Авторизация
 

Віктар Брыгас з ААТ "Мікалаёўскі"

Виктор Бригас из ОАО "Николаёвский"Рабочы кабінет тэхніка-асемянатара ААТ "Мікалаёўскі" Віктара Брыгаса з нагляднасцю і патрэбнымі дакументамі на стэндах, рабочымі журналамі ў стале і неабходным абсталяваннем ля сцен знаходзіцца на малочнатаварнай ферме "Навасёлкі", калі не самай вялікай у гаспадарцы, то адной з лепшых па добраўпарадкаванні, прадукцыйнасці дойнага пагалоўя, якасці малака і іншых паказчыках. Відаць, гэта не выпадкова.

 

—Штодня аб'язджаю ўсе 6 малочнатаварных ферм сельгаспрадпрыемства, у якім 11 памяшканняў, дзе ўтрымліваецца каля паўтары тысячы кароў і цялушак,—расказвае пра свае клопаты Віктар Мікалаевіч.—У кожным будынку з матачным пагалоўем спачатку цікаўлюся сшыткам, у якім даяркі пазначаюць цялушак і кароў у ахвоце. План асемянення патрабуе, каб праз 60 дзён пасля цялення кожная рагуля была пакрыта. Пільна сачу за гэтым тэрмінам. Калі ён набліжаецца, а карова не выказала пэўных прыкмет, цікаўлюся здароўем жывёліны. Выяўляю гінекалагічныя праблемы— пачынаю лячэнне.


Тут варта заўважыць, што па адукацыі Віктар Мікалаевіч ветэрынарны ўрач, ён ведае, што трэба рабіць у такіх выпадках не толькі ў тэорыі, але і з вялікай асабістай практыкі.
—Калі карова не прыйшла ў ахвоту і пасля 70-75 дзён—праводжу стымуляцыю,—працягвае знаёміць мяне з падрабязнасцямі тэхналогіі асемянатар.


Але непакрытыя застаюцца?
—Ялавасць да 5% матачнага пагалоўя можна лічыць натуральнай. Імкнуся, каб яна была мінімальнай. Таму паўторнае асемяненне праводжу часта. А прыкладна 20 кароў пакрываецца толькі пасля трэцяга-чацвёртага разу. У большасці выпадкаў гэта вынік розных гінекалагічных хвароб. Асабліва запомнілася Бландзінка—вельмі добрая, высокаўдойная рагуля, яе лячыў восем разоў, праводзіў санацыю, стымуляванне… Ды і любая карова, калі праз 45 дзён пасля цялення не прыйшла ў ахвоту, выклікае занепакоенасць. Тады практыкую вітамінізацыю, прымяняю гармоны, рэкаменую масаж. Вельмі важна, каб за жывелай уважліва і пастаянна сачылі даяркі, заўважалі кожнае змяненне ў паводзінах. У гэтым плане мая радасць, сапраўднае золата Таццяна Атміновіч, Наталія Жук, Наталія Рамашка ў "Навасёлках", Валянціна Радзіка ў "Бандарцах", ды і іншыя стараюцца весці дакладны ўлік, калі кожная карова прыйшла ў ахвоту, калі пакрыта, ацялілася. У тым вельмі дапамагаюць спецыяльныя сшытачкі. Тыя работніцы, каму ўсё гэта было абыякава, у жывёлагадоўлі не ўтрымаліся.


—Раздоем займаецца маладая і вельмі адказная даярка Таццяна Шаўлюга,—працягвае хваліць падапечных жывёлаводаў Віктар Мікалаевіч,—яна пільна кантралюе паводзіны пяршачак і кароў, старанна даглядае нованароджаных цялят. Гэта дазваляе своечасова праводзіць патрэбныя працэдуры ці лячэнне.


Сказанае пра сваю работу асемянатар падмацоўвае звесткамі з чарговага журнала. На 14 снежня толькі на фермах на тэрыторыі былога "Мікалаёўскага", дзе знаходзяцца 683 галавы асноўнага дойнага статка, адбылося 941 цяленне, праўда, гэта разам з пяршачкамі. Тэарэтычна штогод ад кожнай каровы добрыя гаспадары могуць атрымліваць па 1,2 цяляці. Да такога ўзроўню тутэйшыя даяркі яшчэ не дайшлі, але, напрыклад, у гурце Таццяны Атміновіч 4-5 кароў целяцца па два разы за каляндарны год.


Што патрэбна, каб такіх выпадкаў было больш?
—Зацікаўленасць ўсіх жывёлаводаў у выніках сваёй працы. І не баяцца пераймаць лепшае, эксперыментаваць. Вось я каля дзесяці гадоў па ўласнай ініцыятыве практыкую за месяц перад цяленнем тры ўколы праз 10 дзён прэпаратам АСД фракцыі 2 кожнай карове, прыйшоў да высновы, што такая працэдура аблягчае працэс цялення, і цяляткі нараджаюцца мацнейшыя.
Запісваю, праз які перыяд кожная пяршачачка пасля цялення прыйдзе ў ахвоту. Такім тэрмінам арыентуюся ў наступным. Гэта ж жывыя істоты, маюць індывідуальныя асаблівасці, адхіленні ад рэкамендуемых сярэдніх паказчыкаў і тэрмінаў.


Вы выконваеце адказныя абавязкі асемянатара 12-ы год, каровы Вас ужо пазнаюць?
—Яшчэ як, варта зайсці ў памяшканне, як нейкая падае ціхі голас, значыць, у ахвоце. Імкнуся няспешна падыйсці бліжэй і вызначыць яе дакладна. Неяк на полі летам шукаю позіркам карову, аб якой загадзя папярэдзіла даярка, а тая ўжо ззаду падпіхвае пысай. Вось толькі да бычкоў-кормнікаў лепш не набліжацца, могуць "раўніўцы" рогам падчапіць.

 

У тэму
Станоўча ацэньвае працу тэхніка-асемнянатара В.М. Брыгаса галоўны заатэхнік ААТ "Мікалаёўскі" Ядвіга Кудрашова: адказны работнік, ведаючы спецыяліст, вялікую ўвагу надае гінекалагічнаму лячэню матачнага пагалоўя, вядзенню дакументацыі. У яго шмат клопатаў, бо пад апекай 1432 каровы і цялушкі. За 11 месяцаў папярэдняга года ад іх атрымана 1461 цяля, на 74 больш да адпаведнага перыяду мінулага года. Гэта 102 галавы прыплоду на сто кароў і цялушак.
Жывёлагадоўля дазваляе мець сродкі для рэгулярнай выплаты заробку, пакупкі гаруча-змазачных матэрыялаў. Калі яшчэ нядаўна асноўную колькасць высакаякаснага малака забяспечвала МТФ "Навасёлкі", два месяцы таму "экстра" стала паступаць і з "Бандарцоў". Разлічваем на большае, бо групы раздою створаны не толькі ў "Навасёлках", але і ў "Арханаве". На мясакамбінат пастаўляем бычкоў-кормнікаў сярэдняй вагой 409 кілаграмаў.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымку тэхнік-асемянатар ААТ "Мікалаёўскі" В.М. Брыгас.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 299
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 618
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 813
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 590
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 637
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 756
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2020
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2020
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта