Авторизация
 

Удача напаткала міярчан і дзісенца ў 2016-ым

Удача нашла миорчан и дисненца в 2016-омУдача — спадарожнік смелага, ці пераможцаў не судзяць — па-рознаму характарызуюць фаварытаў фартуны. Хто ведае, як яна выбірае? Па прынцыпе: першы — лепшы або тых, у каго даўно не была. Такім ці іншым чынам, але сёлета ў гульні Еўраопта "Удача ў прыдачу" поспех усміхнуўся многім жыхарам нашага раёна. Рэдакцыя пацікавілася, як распарадзіліся бонусамі шчасліўчыкі, і, наогул, ці спрыяе ім фартуна?

 

Дзісенец Уладзімір МЯТЛА рыхтаваўся да ўласнага юбілею, і тут прыйшла афіцыйная смс-ка. Напачатку з жонкай напужаліся, бо збіраліся неўзабаве ляцець у крымскі санаторый. Раптам рэйс адмянілі, ці нейкія іншыя абставіны? Але тут зусім іншае.
—Ты не паверыш!—кажа жонка.—У нас ад Еўраопта пяць мільёнаў!


Уключылі тэлевізар, параўналі код, і сапраўды лічбы супалі. Грошы прыйшлі паштовым пераводам, іх хапіла на два білеты на самалёт да Крыма. Уладзімір па натуры азартны, але ў латарэях, як правіла, выйгрышы невялікія. Можа быць, пакуль. Бо ўдача любіць напорыстых… Новы год сям'я сустрэне дома, пры закупках у Еўраопце абавязкова прыглядаюць тавар удачы. Ніколі не гуляюць спецыяльна, набываюць толькі патрэбнае. Забавы забавамі, ды на першым месцы разважлівасць. Уладзімір па характары сур'ёзны, працуе на лінейнай вытворчай дыспетчарскай станцыі "Дзісна", за пакупкамі ездзіць сам, і жонка яму ў гэтым давярае. 

 

Удача нашла миорчан и дисненца в 2016-омСвятлана ПАНІЗНІК у жніўні зазірнула ў Міёрскі Еўраопт, ад прадаўца даведалася пра розыгрыш, паўдзельнічала і атрымала званок са сталіцы. "Вы выйгралі мабільны тэлефон!"—прыкладна так паведамілі на другім канцы провада. Безумоўна, стала радасна. Адправілася Святлана ў Мінск за сваім сюрпрызам. Малодшы сын вельмі чакаў маму з вялікім смартфонам. "Добры тэлефон",—прызнаецца ўладальніца. Аказваецца, яна ў тым шчаслівым туры зарэгістравала ўсяго адзін код, ён аказаўся бонусным. Гуляе сям'я і цяпер, але ўдача пакуль трымае паўзу. "Каб выйгралі кватэру, перабраліся б у Мінск, у свой дом прыязджалі б як на лецішча. А вялікія грошы патрацілі б, хутчэй за ўсё, на адукацыю для дзяцей". Сын Кірыл яшчэ шасцікласнік, старэйшы ўжо вырас. Панізнікі любяць Еўраопт, але заўважаюць, што і ў "Міёрыгандлі" цэны зусім не кусаюцца. Напрыклад, мандарыны на рынку па тры рублі, ва ўніверсаме—2,7. Святлана працуе на мясакамбінаце, два гады таму атрымала статус жанчыны года Міёршчыны. У латарэях шанцуе не асабліва, затое побач шчаслівая сям'я.

 

Удача нашла миорчан и дисненца в 2016-омНіна ГАЎРЫЛЕНКА ва "Удачы ў прыдачу" ўдзельнічае з другога тура, а ў 11-м тая самая ўдача "ўсміхнулася". Жанчына ўдзячна дачцы, якая ў інтэрнэце падключыла маму да гэтай гульні. І кожны раз, набіраючы тавараў на дзесяць і больш рублёў, Ніна Баляславаўна прыхоплівала тавар удачы. На той шчаслівы раз ім у Міёрскім Еўраопце аказаліся аліўкі. На тэлефон прыйшло паведамленне пра 500-рублёвы бонус.
—Я адразу не паверыла,—кажа.—Думала, што нехта жартуе. Патэлефанавала дачцы, а тая звярнулася на сайт Еўраопта, дзе пацвердзілі ўдачу. Грошы патраціла на новую кухню, пра якую даўно марыла.


Адыходзячы 2016-ы яшчэ запомніўся нараджэннем другога ўнука, старэйшы сёлета паступіў у першы клас гімназіі. А сама Ніна Баляславаўна ў 2016-м адправілася на заслужаны адпачынак, да гэтага вучыла пачаткоўцаў у гарадской базавай. Лічыць, што двойчы ў адну і тую ж варонку снарад не падае, але ўсё роўна прыглядае тавары ўдачы. "У фарт трэба верыць,—упэўнена мірчанка,—тады ён абавязкова паспадарожнічае".

 

Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта