Авторизация
 

Па цёмных Міёрах за тымі, хто без флікераў

По тёмным Миорам за теми, кто без фликеровАдказ падлеткаў інспектару дарожна-патрульнай службы на пытанне "Чаму без флікераў?" можна лічыць дэвізам некаторых пешаходаў. Не ведаць пра абавязковасць святлоадбівальнікаў у цёмны час сутак немагчыма. Патрабаванне ўнесена ў Правілы дарожнага руху яшчэ ў 2007-м. За дзесяць год дайшло не да ўсіх.

 

Сонечны арыенцір
На гадзінніку 18.00. Горад запальвае ліхтары. У інспектараў дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ РАУС Віктара Лапко і Валерыя Валеўкі звычайнае дзяжурства. Займаю месца на заднім сядзенні патрульнай машыны. Накіроўваемся на вуліцу Камуністычную, і адразу заўважаем жанчыну на веласіпедзе. "Жалезны конь" без фар, святлоадбівальная камізэлька ў багажніку.
—У цёмны час сутак ці пры недастатковай бачнасці дарогі наперадзе на веласіпедзе павінна быць уключана белая фара, ззаду—з чырвоным святлом,—заўважае Віктар Лапко.—Святлоадбівальныя камізэлькі пакуль не абавязковыя. Аднак мы настойліва рэкамендуем іх апранаць. Дзеля асабістай бяспекі веласіпедыстаў.

Інспектар нагадаў жанчыне прапісныя ісціны дарожных правіл. Маючы справу з парушальнікамі катэгорыі "без флікераў", на першы раз выбіраюць прафілактычную гутарку.
Яшчэ не зусім сцямнела. Можа быць, заўвага несвоечасовая? Інспектары ўдакладняюць, што цёмным часам сутак лічыцца перыяд ад заходу да ўсходу сонца. Зайшло нябеснае свяціла ў 17.24.


Валерый Вячаслававіч прыгадвае выпадак:
—Спынілі аднойчы пешахода на дарозе без флікера, зрабілі заўвагу. Той адразу зайшоў з тэлефона ў інтэрнэт і кажа: "Ведаеце, а да заходу сонца яшчэ адна хвіліна. Так што пакуль можна без флікера".


Каму старыя граблі не навука
Вуліца Камсамольская тратуарамі не абсталявана. Пешаходы рухаюцца па абочыне праезнай часткі. На рукавах верхняга адзення блішчаць серабрыстыя стужкі. Насустрач ідзе малады чалавек. На ім святлоадбівальнікаў няма. Запрашаюць сесці ў машыну.
Валерый Валеўка правярае інфармацыю на затрыманага па базе дадзеных. Аказваецца, хлопец двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне. І цяпер згодны, што вінаваты. Засведчыў гэта подпісам у адміністрацыйным пратаколе.
—Як бачыце, з былых памылак не кожны бярэ ўрок,—заўважае Валерый Вячаслававіч.—І такіх выпадкаў нямала. Складана растлумачыць, чаму пешаходы ігнаруюць простае патрабаванне абазначацца святлоадбівальнымі элементамі. Спадзяюцца на "авось".
Не палічылі патрэбным прымацаваць да куртак бліскучыя стужкі падлеткі, якіх таксама сустрэлі на Камсамольскай. Так проста і адказалі інспектару, што на сустрэчу з патрульнай службай не разлічвалі.


По тёмным Миорам за теми, кто без фликеровДля сябе ці для інспектара?
Ёсць такі жарт: у Еўропе вадзіцелі прышпільваюцца рэменем для ўласнай бяспекі, а ў нас—для супрацоўнікаў ДАІ. З флікерамі аналагічна. Між тым інспектары ДПС не раз упэўніваліся, што святлоадбівальныя элементы ратуюць жыццё чалавека. З 2007 года колькасць наездаў на пешаходаў значна знізілася.
—Першымі па вартасці ацанілі карысць і неабходнасць святлоадбівальнікаў дальнабойшчыкі. На цёмных дарогах, праз туманы і снежныя завеі "агеньчыкі" на пешаходах бачны здалёк,—расказвае Віктар Лапко.
—На мой погляд, патрабаванне апранаць святлоадбівальныя камізэлькі веласіпедыстам і возчыкам гужавых павозак трэба зрабіць абавязковым, —дадае Валерый Валеўка.


У прынцыпе пешаходы не адмаўляюць патрэбнасці флікераў. Што гэта рэч лішняя, супрацоўнікам ДАІ пакуль не заяўлялі. Адсутнасць святлоадбівальнікаў на сабе звычайна спісваюць на ўласную забыўлівасць. Неяк адзін затрыманы тлумачыў, што не можа насіць флікер па рэлігійных прычынах.
Пешаходу дастаткова аднаго святлоадбівальніка, каб пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці. Але флікер мала прыхапіць з сабой, трэба правільна насіць. Каб быць заўважным. Найлепш зарэкамендавалі сябе палоскі белага ці лімоннага колераў.


Пытанне застаецца рытарычным
Святлоадбівальныя элементы лёгка даступныя. Знайсці іх можна ў магазінах, у кіёсках "Белсаюздруку". Кошт вагаецца ў межах 2-3 рублёў. Такая сума пад сілу любому кашальку. Між тым мінімальны штраф у адну базавую велічыню за адсутнасць святлоадбівальніка складае 23 рублі.
Здаецца, усё проста. Купіў флікер, прымацаваў да верхняга адзення—засцярог сябе і ад адміністрацыйнага пакарання, і ад магчымага наезду. Чаму тады інспектары ДПС кожнае дзяжурства робяць заўвагі і складаюць пратаколы на незаўважных у цемры пешаходаў і веласіпедыстаў?


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 880
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 664
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 639
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта