Авторизация
 

Чым запомніўся Міёршчыне 2016 год

Чем запомнился Миорщине 2016 годСТУДЗЕНЬ

У 15-ы раз у Міёрах прайшоў фестываль каляднай песні калектываў парафій Віцебскай дыяцэзіі.
- У студзені спыніла вяшчанне раённае радыё.
- Вучаніца Дзісенскай СШ Марыя Шавякова паспяхова выступіла на раённай алімпіядзе па рускай і англійскай мовах, абараняла гонар Міёршчыны ў вобласці. Перамагла ў інфармацыйным праекце "Расія-Беларусь" у намінацыі "Мая малая Радзіма".
- Аператар машыннага даення СУП "Павяцце" Ірына Андрушонак двойчы займала першае месца ў вобласці па месячных надоях сярод маладых спецыялістаў па профілі.

 

Чем запомнился Миорщине 2016 годЛЮТЫ

Звання "Чалавек года Віцебшчыны" ўдастоены начальнік транспартна-энергетычнага аддзела ПМК-55 Аляксандр Салькевіч, старшыня Новапагосцкага сельскага Савета Раіса Гернат і машыніст экскаватара Міёрскага ПМС Юрый Нікіценка.
-Язненская ўчастковая бальніца адзначыла 55-годдзе.
-На чарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі кіраваць раённай ветэранскай арганізацыяй на новы перыяд зноў даручана Чаславу Кашкуру.
-20 лютага праведзены першы ў годзе раённы суботнік.
-На абласных Алімпійскіх днях моладзі па валейболе каманда выхаванак ДЮСШ заняла трэцяе месца.
-Вынікі работы жывёлаводаў раёна у студзені падведзены на выязным пасяджэнні райвыканкама на базе СУП "Цітова".
-31 механізатар з 13 гаспадарак прайшлі перанавучанне ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу.
-У юбілейным дзясятым конкурсе "Лепшым кіраўнікам года" Віцебшчыны саюз наймальнікаў назваў Івана Паплаўскага, дырэктара дзіцячага санаторыя "Расінка".
-У лютым прайшоў раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці "Пявучыя струны душы беларускай".

 

Чем запомнился Миорщине 2016 годСАКАВІК

- У гаспадарках раёна падвялі вынікі работы за мінулы год і вызначылі задачы на новы.
-"Жанчынамі года" назнаны Даната Шчалкун—намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі СУП "Цітова", Ірына Іванова—бухгалтар хлебазавода, Вольга Федуковіч—намеснік дырэктара СШ №3, Людміла Рынкевіч—цырульнік КБА, Валянціна Гайбовіч—урач ЦРБ.
-Райвыканкам прысвоіў пачэснае званне "Чалавек года Міёршчыны" ў розных намінацыях механізатару ААТ "Мікалаёўскі" Станіславу Драгуну, асемянатару ААТ "Пад'ельцы" Уладзіміру Пінчуку, начальніку цэха КУВП "Віцябчанка" Ганне Воюш, начальніку ўчастка УП ЖКГ Леаніду Матэленку, дырэктару ТАА "Капіталдрэўпрадукт" Аляксандру Лапуцэвічу, трэнеру ДЮСШ Уладзіміру Вішнякову, медсястры аддзялення кругласутачнага знаходжання ТЦСАН Алене Дрыла, начальніку фінаддзела райвыканкама Войцеху Пабяржыну і настаўніку дзіцячай школы мастацтваў Ігару Бунту.
-У рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства лепшая брыгада па аб-слугоўванні і эксплуатацыі газавыкарыстальнага абсталявання з Міёрскага райгазу пад кіраўніцтвам Уладзіміра Максіменкі.

 

Чем запомнился Миорщине 2016 годКРАСАВІК

-11-22 красавіка работнікі абласнога ўпраўлення МНС правяралі гатоўнасць Міёрскага раённага звяна тэрытарыяльнай падсістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.
-У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрыта выстава "Духоўная спадчына Міёршчыны".
-На раённым конкурсе прафесійнага майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы лепшымі прызнаны Аляксей Чалала і Таццяна Кожух з ААТ "Туркова", Юрый Курган з СУП "Цітова".

 

Чем запомнился Миорщине 2016 год МАЙ 

-Рэдакцыя серыяй публікацый і спецнумарам адзначыла 75-годдзе раённай газеты "Міёрскія навіны".
-Беларускі фонд міру правёў у раёне акцыю "Тут жыве ветэран".
-У Дзень Перамогі ў райцэнтры адбылося асвячэнне абраза святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў прысвечанай яму капліцы. У мітынгах у Міёрах і Лявонпалі прынялі ўдзел казахскія дыпламаты.
-Сярэдняй школе №3 райцэнтра прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі, адмірала-падводніка і нашага земляка.
-13 мая сход упаўнаважаных выбраў шэсць прадстаўнікоў ад Міёршчыны на пяты Усебеларускі народны сход.
-Па выніках красавіка першае месца ў вобласці прысуджана аператару машыннага даення МТФ "Гараўцы" ААТ "Туркова" Івану Протасу. Сярэдні надой на карову ў яго склаў 987 кілаграмаў.
-18 мая Міёршчыну наведала дэлегацыя з Падляшскага ваяводства ў час азнаямляльнай паездкі па Беларусі.
-Медалямі "70 гадоў вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў" узнагароджаны нашы ветэраны Міхаіл Чаркас і Генадзь Федарэц.
-Язненскае ПМС адзначыла 55-годдзе з дня ўтварэння.

 

Чем запомнился Миорщине 2016 годЧЭРВЕНЬ

- Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па выніках абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу ў ліку лепшых эколагаў Віцебшчыны назваў Касю Казачонак.
-На рэспублікан-скім фестывалі нацыянальных культур у Гродне выступілі Сяргей Філіпаў з дочкамі Марынай і Насцяй. Віцебшчыну прадстаўляў калектыў, у якім з Міёр ігралі Сяргей Матэленак на баяне і Антоній Блажэвіч—на бас-гітары.
-На рэспублікан-скім творчым конкурсе федэрацыі прафсаюзаў прадэманстравалі свае здольнасці ў жывапісе Тамара Масленік з Міёр, у вырабе паясоў—Людміла Ганебная з Дзісны.
-Дзісенскі лясгас правёў спаборніцтвы вальшчыкаў лесу. Перамог самы вопытны ўладар бензапілы Аляксандр Абрамчык.
-На справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Марыя Баніфатава перадала паўнамоцтвы старшыні Ларысе Малецкай.
-Цэнтральная раённая бальніца адсвяткавала 70-годдзе.
-Генеральным дырэктарам Міёрскага металапракатнага завода прызначаны Пётр Шымуковіч.
-28 чэрвеня раён наведала міністр інфармацыі рэспублікі Лілія Ананіч.

 

Чем запомнился Миорщине 2016 годЛІПЕНЬ

-З 1 ліпеня пачаліся мерапрыемствы па дэнамінацыі: новыя купюры і манеты пачалі мяняць на грашовыя знакі ўзору 2000 года.
-3 ліпеня раён урачыста адзначыў 25-годдзе незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-ю гадавіну вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
-10 ліпеня—свята горада Міёры "Радзіма мая—Міёршчына", а 12 ліпеня прайшло традыцыйнае свята народнай творчасці "Перабродская зорка".
-Першымі вывелі камбайны на зерневыя палеткі ААТ "Дрыгучы", "Туркова", "Пад'ельцы", "Узмёнскі край", СУП "Павяцце".
-50 год адзначыла Міёрскае аддзяленне аховы.
-Дырэктар Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў Баляслаў Чарняўскі на "Славянскім базары ў Віцебску" на творчых конкурсах спаборнічаў са сваімі былымі вучнямі.
-29 ліпеня на сумесным пашыраным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета і раённага выканаўчага камітэта ў склад Савета Рэспублікі вылучаны генеральны дырэктар РУП "Віцебскаблгаз" Пётр Шэршань.

 

Чем запомнился Миорщине 2016 годЖНІВЕНЬ

-Лепшыя прафесійныя веды і навыкі на раённых і абласных спаборніцтвах прадэманстраваў тэхнік-асемянатар ААТ "Туркова" Аляксей Чалала.
-У гандлёвым цэнтры "Ніка" адкрыты новы павільён "МодНік".
-Першыя тысячнікі на жніве -- камбайнер Андрэй Савейка і вадзіцель МАЗа Васіль Аўхаронак з ААТ "Гвардзейскі".
-У рамках акцыі "Кветкі Вялікай Перамогі" 13 жніўня стартаваў маладзёжны аўтапрабег па мясцінах баявай славы праз Чэрасы, Дзісну на Язна.
-20 жніўня ў Мікалаёве прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы "Уладар сяла". Перамаглі сем'і Аляксандра і Вікторыі Сушко з Міёрак-2, Васіля і Кацярыны Лахан з Туркова.
-Нагрудным знакам "Выдатнік друку Беларусі" ўшанаваны настаўнік СШ №3 Вітольд Ермалёнак.

 

Чем запомнился Миорщине 2016 годВЕРАСЕНЬ

-11 верасня адбыліся выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Па Полацкай выбарчай акрузе бясспрэчным лідарам стаў Андрэй Юніцын, які набраў 67,2% галасоў, на Міёршчыне яго падтрымалі 58,3% выбаршчыкаў.
-Старшы майстар Міёрскага раёна газазабеспячэння Уладзімір Максіменка ўдастоены звання "Заслужаны работнік УП "Віцебскаблгаз".
-У Сухавержжы валанцёры змайстравалі гняздоўі для дзербніка і гогаля, якія размясцілі для гэтых рэдкіх птушак на балоце Ельня.
-Праграма фестываля "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" была разлічана на тыдзень, асноўныя мерапрыемствы прайшлі на паўвостраве 18 верасня.
-Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі падвёў вынікі дзейнасці ў сувязі з 95-годдзем санітарна-эпідэміялагічнай службы рэспублікі.
-Майстра Шаркаўшчынска-Міёрскай міжраённай аргструктуры "ДТСААФ" Віктар Рубанік заняў першае месца ў вобласці па методыцы навучання кіраванню транспартнымі сродкамі і ведах Правіл дарожнага руху.

 

Чем запомнился Миорщине 2016 годКАСТРЫЧНІК

-У Міёрах і Дзісне прайшлі восеньскія кірмашы па продажы сельгаспрадукцыі насельніцтву.
-Першым пускавым аб'ектам металапракатнага завода стаў васьмікватэрны дом.
-Сёлета ў раён прыехала 112 маладых спецыялістаў, сустрэчу з імі правёў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.
-40 гадоў таму настаўнік гісторыі Вітольд Ермалёнак стварыў гурток юных археолагаў "Арганаўты мінулага". Вынікам яго дзейнасці сталі чатыры музеі на базе СШ №3.
-Санітарная служба раёна адсвяткавала 90-годдзе.
-Цэнтральнай раённай бальніцы споўнілася 70.

 

Чем запомнился Миорщине 2016 годЛІСТАПАД

-1 лістапада адбыўся традыцыйны фестываль нядзельных праваслаўных школ Полацкай епархіі "Язненскі благавест".
-50 гадоў адзначыла ДРБУ-203.
-Зарэгістравана нараджэнне сотага ў гэтым годзе дзіцяці.
-РК ГА БРСМ ініцыіравала да Міжнароднага дня інвалідаў дабрачынную акцыю "З клопатам пра кожнага".
-Нагрудным знакам Міністэрства транспарта і камунікацый "За работу без аварый" адзначаны вадзіцель РВПС Ула-дзіслаў Сядзюк. Яго калега Аляксандр Дзям'янаў быў другім на абласных спаборніцтвах прафесійнага майстэрства.
-Механізатар ільнозавода Ула-дзімір Міснік заняў першае месца у вобласці на церабленні лёну.
-24 лістапада падвёў вынікі сваёй дзейнасці савет раённага аб'яднання прафсаюзаў.
-Раён наведаў старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў. Ён прыняў удзел у сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў па пытаннях рацыянальнага выкарыстання зямлі і навядзення на ёй парадку. Правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

 

Чем запомнился Миорщине 2016 год СНЕЖАНЬ

-На базе Міёрскага раёна адбыўся абласны семінар па арганізацыі пастаноўкі на працяглае захоўванне і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі.
-Калектыў прадстаўніцтва Бел-дзяржстраху адзначыў 95-годдзе беларускага рэспубліканскага страхавога прадпрыемства.
-Намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка правёў лятучку на будаўнічай пляцоўцы металапракатнага завода.
-Дыпломам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя за другое месца за лепшую пуб-лікацыю на экалагічную тэматыку адзначана Ала Майсяёнак з Дзісны.
-50 гадоў адсвяткавала сярэдняя школа №2 райцэнтра.
-На працягу года працягваліся мерапрыемствы Дня Савета ў раёне. Заключным этапам прагучала падвядзенне вынікаў добраўпарадкавання і работы па задавальненні патрэб насельніцтва ў Дзісне 8 снежня.
-Раённая аптэка №111 закончыла ўкараненне праграмнага забеспячэння "Беларуская аптэка".

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Па "Міёрскіх навінах" падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта