Авторизация
 

Як рэагаваць на супрацоўнікаў МУС міярчанам?

+
Как реагировать на сотрудников МВД миорчанам?"Міліцыя. Прад'явіце дакументы"
На зварот рэагуюць па-рознаму. Хтосьці спакойна пакажа пашпарт, іншы пачне абурацца.

У вобласці з пачатку года зарэгістравана восем выпадкаў актыўнага супраціўлення супрацоўнікам міліцыі, 20—гвалту або пагрозы яго прымянення ў адносінах да праваахоўнікаў. 2068 грамадзян панеслі адміністрацыйнае пакаранне за непавінавачванне службовай асобе пры выкананні паўнамоцтваў.

На ўзбраенні—слова
Канфліктуюць з міліцыянерамі, як правіла, асобы, затрыманыя ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы ці падчас учынення іншага правапарушэння. У выразах і спосабах барацьбы яны не саромяцца. Абавязак праваахоўніка—дзейнічаць па законе. Гэта значыць прычыніць найменшую шкоду жыццю і здароўю грамадзян. Вырашыць сітуацыю спакойна: супакоіць словам, папярэдзіць пра наступствы.

Непавінавачванне і супраціўленне. Як размяжоўваць?
Непавінавачванне—пасіўныя дзеянні, што выяўляюцца ў невыкананні патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі. Напрыклад, спроба сесці, а не ісці, уцячы, а не прайсці ў машыну. Падобнае цягне адміністрацыйную адказнасць—штраф ад 20 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт (артыкул 23.4 КаАП).

Супраціўленне—актыўныя дзеянні, скіраваныя на праваахоўніка. Штуршкі, хапанне за адзенне, удары, укусы. За іх прадугледжваецца крымінальнае пакаранне—папраўчыя работы ці пазбаўленне волі да двух год. Пры гэтым не мае значэння, знаходзіўся міліцыянер на службе ў форме або па ўласнай ініцыятыве ці просьбе грама-дзян прыняў меры да папярэджання парушэння.

Сачыць за маўленнем
Абраза і нецэнзурная лаянка ў адрас праваахоўніка пры выкананні таксама не застануцца без пакарання. Нават калі яны выказаны праз інтэрнэт. Гэта парушэнне артыкула 23.5 КаАП "Абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў". Крыўдныя словы "каштуюць" ад 20 да 50 базавых велічынь. Сёлета ў вобласці да адказнасці прыцягнуты 563 грамадзяніны.
Супрацоўнікі падраздзяленняў уласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў рэгулярна праводзяць маніторынг інфармацыі аб праваахоўніках, у тым ліку ў інтэрнэце. 

З паклёпам—без жартаў
Часам некаторым грамадзянам даводзіцца сутыкацца з несумленным выкананнем абавязкаў супрацоўнікамі міліцыі. Законныя шляхі ўрэгулявання канфлікту—званок на тэлефон даверу ў абласное ўпраўленне або Міністэрства ўнутраных спраў, скарга ў суд, пракуратуру. Разам з тым некаторыя такім чынам спрабуюць паўплываць на міліцыянераў, каб пазбегнуць адказнасці. Падобныя дзеянні адміністрацыйны кодэкс называе "Паклёп" і карае штрафам, або папраўчымі работамі да двух год, або арыштам, або абмежаваннем волі да трох год.
Нагадваем грамадзянам: патрабаванні супрацоўніка міліцыі, прад'яўленыя ў межах яго паўнамоцтваў, абавязковыя для выканання.

Фота для ілюстрацыі.
Андрэй ПАТАПЕНКА, 
начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 953
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 414
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта