Авторизация
 

Акцыю "Дары дабрыню..." прапануе міёрскі ўнівермаг

Акцию "Дари доброту ..." предлагает миорский универмагУ Новы год з добрым сэрцам—абавязковая ўмова для кожнага, якая спапяляе ўсё адмоўнае і пакідае толькі самыя станоўчыя ўражанні і справы. Каб зрабіць сваё сэрца хоць крышку ласкавей, паўдзельнічайце ў акцыі "Дары дабрыню—стань Дзядулем Марозам", якую прапануе міёрскі ўнівермаг. 

 

Гэтая акцыя ажыццяўляецца чацвёрты год запар. У дзіцячым аддзеле ўнівермага стаіць дабрачынная ёлка з імяннымі аркушамі. На кожным з іх звесткі пра дзіця-сірату або прыёмнага. Любы жадаючы можа выбраць лісточак і зрабіць прыемнае малому: купіць падарунак. Прычым у любым аддзеле ўнівермага. А Дзед Мароз і Снягурка са спажыўтаварыства даставяць сюрпрыз адрасату.


—Летась часцей дарылі цацкі, лялек, машынкі,—расказвае дырэктар "Міёрыгандлю" Анастасія Малецкая.—З 28 дзяцей атрымалі прэзенты 15. Сёлета на чароўнай елачцы 50 аркушаў—гэта малеча з Дзісны, Міёр і навакольных вёсак.


Акцию "Дари доброту ..." предлагает миорский универмагШаноўныя чытачы, кожны з іх чакае вашага падарунка. Не забудзьце завітаць у "Дзіцячы свет" універмага і пакінуць там сваю ласку. Добрыя справы заўсёды адгукаюцца прыемным рэхам. Вядома і тое, што памнажаюцца ў некалькі разоў. А вялізныя вачаняты з непасрэдным здзіўленнем узрадуюцца такой нечаканасці. Ці бывае што святлейшым і больш шчырым, чым дзіцячая ўдзячнасць?


Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 925
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 679
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 646
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет https://master-service.od.ua гарантийный ремонт стиральных машин в Одессе.