Авторизация
 

Чарговыя поспехі Сафіі Гуз з Узмён

Очередные успехи Софии ГУЗ из УзмёнУ тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва расказалі пра чарговыя поспехі Сафіі Гуз з Узмён. Напрыканцы года яна прыняла ўдзел у некалькіх абласных конкурсах і ўвайшла ў кагорту пераможцаў.

 

Свята-конкурс творчасці інвалідаў у вобласці— традыцыйнае. Сафія Паунэлаўна сёлета ўдзельнічала ўпершыню. Выступала ў намінацыі "Тэатральнае майстэрства", узнагароджана дыпломам за 2-е месца.


—Калі прапанавалі прыняць удзел, Сафія не адмо-вілася, але спачатку насцярожылася. Раней ёй не даводзілася выходзіць на сцэну, таму хваляванне зразумелае,—расказвае загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і суправаджальнага пражывання ТЦСАН Таццяна Шульга.— Чытала прытчу ўласнага сачынення "Терпение и труд все перетрут". Пра тое, што дабрабыт ствараецца сумленнай працай, а лёгкага хлеба не бывае. Падрыхтавалі тэатралізаванае выступленне: маці павучае дачку. Ролю дзяўчынкі выканала малодшая сястра Сафіі. Дарэчы, прытча ўключана ў зборнік вершаў Сафіі Гуз, які на бязвыплатнай аснове рыхтуе да друку рэдакцыя газеты "Каталіцкі веснік".
Услед за адной узнагародай прыйшла наступная. За 2-е месца ў конкурсе "Я самы рэабілітаваны", які праводзіць абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку".


—У 2011 годзе Сафія ўдзельнічала ў такім конкурсе,—заўважае старшыня раённай пярвічкі "БелТІЗ" Ліліяна Батарчук.—Сёлета спаборнічалі 24 інваліды па зроку з розных раёнаў. Дэманстравалі навыкі чытання і пісьма па сістэме Брайля, работы на камп'ютары і іншыя. У дзвюх намінацыях —"Развівальныя гульні для невідушчых" і "Сацыяльна-бытавая арыенціроўка"— Сафія паказала лепшы вынік, за што адзначана асобнымі дыпломамі.
Маецца ў скарбонцы дыплом удзельніцы конкурсу "Сямейны альбом", што праходзіў напрыканцы лістапада. Яшчэ Сафія Гуз у складзе каманды ад Віцебскай вобласці выступала на рэспубліканскай спартакія-дзе. Абыйшла сапернікаў у адцісканнях ад падлогі і бегу.


Мінулы год прынёс актыўнай і моцнай духам Сафіі новыя дасягненні, яшчэ глыбей раскрыліся таленты. Несумненна, 2017-ы адзначыцца чарговымі перамогамі.

 

Фота з архіва рэдакцыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 004
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 703
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 657
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта