Авторизация
 

У Міёрах фінал акцыі "Не прапальвай сваё жыццё"

У Міёрах прайшоў фінальны этап рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё". У гэты раз выратавальнікі са школьнікамі прыйшлі ў магазін "Родны кут" на вуліцы Кірава. Пагутарылі з пакупнікамі пра шкоду курэння, арганізавалі конкурсы.

Але лозунг "Абмяняй цыгарэту на цукерку" застаўся асновавытворным. Запрашалі адмовіцца хаця б ад адной нікацінавай палачкі інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па наздвычайных сітуацыях Дзмітрый Плотнікаў з брыгадай 10-класніц з сярэдняй школы №2 Святланай Крук, Машай Драздовіч і Анастасіяй Густавай.

Паклалі цыгарэту ў спецыяльную талерку нямногія. Адзін з наведвальнікаў "Роднага кута" сказаў, што не трэба яму канфет—лепей папаліць. Знайшліся сярод міярчан актыўныя. Яны нават удзельнічалі ў конкурсах. Усім спадабалася выпрабаванне, падчас якога трэба, нацягнуўшы на рукі крагі, узяць са скрынкі запалку. Хто не прайшоў міма, атрымаў тэматычныя ўлёткі.

Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта