Авторизация
 

Марына ТРАШЧАНКА з Міёр радуе родных і сяброў вязанымі рэчамі

Марина Трещенко из Миор радует родных и друзей вязаными вещамиУ Новы год і не толькі Марына ТРАШЧАНКА радуе родных і сяброў вязанымі рукавіцамі, шапкамі, снудамі. Рэчы ручной работы саграваюць у халодныя дні. Майстрыцы грэе душу радасць ад таго, што падарункі атрымаліся, імі задаволены. Гэта яшчэ больш натхняе на новыя ўзоры, колеры і формы.

 

З удзячнасцю праважае Марына 2016-ы год. Споўнілася жаданне ўсёй сям'і— новы дом. Будоўля працягвалася больш за пяць год. Наваселле адзначылі ў сярэдзіне лістапада. З Чэрасаў перабраліся бліжэй да райцэнтра ў Мацюкі. Ва ўласным прасторным жыллі асобны пакой гаспадыня плануе адвесці пад майстэрню. Раскласці па шафах кнігі па рукадзеллі, прадзіва, спіцы. Апошніх нямала ў запасе, розных памераў і таўшчыні. У дзяцінстве бабуля вучыла вязаць самаробнымі. З той пары цікавасць і натхненне не адпускаюць. З'явіцца вольная хвілінка— спіцы ў руках. Майстрыца заўважае, што асалоду дорыць не столькі вынік, колькі сам працэс. Супакойвае, дае адпачынак ад хатніх клопатаў. А іх у маці траіх дзяцей нямала. 

 

—Калі ёсць жаданне, то і час зной- дзецца,—упэўнена Марына.—Бывае, едзем куды-небудзь, у машыне вяжу.
Навагоднія касцюмы для сыноў і дачушкі таксама ручной работы. Ігар і Уладзік прымяралі вобразы мушкіцёраў, піратаў, каўбояў. На пышных сукенках малодшай Сонечкі кожны раз мамін дэкор. Дарэчы, дзень нараджэння ў дзяўчынкі 31 снежня. Таму за сталом дружная сям'я збіраецца не познім вечарам, а ўдзень. Муж Віктар і дзеці дапамагаюць са святочным меню. Фірменная страва гаспадара—запечанае мяса. Традыцыйна ў талерках "Селядцы пад шубай" і "Аліўе".


Елку прыбіраюць да 25 снежня. Тата за ілюмінацыю адказны, дзеці развешваюць цацкі. Разам з мамай рабілі шары-павуцінкі для інтэр'еру.
—Люблю сустракаць Новы год сям'ёй. Пад бой курантаў загадваю жаданне. Сёлета нават не ведаю, пра што папрасіць. Галоўнае, каб дзеці і бацькі здаровымі былі,—гаворыць Марына.—Раніцай 1 студзеня дзеці знаходзяць пад елкай падарункі ад Дзеда Мароза. Прыемна назіраць, як яны радуюцца.


У 2017-м Віктар і Марына працягнуць добраўпарадкаванне дома. У верасні адправяць у першы клас дачушку. У творчых планах майстрыцы—асвоіць новыя тэхнікі вязання, да рукавіц і шапачак дадаць кардыганы і світары.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 643
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 51 034
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 965
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 477
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 439
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2019
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2019
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта