш наглядна можна ацаніць праблемныя пытанні. Вось як яны пабачыліся асабіста мне ў складзе адной з груп.
Жыллё. Двухпавярховыя дамы на вёсцы не прыжыліся, яны часта пустуюць, і знесці іх найбольш складана.
Пустуючых і недагледжаных, аджыўшых век звычайных хат у вёсках таксама хапае. На фоне сучасных і акуратных будынкаў яны выглядаюць усё горш.


Але вось жыллё, што адслужыла свой тэрмін, знеслі. Застаюцца старыя сады і зарастаючыя хмызняком сядзібы. Распрацоўваць невялікія ўчасткі для далейшага выкарыстання і нечым, і нявыгадна.
Дарогі. Пабольшасці яны расчышчаны, тым больш, што зіма сёлета пакуль маласнежная. Але на ўчастках з малым рухам сучасная легкавушка з нізкай пасадкай можа пакінуць выхлапешку. У аграгарадку Цвеціна са слізготай на цэнтральнай вуліцы змагаецца пакуль у асноўным… школа. Добра, што попелу яна мае ў кацельні дастаткова.
Насцярожвае, што сельскія дарогі ўсё больш зарастаюць алешнікам і лазой. Пакуль гэтую расліннасць беражом, потым будзем з ёй апантана змагацца?


Зимняя разведка в Заутьевском сельсоветеАцяпленне. Прадавец у магазіне аграгарадка Цвеціна апрануць кажушок не мае права, а так хацелася б. Затое малады фельчар ФАПа сустракае наведвальнікаў у верхнім адзенні, і гэта ў самым цёплым з усіх кабінетаў. У па-літо працуе бібліятэкар сельскай бібліятэкі.
Асаблівасці нашага менталітэту. Механізатар пад'ехаў да майстэрняў на пагрузчыку—падвяла гідраўліка. Пацякло масла, але ёмістасць пад яго падставіў толькі пасля настойлівых напамінаў.


Вясковае кафэ стала непатрэбным. Мэбля ў ім яшчэ стаіць, а столь ужо правальваецца.
Бетонную агароджу на могілках у Малінаўцы паставілі не так даўно, афарбавалі. Але некалькі секцый ужо паламаны. Будзем зноў збіраць сродкі самаабкладання?
Невялікіх качагарак нават у аграгарадку Цвеціна хапае, амаль ля кожнай у кучках па навакольнаму снегу попел. Не ўлічваем, што давядзецца пад-біраць?
Будынак колішняга камбікормавага завода часткова выкарыстоўваецца. Побач непатрэбныя пабудовы старога сві-нагадоўчага комплексу разбураюцца і акружаюцца кучамі хламу і пакрышак.


Зимняя разведка в Заутьевском сельсоветеПа наваколлях Дзісны праехала група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча.
Уражанні ў асноўным станоўчыя,—адзначае Леанід Іванавіч,— падтрымліваецца парадак ля ферм СУП "Цітова", жывёлаводы і спецыялісты займаюцца сваімі справамі. Паступова абнаўляюцца вёскі, у гэтым плане асабліва радуе Гаёўка.


—Але навядзенне парадку трэба працягваць,—упэўнена старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава.—У мяне склалася ўражанне, што жыхары аддаленых вёсак нават больш клапоцяцца пра парадак ля жылля, асабліва ўдзячна за старанне людзям старэйшага пакалення. Хаця, напрыклад, і ў Завуцці вуліца Лясная пакідае вельмі прыемнае ўражанне: парадак, прыгожыя агароджы, дагледжаныя будынкі. Папроку найбольш часта заслугоўваюць гаспадары так званага "калгаснага" жылля: калісь яны атрымалі добраўпарадкаваныя і камфортныя дамы, нават катэджы, а вось даглядаць іх, уладкоў-ваць тэрыторыю навокал імкнення асаблівага няма.


Павінны лепш праяўляцца намаганні гаспадароў і на вытворчых аб'ектах: ля ферм, машынных двароў, майстэрняў, будынкаў сацкультбыту.
Нямала зроблена па ўладкаванні і добраўпарадкаванні помнікаў, абеліскаў, наогул месц народнай славы. Неабходна мець на ўвазе, што яны патрабуюць пастаянных клопатаў.
Яшчэ адна асаблівасць Завуццеўскага сельсавета: тут ля многіх населеных пунктаў проста няма ўказальнікаў з назвамі. Навігатары пакуль ёсць далёка не ў кожнага прыезджага.

 

Заўвагі і прэтэнзіі па выніках наведвання Завуццеўскага сельсавета будуць абмеркаваны на раённым узроўні з удзелам ўсіх зацікаўленых бакоў. Яны стануць падставай па рабоце з насельніцтвам на новы перыяд.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта