Авторизация
 

У Ідолтаўскім магазіне "гарачы" камін

В Идолтовском магазине "горячий" каминДа 15 лістапада магазін у Ідолце ўжо ззяў-пераліваўся. З часам навагодніх атрыбутаў дадавалася, цяпер тут поўна цудаў. На прылаўках пляцёныя кошыкі з шарамі, яловымі галінкамі, шышкамі, пафарбаванымі серабранкай. Толькі кемлівы здагадаецца, што гэта дары з лесу. Ля прамысловага аддзела, нібыта ва ўтульным доме, гарыць камін.

 

Гірлянды на бярозавых дровах у топцы ствараюць ілюзію агню. Сама "печка" збудавана з невялікіх каробак, абклееных шпалерай "пад цэглу". На каміне падсвечнікі з перавернутых келіхаў з казачнымі героямі, вісяць шкарпэткі. "Яны для падарункаў",—тлумачыць загадчыца Жанна БАРШЧЭЎСКАЯ.

 

Ініцыятаркай такіх "ілюмінацый" стала менавіта загадчыца. У яе, і сама таго не хавае, ёсць мастацкі густ. Ведае, што размаляваць, як павярнуць, дзе прыладкаваць, прычым на кожны Новы год для магазіна рыхтуе новыя ўпрыгожанні. Гэты раз для яе—30-ы. Дапамагае ва ўсім усмешлівай Жанне Баршчэўскай родная сястра, якая 15 год за адным прылаўкам,—Ірына ДРУЗ. Ёсць у жанчын яшчэ адна надзейная напарніца—Жанна КАНЦЫЯН.


Дырэктар "Міёрыгандлю" Анастасія Малецкая вылучыла ідолтаўскі магазін у лік самых навагодніх у раёне. Тое пацвярджае і народ. Дзеці за руку цягнуць бацькоў паглядзець на казку, а тыя што-небудзь ды купяць. Кожная кропля—у выручку. Набягае няплыткая рачулка…Па-новаму 1000 рублёў за дзень. Раз на раз не прыходзіцца, але ў цэлым—больш за 30 000 за месяц. Пры новай структуры "Міёрыгандаль" магазін не працуе па сельскагаспадарчых ведамасцях. Трымаюцца рэжыму рэальнага часу: вы нам грошы—мы вам тавар.


Людзі завітваюць за хлебам, каўбасой, батонам…іншымі прадуктамі, якіх тут багата. На стартавых паліцах розныя гатункі гарошку з вялікай розніцай у цане ад 1.20 капеек да 2 рублёў. Кансерваваныя грушы, ікра кабачковая, усе віды фруктаў, розныя гатункі напояў, каўбасы, рыба, цукеркі… Хоць да Каляд і Новага года затаварвацца пакуль ранавата, але асартымент дазваляе.


Сяргей Юркевіч прыйшоў за прадуктамі, забыўся купіць батон і спаткаўся з карэспандэнтам. Хлопец пахваліў магазін і адзначыў, што не саступае ён любому ў раёне. Самаабслугоўванне дае свабоду выбару. Усцешвае навагодняя казка.


Падымаю вочы: на столі спраўляюць баль чалавечыя сілуэты ў сняжынкавых убраннях. Пасярод надпіс—з Новым годам! Міргае галоўная ёлка, на вокнах—выцінанкі, на вітрыне з напоямі вясёлы Дзед Мароз з аленем. Чаго толькі не прыдумаюць ідолтаўскія штукары!


На любы густ падарункі ў прывабных пералівістых пакунках. Пытаюся, што ўнутры? Розныя зборы на кожны ўзрост. Крэм+дэмакіяж, шакаладка+пісталет, тырчыць галава мяккага мішкі, махровыя ручнікі, а посуд у цалафане з банцікам ужо набыў папулярнасць. Побач у пакупніцкай экспазіцыі навагоднія шары: шкляныя, пластмасавыя, нават распісныя. Як з усім гэтым не паверыць у цуда? Ідолтаўскія дзеці, як адзін, у чаканні. А прадаўцы ўмеюць іх здзівіць, бо самі—мамы.


—Мой сын Антон вырас, але доўга верыў у Дзеда Мароза. Спаць не клаўся, каб высачыць падарункі, якія вельмі любіў. І цяпер любіць,—смяецца Жанна Баршчэўская.


У гаспадынь ідолтаўскага магазіна напагатоў навагоднія шапкі, дожджык, іншыя атрыбуты і ўборы. Гэта ўсё бліжэй да святочнага марафону, у другой палове снежня. Пакуль у засеках парасон. На ўсякі выпадак, раптам спатрэбіцца.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 560
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 597
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 601
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта