Авторизация
 

Астравок клопату ў Дзісенскім аддзяленні

Островок заботы в Дисенском отделенииНядаўна ў Дзісенскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў з'явіўся кампрэсарны інгалятар. Купілі яго на ахвяраванні ў Міёрскую раённую арганізацыю грамадскага аб'яднання "Беларускі Фонд Міру". 

 

Падарунак уручыла старшыня раённай арганізацыі Ала Смерцьева. Мядсястра Алена Дрыла зараз асвойвае інгалятар. Заўважае, што цяпер не трэба будзе адпраўляць сталага чалавека з прастудай на працэдуру ў Дзісенскую бальніцу сястрынскага догляду за кіламетр. Прылада каштавала 146 дэнамінаваных рублёў.


Зараз у аддзяленні кругласутачнага знаходжання 30 чалавек. У васьмі з іх вельмі няпросты лёс: па розных прычынах старых не могуць даглядаць дзеці і яны жывуць тут па рашэнні райвыканкама. Але створаны ўсе ўмовы, каб пастаяльцы адчувалі сябе, як дома, і не сумавалі.
—Кормяць у аддзяленні чатыры разы на дзень. Працуе група здароўя, у якой займаецца больш за палову нашых насельнікаў. Тройчы ў тыдзень збіраюцца з медсястрой Аленай Дрыла і практыкуюць на вуліцы скандынаўскую хаду. Ёсць нават малельня,—пералічвае загадчыца аддзялення Наталля Кураш.


Але не ўсе цэняць камфорт. Знаходзяцца парушальнікі рэжыму. Такіх заносяць у чорны спіс. Калі здараецца рэцыдыў—адлічваюць.
Дарэчы, персанал аддзялення налічвае 17 чалавек. З іх шэсць—малодшае звяно. Кожную ноч гэтыя дзяўчаты дзяжураць ва ўстанове па адной на паверсе. Ім і даводзіцца час ад часу ўтаймоўваць непаслухмяных у мудрым узросце.

 

Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта