Миорский клуб "Божена" и игрушки для городской ёлки

Клуб "Бажэна" рыхтуе цацкі для гарадской елкі. Снегавічкі, банты, шары з шышак. Падарыць лясной прыгажуні ўпрыгожанні, створаныя ўласнымі рукамі,—ініцыятыва клуба. Матэрыялам для некаторых вырабаў паслужылі рэчы, даступныя кожнаму.

Да прыкладу, цукеркі—гэта ўтулкі ад папяровых ручнікоў, абгорнутыя ўпаковачнай паперай, падарункі—звычайныя каробачкі ў глянцавай "вопратцы".
 "Бажэнаўцаў" падтрымае раённая газета. Супрацоўнікі рэдакцыі абмеркавалі варыянты цацак і прыняліся за творчасць.
Запрашаем міярчан далучыцца да добрай справы і змайстраваць упрыгожанні для галоўнай елкі раёна. Цацкі можна перадаць у рэдакцыю (тэлефануйце—адправім кур'ера). Затым скрыня з упрыгожаннямі скіруецца да супрацоўнікаў УП ЖКГ, якія знойдуць ім месца на яловых галінах. Адзіная ўмова—матэрыял для цацак павінен быць устойлівым да капрызаў надвор'я.
Рабіць разам добрыя справы—лёгка і прыемна. Далучайцеся!

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.