Авторизация
 

"Аперацыя"... Міёрскай базавай школы

+
"Операция" ... Миорской базовой школыКалісьці пакой здымнай кватэры дзялілі з настаўніцай. У Міёрскую СШ №1 яна прыехала па размеркаванні ўніверсітэта. З работы заўсёды прыходзіла акрыленая, летуценная, хутчэй садзілася за планаванне ўрокаў, каб наступным днём данесці да дзяцей як мага больш новага. 
 
Маладога педагога радаваў неканфліктны калектыў калег, памяркоўны, з пачуццём гумару дырэктар, дапытлівыя вучні, якія і ў каханні прызнаваліся, і да вучобы няроўна дыхалі. У самым пачатку педагагічнага шляху яна адчула, што не памылілася ў выбары прафесіі. Працавала б у гэтай школе ўсё жыццё, прызнавалася дзяўчына, але лёс павярнуў інакш—нарачоны звёз у вялікі горад.

"Аперацыя" без паказанняў і анестэзіі

З тае пары мінула шмат гадоў, а прыязныя водгукі пра сціплую школу, дзе свой свет, мікраклімат, традыцыі чуюцца і цяпер. Няхай не на шырокую публіку, але старанны і мэтанакіраваны працэс навучання працякае там сваёй чаргой. Сёлета і мне давялося пазнаёміцца з установай бліжэй, бо ў яе сценах дзейнічае Школа ранняга развіцця. Сын з задавальненнем спяшаецца ў суботу на заняткі і намераны пайсці сюды ў першы клас. Па геаграфічным размяшчэнні менавіта базавая літаральна праз дарогу ад дому. Сынок яшчэ не разумее, што такое рэарганізацыя, але дапытваецца, ці балюча гэта, бо ў яго асацыяцыі з аперацыяй. Магчыма, дзіцячае ўяўленне недалёкае ад ісціны. У вялікі, цэласны арганізм, сапраўды, будзе ўмяшальніцтва, ці дзеля аздараўлення—пакажа час. А пакуль сэрцы бацькоў даймае востры боль. Менавіта такая рэакцыя на пераўтварэнне школы і яе далейшы лёс. Ніхто не супраць, што грошы трэба лічыць, але чаму не паглядзець на сітуацыю не з крэсла чыноўніка, а з пазіцыі чалавека і ўзважыць магчымыя наступствы ад такой эканоміі? 

Самае галоўнае вачамі не ўбачыш, зоркае
 адно толькі сэрца. Антуан дэ Сэнт Экзюперы. 

Навошта пакінуў анёлка, заступнік?
У школьным узросце ідзе станаўленне характару дзіцяці і ад таго, у якой атмасферы ён расце, залежыць яго далейшы лёс. Дзе, як ні ў роднай школе, ведаюць сваіх падапечных, іх псіхалогію, хібы і вартасці? У сваіх настаўнікаў Матвейка быў асобай. Няхай цяжкавата паддавалася вучоба, але яго любілі, разумелі, давалі веру ў свае сілы, слабыя бакі пераўтваралі ў моцныя. І ён пырхаў, нібы матылёк, стараўся з усіх сіл. У другой школе ў адносінах да гэтага вучня праявілі іншыя педагагічныя метады, яму дазволілі адчуць сябе слабым, нікчэмным. Паверыў у дрэнныя словы новых аднакласнікаў. Проста нечага было супрацьпаставіць іх кпінам, бо ён з няпростай сям'і. Разумеючы гэта, пакорліва падпарадкаваўся, замкнуўся, стаў азлобленым ваўчанём. Цяпер не хоча браць у рукі падручнікі, сталі абыякавымі кнігі, за якімі бегаў у бібліятэку ў роднай школе. У выніку знявага, ачарненне і спецыяльная камісія. Далей—прамы шлях да дэпрэсій і поўнай страты сябе ў соцыуме. Сэрца абліваецца крывёй у тых педагогаў, якія ведаюць Матвейку з калыскі: ён добры, разважлівы, да яго патрэбны правільны падыход…

Каб пачуць нечыя праблемы, трэба выпрабаваць іх на сабе. 

Маліцца да Бога, каб усё было добра 
…Дождж як з вядра. Упоцемках, у пачатку восьмай гадзіны раніцы прамоклыя бацькі валакуць сонных малых да прыпынку. ПАЗік павязе іх за 13 кіламетраў у дзіцячы садок у суседнюю вёску. Шлях па калдобінах да шашы для пасажыраў, якім ад двух да пяці—сапраўдны "экстрым". Ад падскокаў на ямах можна ўдарыцца, зпікіраваць далоў. Камусьці доўга не сядзіцца... У чатыры рукі суправаджальнікам утрымаць дзесяцярых няпроста. Кагосьці ўкалыхала, стала моташна, трэба рабіць прыпынак, каб удыхнуць свежага паветра. 
З садка малых прывозяць у 16.00. У той час, як да заканчэння працоўнага дня ў бацькоў гадзіна, а ў жывёлаводаў яшчэ больш…

Разбураць—не будаваць, куды шпарчэй атрымліваецца
…У той сельскай школе не празвінеў першы званок сёлета, упершыню за 20 год. Да апошняга па стане і выглядзе яна пераўзыходзіла гарадскія ў разы. Цяпер разрабаваны паверхі, выразаны батарэі ацяплення, выкарчавана агароджа. Дзіўна, што не кранулі дзіцячую пляцоўку, яна адзіная напамінае, што тут калісьці гарэзіла дзятва. Пройдзе час, і будынак будзе пазіраць удалечыню чорнымі пустымі вачніцамі. Так не стала апошняга ачага культуры на сяле, затое паболела помнікаў безгаспадарлівасці. 

Без вёскі не будзе горада, без моладзі і работы паўсюль запануе пустэча.

"Бывай, родны край, я цябе так любіў, а цяпер..." 
…Звычайна ў маладых усё пачынаецца цудоўна. Дыплом у руках, а з ім натхненне, новыя планы, крылы за спінай. Хочацца тварыць, дзейнічаць, працаваць на поўную моц. О, ёсць ідэя, а давайце… А ў адказ цішыня, ці спрадвечнае: грошай няма. У выніку ружовых акуляраў хапае зусім на мала часу. Там, дзе няма руху жыцця, няма і стымулу дзейнічаць. Каб не зачэзнуць, лепш з'ехаць куды далей, дзе падсілкуюць энтузіязм, прымуць такім, які ёсць і не будуць гнесці без прычыны. 

Свая воля, свая і доля
Спрадвеку вядома, што без псіхалагічнага камфорту немагчыма дасягнуць матэрыяльнага дабрабыту. Мы станем жыць багацей толькі тады, калі зберажом усё, што маем: здароўе, кадравы патэнцыял, нашых любімых дзяцей, нажытае і пабудаванае непасільнай працай папярэднікаў. Няправільна раскідавацца школамі і пераўтвараць іх у штосьці іншае ў райцэнтры, нельга разбураць іх на сяле. Мы ж прагнем руху ў будучыню, а не чакаем апакаліпсісу. Хто ведае, можа заўтра дэмаграфічня крывая пойдзе ўверх? Не тое што ў горадзе, нават у вёсках былыя навучальныя ўстановы зноў спатрэбяцца. Ці не давядзецца шкадаваць, што калісьці прымалі неабдуманыя рашэнні? 

На здымку: На сцэне выступаюць вучаніцы Міёрскай БШ. (з архіва рэдакцыі)
Наталія СТАНКЕВІЧ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта