Авторизация
 

Як працуецца прадаўцу-загадчыца Дрыгуцкага магазіна

+
Как работается продавцу-заведующей Дригучского магазина—Амаль штодзень сюды заходжу за хлебам для сям'і, а сам люблю паласавацца салодзенькім,—расказвае васьмікласнік Мікіта Альхімовіч, заўзяты дрыгуцкі пакупнік.
 
—Дзеці ў нас харошыя, ветлівыя,—дзеліцца прадавец-загадчыца Дрыгуцкага магазіна Тэрэза Зяновіч.—Наогул, мясцовыя жыхары старанныя і працавітыя, гадуюць па тры каровы і грошай на тавары не шкадуюць. Выручка за месяц больш за 200 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. 
Сяльчане ў сваю чаргу таксама неабыякавыя і заўважаюць, што менавіта з Тэрэзай Пятроўнай магазін змяніўся ў лепшы бок. Не шкадуе яна ні сіл, ні часу. Прыбірае, паліць паравы кацёл, акуратна выкладзены асартымент на паліцах. 

—Пошты не стала, школы таксама. Цешымся сваім магазінам і прадаўцом, —тэлефануць усхваляваныя вяскоўцы з Дрыгуч.—Яна вельмі стараецца. Каб памыць падлогу, топіць снег. Тут заўсёды чысценька і можна купіць патрэбнае.
—У магазіне ёсць усё, што ў наяўнасці на базе спажыўтаварыства. Крыўдна, калі пакупнікі папракаюць у недахопе тавараў, параўноўваючы з туркоўскім магазінам, які ўвайшоў у асобную структуру "Міёрыгандаль". Новаствораная арганізацыя з новымі рахункамі і без запазычанасцяў, таму могуць сабе дазволіць больш, чым спажыўтаварыства,—тлумачыць прадавец. 

Как работается продавцу-заведующей Дригучского магазинаУ асартыменце ёсць недахопы, але заўважыць гэта няпроста. Па-мойму, прадукты усе. Салямі, шчакавіна, паштэт, сала, вараныя і сыравэнджаныя каўбасы з Міёр і Глыбокага і, дарэчы, не па завоблачных цэнах. З мяснога самы дарагі прадукт "Баварскі" па 15,73 рублёў, салямі—8, а пячоначны паштэт і наогул 3, 47. Вітрына малочных прадуктаў—розных відаў сыркі, згушчанае і звычайнае малако, масла… Шмат пячэння, пернікі, фігурныя шакаладкі. Вочы разбягаюцца па спісе "замарозак": аргенціна, мінтай, мойва, селядцы, акарачкі, курынае філе, фаршы свіныя і курыныя з Глыбокага, харчы з курыных адходаў для жывёл. На падносе з зяленівам тоўстыя селядцы з міёрскага пасолачнага цэху. З экзотыкі—грэйпфруты, лімоны, хурма, яблыкі, ігрушы і гранаты. У магазіне амаль усе віды гародніны. 
—І няўжо разыходзяцца на вёсцы, дзе ва ўсіх усё сваё?—здзіўляюся. 

—Яшчэ як,—паведамляе прадавец,—нават заказала 10 кг кіслай капусты, у мінулы раз імгненна разабралі. Танная, а смачная. Карыстаюцца попытам булачкі, супавыя наборы, дражджавое цеста. Купляюць сала і малако. Дарэчы, фінансавае становішча ў мясцовых жыхароў някепскае. У Ахрэмаўцах на Браслаўшчыне, адкуль прыехала, куплялі па кавалку каўбасы. Тут бяруць цэлымі батонамі.
Тэрэза Зяновіч 30 год працавала бухгалтарам у сельскім Савеце ў Ахрэмаўцах. Дзеці выраслі, перабраліся ў Полацк. З мужам лад не ішоў, прыгледзела дом у Дрыгучах, набыла яго, уладкавалася ў мясцовы магазін, дзе спраўляецца адна штодзень з 10 да 18 гадзін, у нядзелю—да 15-ці, выхадны—панядзелак. Прыходзіць сюды раней вызначанага, каб падрыхтаваць дакументы. Імі складана займацца ў рабочы час, бо пастаянна заходзяць пакупнікі, некаторыя нават па 3-4 разы за дзень. Нават на абед не адлучаецца, тавар расстаўляе. Пад вечар прадавец часам не чуе ног. Жартуе, што за дзень дарогу да Міёр натопвае. Аднак у руху бачыць толькі плюс. За год значна кілаграмаў скінула. 
Багаты прамысловы аддзел. Чайнік, лямпачкі, пральныя парашкі і кандыцыянеры, мыла, зубная паста, канцылярыя, елачныя цацкі, альбом "Чараванне Міёрскага краю", а вось шампуню няма. Як і чаю, кавы, запалак, гарэлкі, марачнага віна…

—Што купляць для гасцей? Чарніла? У нас жа таксама ёсць людзі прыстойныя,—абураецца пакупнік Ксенія Сініца.—Выдаюць на ўвесь калгас па чатыры бутэлькі добрых напояў, а ў нас, між іншым, толькі працаўнікоў 150 плюс пенсіянеры, калі браць у разлік суседнія малыя населеныя пункты. 

Разам з тым Тэрэза Пятроўна шампанскае загарнула ў падарункавую паперу, сама фарміруе і прыдумляе падобныя кампазіцыі. Да мінулага 8 Сакавіка таксама падрыхтавала прэзенты, дык у той жа дзень прыйшлося разабраць, "Даставай шампунь,—кажа сяльчанін,—а то няма з чым у лазню ісці". 

Тэрэза Зяновіч любіць вёску, чыстае паветра і ні на што не скардзіцца. Яна не прывыкла здавацца. Спатрэбілася "адолець" камп'ютар—вучылася на спецыяльных курсах у Віцебску. У магазіне ўжо паставіла маленькую елачку, чарга за вялікай, якую прынясе з дому на днях. Пакорліва растоплівае снег, бо бліжэйшая калонка за метраў 600, мала бліжэй і хатні калодзеж. На ноч збірае ў пакеты хлябок і ідзе цепліць паравое ў сваім вялікім доме. Такі ўклад адказнай гаспадыні, якая цалкам прысвячае сябе прафесіі. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта