Авторизация
 

Назіральная камісія ў Завуццеўскім сельсавеце

+
Выязное пасяджэнне назіральнай камісіі ў Завуццеўскім сельсавеце пачалося з фільма. Усе падзеі рэальныя, усе супадзенні невыпадковыя. Стужка працягам амаль у паўгадзіны знята Міністэрствам унутраных спраў.
 
На экране людзі з прыпухлымі тварамі і зламанымі лёсамі. Але галоўную ролю іграюць не яны. За ўсім стаіць алкаголь. У зале, без уліку членаў камісіі, пяць чалавек. Для іх фільм і паказваюць. Так бы мовіць, погляд з боку на алкагольную залежнасць і яе наступствы. Калі дзеянне на экране ноўтбука спыняецца, пачынаецца размова з гледачамі.

Без прагулаў, але з пытаннямі
У Дзмітрыя (гэтае і наступныя імёны зменены) ёсць жонка, разам пяць год. Дзецьмі пакуль не абзавяліся. Кажа, рана яшчэ. Яму 37 год. На сустрэчу запрасілі для прафілактычнай гутаркі. Па словах Дзмітрыя, на працы прагулаў няма. Аднак некалькі пытанняў да яго маецца. На рахунку прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці, праігнараваў пасяджэнне пункта аховы правапарадку. Так недалёка да прэвентыўнага нагляду.

Не зусім вінаваты
Судзімасць у 21-гадовага Міхаіла не па яго віне. Дакладней, не зусім па яго віне. Пакаранне адбываў за крадзеж: украў бензапілу за бутэльку. Хлопец—трэцяе дзіця ў бацькоў, для якіх алкаголь—часты прадукт у рацыёне. Адсюль праблемы з вучобай у школе і ацэнкай уласных паводзін. Адзінае, што добра ўмеў з дзяцінства—працаваць на ферме. Пасля школы ішоў туды дапамагаць бацькам. І цяпер, вярнуўшыся з месц пазбаўлення волі, крочыць знаёмым маршрутам. Толькі афіцыйна не працаўладкаваны. Як і раней, у памочніках. Можа трапіць у лік дармаедаў, хоць на справе такім не з'яўляецца.

Час паразважаць
Пётр выглядае ахайна. З-пад рукава курткі, што крыху прыкрывае запясце, бачная татуіроўка. З месцамі пазбаўлення волі 57-гадовы мужчына знаёмы. Трапляў туды за крадзяжы. Нядаўна зноў вызваліўся. Уладкаваўся вартаўніком у гаспадарку, дзе працаваў і раней. Жыве не адзін. Каля 10 год у так званым грамадзянскім шлюбе. Узрост ужо не той, каб новыя "подзвігі" ўчыняць. Можа быць, настаў час для размеранага жыцця.

Трактар недаступны
Аляксею 45 год. Выглядае старэй. Больш паўгода, як на волі, але без месца працы. Перабіваецца выпадковымі заробкамі. Маці атрымлівае пенсію. Гаворыць, на работу не бяруць: на трактарыста трэба перавучвацца. У адносінах да Аляксея складзены пратаколы за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы. Гэта хутчэй за ўсё зробіць немагчымым атрыманне вадзіцельскіх правоў. Трэба шукаць іншыя варыянты.

Падалей ад глупства

30-гадовы Дзяніс энергічны і, відаць, заклапочаны ўласным дабрабытам. Працуе ў прыватніка, збіраецца ў гаспадарку трактарыстам. Трымае карову, цёлак і авец. Лічыць кожную капейку і марыць набыць ноўтбук. Судзімы, як сам кажа, з-за ўласнага глупства—крадзеж з узломам. Нядаўна "глупства" ледзь не паўтарылася. На гнілую дарожку зводзіць сваяк сужыцельніцы. Шлюб Дзяніса і яго спадарожніцы не зарэгістраваны. Агульнае дзіця ходзіць у першы клас. Па словах мужчыны, другая палова за штампам у пашпарце на спяшаецца, а сам толькі "за". 
Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 971
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 692
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 653
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта