Авторизация
 

Запыталіся ў былых супрацоўнікаў Белдзяржстраху па Міёрскім раёне

Спросили у бывших сотрудников Белгосстраха по Миорскому районуШто для Вас значыць Белдзяржстрах? З такім пытаннем звярнуліся да былых супрацоўнікаў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне. Хтосьці даўно на заслужаным адпачынку, некаторыя папоўнілі кагорту ветэранаў сёлета. Ва ўсіх немалыя стажы і яркія успаміны, якімі падзяліліся.

Яўгенія Генадзьеўна Латышонак, г. Міёры: "Страхавым агентам адпрацавала 20 год і 6 месяцаў. На заслужаным адпачынку з сёлетняга ліпеня, хоць магла скарыстацца такім правам пяць год таму. Абслугоўвала вуліцы райцэнтра і ваколічныя вёскі Камянполле, Дворышча, Міёркі-2, Букава і іншыя. Цёплай парой на веласіпедзе дабіралася, зімой—на маршрутным аўтобусе. Часта вярталася пешшу. Адрэзак шляху пралягаў побач з лесам, адольвала яго найхутчэй. Удавалася знайсці агульную мову з людзьмі. З разуменне ставілася да фінансавых цяжкасцяў, афармляла страхоўкі ў растэрміноўку. Хоць у такім выпадку і даводзілася наведвацца да кліентаў часцей. Вырашала працоўныя пытанні і ў выхадныя дні. Работа ў Белдзяржстраху—гэта пастаянны рух, запас цярплівасці, дакладны план дзеянняў. Рада, што лёс прывёў у гэтую сферу. Удзячна кіраўніцтву і калегам за падтрымку і разуменне, кліентам—за паважлівыя адносіны".

Спросили у бывших сотрудников Белгосстраха по Миорскому районуТэрэза Міхайлаўна Каснарэвіч, аг. Павяцце: "Сёлета ў ліпені споўнілася 28 год працоўнай дзейнасці ў Белдзяржстраху, а з 1 кастрычніка—на заслужаным адпачынку. Першапачаткова абслугоўвала тэрыторыю былога калгаса "Гігант" (цяпер СУП "Павяцце"): вёскі Павяцце, Рачнёва, Орцы, шматлікія хутары. Адлегласць увесь час адольвала на веласіпедзе. Цікава, колькі кіламетраў за гэтыя гады наматала. Не аднаго двухколавага сябра змя-ніла. Паступова тэрыторыя змяншалася: вясковыя ваколіцы пусцелі. Для мяне Белдзяржстрах у першую чаргу—дружны згуртаваны калектыў нашай трэцяй брыгады. Заўсёды магла разлічваць на падтрымку і слушную параду".

Спросили у бывших сотрудников Белгосстраха по Миорскому районуЗоя Васільеўна Афанасьева, г. Міёры: "Белдзяржстрах—гэта 20 год цікавай працы, спаборніцтваў, падарожжаў і мноства добрых успамінаў. Займала розныя пасады. Вядучы эканаміст, інспектар, намеснік дырэктара, бухгалтар. Мела справу і з лічбамі, і з людзьмі. Узначальвала прафсаюзную пярвічку. Шмат падарожнічалі, пабывалі ў Прыбалтыцы, Пецярбургу, іншых гарадах. Работа вельмі падабалася. Спаборнічалі па паказчыках з калегамі з Браслава, Верхнядзвінска, Расон. Ездзілі адзін да аднаго падводзіць вынікі. У дружным калектыве большасць супрацоўнікаў мелі значны вопыт, лепшых прэміравалі. На заслужаным адпачынку я з 1988 года, але і цяпер сумую па рабоце і калегах. Часта заходжу ў прадстаўніцтва. Прыемна, што мяне не забываюць. Пастаянна атрымліваю віншаванні да прафесійнага і іншых святаў".

Спросили у бывших сотрудников Белгосстраха по Миорскому районуНіна Іванаўна Вішнеўская, г. Міёры: "У Белдзяржстрах прыйшла ў 1977 годзе. Пачынала бухгалтарам, пасля павысілі. Сама сабе сказала: "Або буду добрым галоўным бухгалтарам, або ўвогуле ніякім". І складана было, і лёгка. Са стажам дадавалася вопыту. Самыя найлепшыя ўспаміны засталіся пра былога дырэктара Івана Вацлававіча Жука. Пад яго кіраўніцтвам адпрацавала каля 15 год. Тактоўны, трымаў дысцыпліну, але ніколі не павышаў голас. Плённыя працоўныя адносіны склаліся з цяперашнім кіраўніком Ірынай Амбросьеўнай Крук. Час ляцеў вельмі хутка. Толькі здасі квартальную справаздачу, ужо другую рыхтаваць трэба. У 2014 годзе выйшла на заслужаны адпачынак. Расставанне сумнае і няпростае. Белдзяржстрах падарыў новых сяброў—калег з суседніх раёнаў. І цяпер захоўваюцца трывалыя цёплыя адносіны.

Спросили у бывших сотрудников Белгосстраха по Миорскому районуЛілія Паўлаўна Развадоўская, аг. Пад'ельцы: "Працоўны марафон у Белдзяржстраху распачаўся ў 1995 годзе. Абслугоўвала тэрыторыю былога калгаса "Баявы партызан" (цяпер ААТ "Чэрасы"). Акрамя цэнтра калгаса, на ўчастку знаходзіліся вёскі Мнюхі, Грэцкія, Якубаўшчына, Маляўкі, Старыя і Новыя Крукі, самы аддалены пункт —Сухавержжа. Дабілася на веласіпедзе. Не раз прабівала колы і мяняла цэп. Зімой са-дзілася на аўтобус, лавіла спадарожны транспарт. З Чэрасаў часта вярталася дадому пешшу. Напачатку складанасці былі ў тым, што людзей не ведала. За дваццаць год пазнаёмілася з кожным. Кіравалася такім прынцыпам: калі ты да людзей з дабром ідзеш, то і да цябе таксама ставіцца будуць. І цяпер былыя страхавальнікі тэлефануюць, кансультуюцца. Сама страхую чацвярых унукаў, маёмасць, пабудовы, нават карбанатную цяпліцу. Белдзяржстрах—гэта страхаванне назаўсёды. З полісам спакайней і надзейней.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта