Белорусский фонд мира в действии в Миорах

Белорусский фонд мира в действии в МиорахЛетась Беларускі фонд міру адзначыў 55-годдзе. Аднак не толькі гэтым тлумачу актыўнасць працоўных калектываў і жыхароў раёна ў зборы і папаўненні добраахвотных ахвяраванняў на высакародныя мэты. І загадзя ўсім выказваю шчырыя словы ўдзячнасці і падзякі.

 

На наш рахунак у 2016-ым ад 75 арганізацый паступіла 4313 дэнамінаваных рублёў, што ў паўтара раза больш, чым у папярэднім годзе. Вось ва УП ЖКГ (дырэктар Уладзімір Іванавіч Мяцеліца, намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Юрый Уладзіміравіч Мяцеліца) працуюць 343 работнікі і кожны (!) унёс пэўную суму. Увогуле атрымалася 699 рублёў, у 2,5 раза больш 2015-га. Вялікі дзякуй!


Уклад 80 супрацоўнікаў раённага вузла паштовай сувязі—320 рублёў. Акрамя таго, сем аддзяленняў сувязі збіралі сродкі сярод насельніцтва, а гэта яшчэ 240 рублёў. Істотны ўклад атрымаўся ў паштавікоў Узмён (начальнік Святлана Мікалаеўна Свістун) пры падтрымцы мясцовага насельніцтва—44 рублі, Мікалаёва (Наталля Леанідаўна Мядзелец), Сіцькова (Алена Яўстаф'еўна Атміновіч). У такіх выніках вялікая заслуга начальніка РВПС Андрэя Эдуардавіча Маслы і яго намесніка Галіны Антонаўны Курыльчык, якая да таго ж з'яўляецца членам праўлення раённай арганізацыі ГА "Беларускі фонд міру".


Заўсёды адгукаюцца на добрыя справы работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (дырэктар Алена Венядзіктаўна Шамёнак). Іх уклад—больш за 230 рублёў.


Як заўсёды, фонд актыўна падтрымліваюць настаўнікі і вучні школ, работнікі дашкольных устаноў. Ад іх паступіла амаль 1200 рублёў з гадавым павелічэннем збору ў два разы. У гэтым найперш заслуга калектываў СШ №2 (дырэктар Уладзімір Вікенцьевіч Ханецкі), СШ №3 (Валянціна Генадзьеўна Атрошка), Новапагосцкай школы (Людвіга Мікалаеўна Марат), Дворнасельскай (Антаніна Сцяпанаўна Кляшчонак), Язненскай (Людміла Зыгмундаўна Жойдзік), Павяцкай (Ядвіга Эдуардаўна Гіржда), Міёрскага ясляў-сада №3 (загадчыца Валянціна Рыгораўна Аляксеева), Язненскага дзіцячага сада (Ірына Жоржаўна Балай).


Павялічылі зборы ў наш фонд працоўныя калектывы раённага вузла электрасувязі (начальнік Раман Феліксавіч Пухальскі), камбікормавага завода (дырэктар Аляксандр Казіміравіч Шокель), ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" (Ігар Іванавіч Бачарэнка), ААТ "Дрыгучы" (Уладзімір Уладзіміравіч Жылінскі), "Узмёнскі край" (Ігар Леанідавіч Брынкевіч), цэнтральнай аптэкі №111 (загадчык Ніна Пятроўна Гарбачонак), Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду (Святлана Міхайлаўна Палячэнка), раённай ветстанцыі (галоўны ўрач Мікалай Пятровіч Масал), Завуццеўскага сельскага Савета (старшыня Яўген Іванавіч Баран), цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (дырэктар Аліна Аляксееўна Скавародка), дзіцячай школы мастацтваў (Баляслаў Часлававіч Чарняўскі), ЦБП №213 філіяла №214 ААБ "Беларусбанк" (Алена Мікалаеўна Юшкевіч).


Уісм названым працоўным калектывам выказана падзяка ад імя Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" за важкі ўклад у міратворны рух, развіццё традыцый дабрачыннасці ў імя міру, дабра і згоды ў грамадстве і ў сувязі з 55-годдзем "БФМ".
Асабістыя аналагічныя падзякі за буйныя ўклады—ветэранам працы: Алене Аляксандраўне Кавалёнак (яна два гады ўносіць па 100 рублёў) і Святлане Герасімаўне Пачопка з Узмён, старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Мікалаеўне Баніфатавай.


Большая частка сродкаў, што сабраны жыхарамі раёна, выкарыстана на правядзенне розных акцый і мерапрыемстваў на Міёршчыне ў рамках праграм "Памяць", "Клопат" і "Народная дыпламатыя". Пры фінансавай падтрымцы фонду міру ў СШ №3 устаноўлены пано і памятная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі, чыё імя прысвоена навучальнай установе, на што выдаткавана 1500 рублёў. Набыты сувеніры на 165 рублёў для заахвочвання школьнікаў, якія ўдзелнічалі ў конкурсе сачыненняў і малюнкаў, прысвечанага юбілею нашага фонду. Аказана грашовая дапамога ў 160 рублёў шматдзетнай сям'і для набыцця школьных рэчаў, 200 рублёў выдаткавана на лазерны прынтар для Дзісенскай бальніцы сятрынскага догляду, за 150 рублёў набыты інгалятар для аддзялення кругласутачнага знаходжання састарэлых у Дзісне. Пры фінансавай падтрымцы фонду праведзена сумеснае мерапрыемства клубаў "Бажэна" з Міёр і "Сяброўка" з Даўгаўпілса, уручаны сувенір—насценны гадзіннік—СШ №2 да 50- годдзя школы.


У выніку сумеснай акцыі з ветэранскай арганізацыяй, ваенкаматам, аддзелам адукацыі, спорту і турызму напярэдадні Дня Перамогі на дамах франтавікоў з'явіліся таблічкі "Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны".
Уручаны пасведчанні аб прысваенні звання "Дзіця міру" і грашовыя ўзнагароджанні двум немаўляткам, якія з’явіліся на свет 21 верасня— на Міжнародны дзень міру.


Гэта далёка не поўны пералік акцый і мерапрыемстваў, якія праведзены раённай арганізацыяй фонду міру. Яна не засталася ў баку ад выбараў у беларускі парламент, накіравала двух сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і 7—назіральнікамі на ўчасткі для галасавання.
У маі 2016-га сумесна з педкалектывам СШ №3 праведзена ў РДК гарадское мерапрыемства "Дзеці міру—дзецям вайны", на якім нарадзілася ініцыятыва аб устанаўленні знака-сімвала, парысвечанага дзецям, што прайшлі скрозь вайну, што нарадзіліся ў тыя грозныя гады. Яна падтрымана райвыканкамам, прынята рашэнне аб сумесным правядзенні конкурсу на лепшую скульптурную кампазіцыю "Дзецям вайны". Утвораны аргкамітэт пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігара Валер'евіча Кузняцова.


Эскізныя праекты павінны быць падрыхтаваны да 4 сакавіка, для аўтара лепшага прадугледжана ўзнагароджанне. Яго рэалізацыя будзе ажыццяўляцца пры фінансавай падтрымцы фонду міру. А таму звяртаюся да ўсіх працоўных калектываў, вялікіх і маленькіх, індывідуальных прадпрымальнікаў, ветэранаў працы з просьбай падтрымаць ініцыятыву добраахвотнымі ахвяраваннямі ў фонд міру на высакародную справу ўзвядзення скульптурнай кампазіцыі "Дзецям вайны", якая не толькі стане месцам збору пажылых людзей, ветэранаў працы, але і ўпрыгожыць наш горад. Унікальнасць гэтай акцыі ў тым, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь няма знака, які сімвалізуе пакаленне дзяцей вайны. Усіх, хто лічыць сябе патрыётам Міёршчыны, заклікаю прыняць у ёй удзел, каб да Дня горада рэалізаваць задуму.

 

Добраахвотныя ахвяраванні можна ўносіць па ведамасці фонду міру, якую атрымаеце ў кабінеце №9 райвыканкама. Даведкі па тэл. 4 31 29 ці 4 93 49, мабілным 599 66 59 МТС.


Ала СМЕРЦЬЕВА, старшыня раённай
арганізацыі грамадскага аб'яднання
"Беларускі фонд міру".

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.