Творчая майстэрня ў клубе "Бажэна" завяршае выраб цацак для гарадской елкі. Да снегавічкоў, бантаў, цукерак дадаліся рукавіцы і боцікі, упрыгожанні з шышак.
Ствараюць уборы для лясной прыгажуні супрацоўнікі рэдакцыі. "З канвеера" сышла першая зорка. Елку на плошчы ля РДК установяць бліжэй да 20-х чыслаў месяца. У жыхароў горада яшчэ ёсць час змайстраваць цацкі. Далучайцеся!