Предприятию "Белгосстрах" исполнилось 95 лет

Предприятию "Белгосстрах" исполнилось 95 летЧас хуткаплынны і незаўважны. У суботу беларускаму рэспубліканскаму страхавому прадпрыемству "Белдзяржстрах" споўнілася 95 год. Пройдзена і зведана шмат. Чым жыве і якія мэты ставіць перад сабой прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне. Пра гэта ў размове з дырэктарам Ірынай КРУК.

—Прыярытэтная задача прадстаўніцтва—забяспечыць якаснай страхавой абаронай кожнага кліента. Імкненне і мэтанакіраванасць калектыву прыносяць вынікі. Утрым-ліваем пазіцыі па ўзроўні ахопу добраахвотным страхаваннем, сярэдніх страхавых узносах па традыцыйных відах страхавання, а таксама па аб'ёмах паступлення страхавых узносаў. Што важна—паступленне на аднаго жыхара застаецца самым высокім,—разказвае Ірына Амбросьеўна.

Словы можна пацвердзіць лічбамі?

—За 10 месяцаў зроблены 422 выплаты страхавой кампенсацыі па абавязковых відах страхавання і 658 па добраахвотным. У тым ліку пасля наступстваў летняга ўрагана больш за 122 выпадкі на суму 20 832 рублёў.

Як у сучасных умовах прывабіць страхавальнікаў?
—Мы жывём у эпоху перамен, якія закранаюць кожную сферу, уносяць карэктывы ў планы. Рынак страхавання таксама імкліва змяняецца. З мэтай захаваць і павялічыць колькасць дагавораў страхавання выкарыстоўваем розныя метады работы з насельніцтвам. У першую чаргу гэта ўзаемадзеянне з працоўнымі калектывамі, сустрэчы і растлумачэнне новых відаў страхавання. Актыўна праводзіцца работа па страхаванні праз пасрэднікаў— раённы вузел паштовай сувязі і аддзяленні банкаў. Прыкладаем усе намаганні для захавання раней заключаных дагавораў. Штогод выдзяляюцца грашовыя сродкі з фонда прэвентыўных мерапрыемстваў пастаянным страхавальнікам.

Напрыклад?
—Сёлета за кошт сродкаў Белдзяржстраху набыта 100 пажарных апавяшчальнікаў страхавальнікам з Павяцкага сельсавета. Выдзелена 1 500 рублёў ААТ "Туркова" на набыццё запасных частак да сельгастэхнікі. 1 500 рублёў асвоена дзіцячым садам №3, для іх набыты ноўтбук і відэапраектар.

Предприятию "Белгосстрах" исполнилось 95 летЗаплаціць узнос можна толькі праз страхавога агента?
—Для зручнасці кліентаў фізічным асобам прадастаўлена магчымасць аплочваць страхавыя ўзносы праз інтэрнэт, шляхам безнаяўнага спісання з пластыкавай карткі, праз тэрмінал па карце "Халва" і "Халва+". У міжраённай рэгістрацыйна-экзаменацыйнай групе аддзялення ДАІ РАУС арганізавана на камп'ютары выпіска квітанцый і "зялёнай карты".

Кадры вырашаюць усё. Для калектыву прадстаўніцтва гэта актуальна?
—Несумненна. За ўсе гады існавання галоўным застаецца вопыт і імкненне работнікаў да высокіх вынікаў. Сёлета на 20% абнавілася агенцкая сетка. Пайшлі на заслужаны адпачынак чатыры страхавыя агенты: Раіса Іванаўна Казлоўская, Яўгенія Генадзьеўна Латышонак, Галіна Васільеўна Шук, Тэрэса Міхайлаўна Каснарэвіч. Іх змянілі маладыя і актыўныя Юлія Юр'еўна Шастакевіч, Віктар Уладзіміравіч Цвячкоўскі, Вікторыя Генадзьеўна Сасноўская, Алена Зігфрыдаўна Паршута. Усе разам мы нацэлены на далейшае павелічэнне сваёй прыстунасці ў раёне, надаючы ўвагу страхаванню транспартных сродкаў, нерухомасці, медыцынскаму страхаванню.

Што асабіста для Вас значыць Белдзяржстрах?
—Гэта цудоўны і любімы калектыў, 11 год яркага працоўнага жыцця, незабыўныя сустрэчы і па-дзеі, новыя знаёмствы, магчымасць быць карыснай людзям у цяжкай сітуацыі, залог стабільнасці і ўпэўненасці.

Вашы пажаданні з нагоды юбілею.
—Словы ўдзячнасці хочацца выказаць усім супрацоўнікам прадстаўніцтва за сумленную работу. Жадаю далейшых поспехаў у працы і дасягнення пастаўленых мэт. Нашым ветэранам—здароўя і сямейнага шчасця. Партнёрам і ўсім страхавальнікам—фінансавага дабрабыту і веры, што з полісам Бел-дзяржстраху намнога спакайней.

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.