Авторизация
 

Пасля таго як Завуцце далучылі да перасоўнага "Міёры-1"

После того как Заутье присоединили к передвижному "Миоры-1"Без малога два гады, як аддзяленне паштовай сувязі ў Завуцці далучылі да перасоўнага "Міёры-1". Аптымізацыя ўнесла карэктывы ў штатны расклад і графік работы. Для насельніцтва па-ранейшаму ўсе паслугі даступныя. Паштальёны Марына ЛЯВОНАВА і Аліна МЯДЗВЕЦКАЯ падпісваюць на перыёдыку, адпраўляюць пасылкі, прымаюць грашовыя пераводы, камунальныя плацяжы, рэалізоўваюць паштовую прадукцыю, харчовыя і іншыя тавары.

 

Поштамабіль з райцэнтра са свежымі газетамі і заказанымі таварамі прыязджае бліжэй да апоўдня. Пакуль чакаем, гутарым пра паштовае жыццё-быццё.


Не прывыкаць паштавікам да важкай ношы, снежных гурбаў ці размытых дарог. Марына Аляксееўна носіць шчыльна напакаваныя сумкі дваццаць другі год. Нават калі прызначылі начальнікам аддзялення, сумяшчала абавязкі з паштальёнскімі. Усе ваколічныя сцежкі за трыццаць сем год дасканала вывучыла Аліна Паўлаўна.
—На надвор'е не глядзім, трэба своечасова даставіць газеты, выдаць пенсію,—гавораць паштавікі.—Цёплай парой вела-сіпед выручае . Зімой на ім сумкі возім.


Даводзілася звяртацца да паслуг каня. У снежныя зімы Алі-на Мядзвецкая запрагала ў сані ўласнага гадаванца і дабіралася да аддаленых хутароў. Куды зручней, чым ісці, ледзь не да пояса правальваючыся ў снег.
Паштальёны кажуць, іх ноша палягчэла. Апусцелі хутары, схуднелі стосы пісем і віншавальных паштовак. Асобныя канверты адсылаюць арганізацыі. Аддаюць перавагу "1-му класу". Упэўніліся ў хуткасці і надзейнасці дастаўкі. Сумкі паштальёнаў набіраюць вагу ў дні выдачы пенсій. Двума не заўсёды абыхо-дзяцца.


—Многія вяскоўцы загадзя тэлефануюць і заказваюць тыя ці іншыя тавары. Выручка за месяц складае 400-500 рублёў,—заўважае Аліна Паўлана.
—Гандаль шпарка ідзе,—пацвярджае Марына Аляксееўна.—І падпісчыкі актыўныя. Большасць пенсіянеры. Нагадваць не трэба. Самі зацікаўлены атрымліваць свежыя газеты і часопісы. Звычайна выпісваюць на месяц, некаторыя па некалькі выданняў. Шмат год застаюцца вернымі выбранай перыёдыцы.


З дарогі зварочвае паштовая машына. Прымаюць дастаўку. Сярод аўторкавых выданняў пераважаюць па колькасці "Міёрскія навіны"—75 экзэмпляраў. Напалову меншы стос "Савецкай Беларусі". Раёнка прыходзіць ледзь не ў кожны дом. Таму па аўторках і суботах маршруты падаўжаюцца.
Аліна Мядзвецкая разносіць пошту па невялікіх вёсачках у завуццеўскіх ваколіцах. Лыска, Донькі, Галомысла, Малькавічы і іншыя. Колькасць жыхароў у іх не дасягае і дзесяці чалавек, але кожны паштальёну рады. Прывітаюць добрым словам, падзеляцца радасцямі і перажываннямі.
—Зносіны з людзьмі мне лёгка ўсталёўваць,—заўважае Аліна Паўлаўна.—За гэта люблю сваю работу. Хоць на заслужаным адпачынку, але не супраць працаваць.


Да некаторых пунктаў шлях ляжыць праз лес. Сустракала лісіц, казуль, праносіліся дзікі. Ваўкоў, на шчасце, напаткаць не даводзілася. Ад сабакі аднойчы пацярпела. Заказное пісьмо несла. Не заўважыла, што ланцуг, на які навязалі чацвёраногага вартаўніка, вельмі доўгі. Напалохалася, і парваную куртку шкада. Але звычайна хатнія гадаванцы прымаюць паштальёнаў за сваіх.


—За столькі год кожнага сабаку ў твар ведаем,—смяецца Марына Аляксееўна.
Яе ўчастак—вёскі Завуцце і Клімяты. У апошняй восем жылых дамоў.
Газеты рассартаваны, раскладзены па сумках. Час адпраўляцца ў шлях. Да дробязей знаёмы. Няблізкі і не заўсёды зручны. Ад таго яшчэ больш важны. Для тых, хто чакае.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 643
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 51 034
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 965
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 477
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 439
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2019
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2019
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта