На Миорщине тактико-специальное учение

У Міёрскім раёне прайшло тактыка-спецыяльнае вучэнне. Падчас яго праверылі дзеянне сіл і сродкаў дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый пры ўзнікненні здарэнняў, звязаных з рэзкім паніжэннем тэмпературы. Было задзейнічана 14 адзінак тэхнікі і 28 чалавек.

Вучэнне пачалося ў райвыканкаме з пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях. Затым прайшла адпрацоўка практычных уводных на розных мясцовых пляцоўках.

Напрыклад, на вуліцы Ягора Томкі спецыялісты арганізацый і ўстаноў разам з праваахоўнікамі і выратавальнікамі зымітавалі сітуацыю разгерметызацыі газаразмеркавальнага абсталявання. Разам з тым нібыта парушылася газазабеспячэнне шматпавярхоўкі пад нумарам 9 і пачалася ўцечка прыроднага газу…

Таксама адпрацавалі ліквідацыю ўмоўных надзвычайных сітуацый, звязаных з парушэннем энергазабеспячэння населеных пунктаў і аб'ектаў жывёлагадоўлі. Праверана гатоўнасць аварыйных брыгад жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры няштатных сітуацыях на цэнтральный кацельнай "Паўночная" ў Міёрах. Карацей кажучы, прафесіяналы спрацавалі дакладна.
Рэспубліканская штабная трэніроўка з адпрацоўкай аналагічных умоўных уводных пры пагрозе надзвычайных сітуацый у зімовы перыяд пачалася ў пятніцу і закончылася 12 снежня.

Пётр МЯДЗЕЛЕЦ, старшы інжынер
райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.