У дзень прафілактыкі ад СНІДу актывісты райкама БРСМ, вучні СШ №3 імя Ягора Томкі выйшлі на вуліцы райцэнтра, каб павязаць чырвоныя стужкі на грудзі міярчан. Гэта знак актыўнага ладу жыцця, барацьбы з інфекцыяй і любові да жыцця—шматграннага і цікавага.
Лідар раённай арганізацыі БРСМ Вікторыя Пяткевіч упэўнена, што такія акцыі, хоць стандартныя і немудрагелістыя, нясуць у сабе вялікую сутнасць: мы, людзі, усе разам і кожны паасобку выступаем за здаровую нацыю, якой жыць, працаваць, ствараць сем'і, гадаваць дзяцей, будаваць будучыню Беларусі! Устрымаемся ад небяспекі, якую нясе СНІД, падпарадкуемся слушным рэкамендацыям і будзем шчаслівымі і здаровымі!