Новы год—свята сямейнае. Між тым калі прабілі куранты і напалову апусцелі талеркі з салатамі, спяшаемся на вуліцу. У клуб на дыскатэку, на плошчу да елкі. З сабой некаторыя бяруць пакеты са спіртным і петарды. І такім чынам парушаюць закон.
Навагодняя ноч—не прычына забываць, што распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах забаронена. Згодна з артыкулам 17.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, падобныя дзеянні караюцца штрафам да васьмі базавых велічынь.
Другая праблема святочных дзён— піратэхніка. Выбухі чуюцца не толькі на масавых мерапрыемствах, але і на ціхіх вуліцах. Выкарыстанне петард на святах—непавага да іншых. Калі побач з чалавекам узрываецца петарда, наступствы могуць быць непрадказнымі. Аматарам "бабахнуць" трэба адыходзіцца на бяспечную адлегласць ад людзей, будынкаў і пабудоў. Парушэнне патрабавання расцэньваецца як дробнае хуліганства і караецца штрафам ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйным арыштам.
Каб захаваць добры настрой у навагоднюю ноч, не бярыце з сабой на свята лішняе.