Авторизация
 

Лістападаўская сустрэча ў міёрскай "Бажэне"

+
Ноябрьская встреча в миорской "Божене"Лістападаўская сустрэча ў "Бажэне" супала са святам студэнтаў. З апошнімі ва ўдзельнікаў клуба нямала агульнага. Знаходлівасць, цікаўнасць, аптымізм, лёгкасць на пад'ём, уменне стварыць свята нават у шэры дзень. 
 
Толькі да "іспыту" рыхтуюцца не ў апошнюю ноч. Праграму пасяджэння прадумваюць загадзя з адказнасцю і крэатывам. Па эстэтыцы, псіхалогіі, кулінарыі і харавых спевах—залік аўтаматам.
 
Ноябрьская встреча в миорской "Божене"Сабраліся ў раённай бібліятэцы. У цэнтры залы—яркая кампазіцыя з восеньскіх дароў. Насупраць—выстава на тэму "сад-агарод". На паліцах побач з кнігамі слоічкі з літаратурным варэннем—фірменнай стравай міёрскіх бібліятэкараў. Пасля супрацоўнікі ўстановы Таццяна Цыцыліна і Вольга Федуковіч бліжэй пазнаёмілі з прадстаўленай прадукцыяй.

Традыцыйны пачатак—гімн клуба на матыў песні "Надежда". "Вот и снова вместе собрались, потому что дома не сидится. Ждут нас разговоры без конца, рады видеть мы родные лица",—гучаць першыя радкі пад гармонік, і даўно не патрэбна шпаргалка.

Ноябрьская встреча в миорской "Божене"Кіраўнік клуба Ірына Гушча ладзіць асенні экзамен. Колькі дзён цягнецца восень, якое дрэва лічыцца сімвалам гэтай пары, як кітайцы называюць вялікі вецер. Адказы на пытанні, што называецца, адскакваюць ад зубоў. Сачыненне "Як я правёў лета" атрымалася ў вуснай форме. Ада Купчанка падзялілася ўражаннямі ад паездкі ў Краснадар, Таццяна Цыцы-ліна ў захапленні ад Пецярбурга. Усе разам сышліся на думцы, што дома ўсё роўна лепш, чым у гасцях і замацавалі матэрыял песняй "Каб любіць Беларусь…"

Асобнае месца ў праграме пакінулі на дэгустацыю. Нестандартна аформленыя "Селядзец пад шубай", "Ласаўка", "Французскі" і іншыя салаты выклікалі дваякае пачуццё. І паспрабаваць хочацца, і парушаць прыгажосць шкада. Атрымліваючы эстэтычную і гастранамічную асалоду ад далікатэсаў, гаспадыні дзяліліся кулінарнымі сакрэтамі. У Ніны Федуковіч звараная фасоля—мяккая, бо намочвае яе не ў сырой, а ў халоднай гатаванай вадзе. Марыя Шчасная дапоўніла: калі забудзеце намачыць фасолю загадзя, усё роўна стаўце каструлю на пліту. Наліце вады, давядзіце да кіпення і зліце. Так паўтарыць двойчы, а пасля трэцяга закіпання прадукт праз паўгадзіны гатовы.

Ноябрьская встреча в миорской "Божене"Жартоўная песня пад гармонік адгарнула ўрачыстую старонку—віншаванне імяніннікаў. У лістападзе святкуюць Дзень нараджэння Анастасія Лукоўская, Рэгіна Аланцьева і Вера Матэленак. Прычым у Веры Мікалаеўны свята якраз 17 лістапада. Таму віншаванні прымала першай. Шчырыя вершы, памятныя падарункі, цяпло ўсмешак і апладысменты—усё для галоўных герояў сустрэчы. І восеньскія вянкі, якія кожнай прыйшліся да твару. І партрэты ад сябровак, створаныя экспромтам.

Некалькі гадзін праляцелі неўпрыкмет. Як у студэнтаў незаўважна праходзяць канікулы ці цікавая лекцыя. Наступны раз "бажэнаўцы" збяруцца разам у новым годзе. Рыхтавацца пачнуць ужо цяпер—наперадзе 15-годдзе клуба.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 355
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 546
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 569
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 744
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 901
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта