Авторизация
 

Міярчанка Наталля Барынава дорыць родным і блізкім букеты

Миорчанка Наталья Баринова дарит родным и близким букетыМіярчанка Наталля Барынава дорыць родным і блізкім букеты. Збірае іх не са стракатых кветак. Матэрыялам служаць салодкія цукеркі ці мяккія шкарпэткі. Арыгінальныя сюрпрызы аднолькава радуюць і дарослых, і дзяцей. Іх шчырыя эмоцыі—крыніца натхнення для майстрыцы.

 

Сваю нішу ў сучасным рукадзеллі Наталля знайшла, можна сказаць, выпадкова. І трапіла адразу ў яблычка.
—Набліжаўся дзень нараджэння ў дачушкі маёй сяброўкі. Хацелася здзівіць дзяўчынку чым-небудзь незвычайным,—расказвае субяседніца.—У інтэрнэце натрапіла на майстар-клас па стварэнні букетаў са шкарпэтак. Паспрабавала, і ў мяне атрымалася. Падарунак парадаваў і маленькую імянінніцу, і яе маці.


Удалая першая спроба натхніла на наступныя. Трэці год цікавае хобі дорыць задавальненне майстрыцы і тым, для каго ствараюцца салодкія і практычныя падарункі. Зарэгістравалася як рамеснік і мае нямала заказаў.


Працуе Наталля Барынава ў цэнтральнай раённай бальніцы. У мінулым годзе яе букеты прадстаўляліся на раённым этапе прафсаюзнага конкурсу "Новыя імёны Беларусі". Напярэдадні 2017-га навучылася рабіць елачкі з ватных дыскаў. Упрыгожыла імі і працоўнае месца, і ўласны дом.
Творчай майстэрняй Наталлі служыць кухня. Вечарам садзіцца за стол, уключае прыемную музыку для фону, і пачынаецца захапляльны працэс. Пад рукой гафрыраваная папера, скотч, нажніцы, драўляныя шпажкі, клеявы пісталет і галоўныя "фішкі"— цукеркі або шкарпэткі. Усе матэрыялы лёгка знайсці ў гандлёвых кропках горада. Толькі пісталет і клей для яго праз інтэрнэт заказвала.


Миорчанка Наталья Баринова дарит родным и близким букетыЧасам зазірнуць на кухню дзеці. Школьнікам Багдану і Олі цікавы не столькі творчы працэс, колькі магчымасць пачаставацца цукеркамі. Сама Наталля да салодкага раўнадушная і дзеля чайнай паўзы справу не адкладвае.
—За вечар можна зрабіць 2-3 букеты,—заўважае майстрыца.—Галоўнае—адпаведны настрой. Калі жадання няма ці штосьці перастае атрымлівацца, лепш заняцца чымсьці іншым.


Клопатаў хапае. Улетку да хатніх спраў дадаюцца дачныя. У сям'і Барынавых не прынята строга дзяліць абавязкі. У цяпліцах, на градках, у вінаградніку працуюць разам, а пасля весела адпачываюць на возеры. Мужа Ігара нярэдка можна застаць на кухні ля пліты. Фірменная страва гаспадара—суп-салянка. Лёгка прыгатуюць сняданак ці вячэру дзеці. І пра чысціню і парадак у пакоях ім нагадваць не трэба.


Миорчанка Наталья Баринова дарит родным и близким букетыДзякуючы сваім добрым памочнікам Наталля мае час для хобі. Акрамя стварэння букетаў захапляецца дэкорам бутэлек. Для ўпрыгожання таксама выкарыстоўвае цукеркі. Іншыя сучасныя віды рукадзелля—бісерапляценне, канзашы, пляценне з газетных трубачак— не вабяць. Умее вязаць, але да гэтай справы таксама душа не ляжыць. Затое калі бачыць, колькі радасці прыносіць каляровы цукеркавы ці шкарпэткавы букет, разумее, што старалася недарэмна. Што, як не поспех, можа лепш натхніць да новых творчых знаходак.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА і з уласнага архіва Н.Барынавай.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 643
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 51 034
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 965
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 477
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 439
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2019
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2019
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта