Авторизация
 

Васіль Верын і тры дзясяткі кіраўніцкага стажу ў аграпрамысловым комплексе Міёршчыны

+
Василий Верин и три десятка управленческого стажа в агропромышленном комплексе МиорщиныПасля заканчэння Смілавіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума Васіль Верын у 1959 годзе быў накіраваны на працу ў калгас "Перамога" Шаркаўшчынскага раёна. Але неўзабаве пасля змянення адміністрацыйнага дзялення гэтая гаспадарка аказалася ў складзе Міёрскага раёна.
 
Тут маладога і перспектыўнага спецыяліста заўважылі і накіравалі ў сталічную аднагадовую школу падрыхтоўкі кіруючых кадраў. А пасля прапанавалі пасаду старшыні. Так 15 лютага 1966 года Васіль Васільевіч быў абраны старшынёй, дарэчы, тады самым маладым у раёне, калгаса 
імя Гастэлы.
 
Василий Верин и три десятка управленческого стажа в агропромышленном комплексе Миорщины—Гэтая гаспадарка адставала па ўсіх паказчыках, —прыгадвае ветэран сельгасвытворчасці,—лічылася глухім кутком на ўскрайку балот. Але пашчасціла, менавіта ў гэты час тут шырокім фронтам прайшлі меліярацыйныя работы, якія ахапілі палову ўгоддзяў. Тэлефанізацыя злучыла брыгады і фермы. Удалося падабраць калектыў надзейных памочнікаў і паплечнікаў—спецыялістаў і кадраў сярэдняга звяна. Агранамічную службу ўзначаліла Марыя Мікалаеўна Бічаніна, якая толькі што закончыла тэхнікум. Пазней было прыемна чытаць у раёнцы, што яе неаднаразова прызнавалі лепшым аграномам раёна.

Заўсёды разлічваў на надзейнае плячо сакратара партарганізацыі Мікалая Вячаслававіча Хмельніка. Пазней менавіта яму перадаў старшынёўскі партфель. Маёй правай рукой з'яўляўся намеснік Станіслаў Рыгоравіч Рагавы. Прыстойны і сумленны чалавек Віталь Паўлавіч Гваздоўскі ўзначаліў рэвізійную камісію. Самавучкі з моцнай сялянскай хваткай кіравалі брыгадамі, сярод іх сапраўдным гаспадаром лічыў Пятра Пятровіча Козела.

Шмат выдатных працаўнікоў было сярод радавых хлебаробаў. Здаецца, тады пачала разгарацца слава будучага ардэнаносца, стараннага трактарыста і камбайнера Паўла Якаўлевіча Ісаковіча.
Агульнымі намаганнямі калгас імя Гастэлы хутка стаў серадняком, асабіста я быў адзначаны ў 1969-ым Граматай Вярхоўнага Савета БССР за высокія ўраджаі.

Василий Верин и три десятка управленческого стажа в агропромышленном комплексе МиорщиныНаколькі памятаю, вузкіх месц, дзе патрабаваліся моцныя і ўмелыя кіраўнікі, у раёне тады яшчэ хапала.
—Так, таму і мне не дазволілі засядзецца на перыферыі. У наступным 1970 годзе  прызначылі дырэктарам мясакамбіната. Пра становішча на прадпрыемстве яскрава сведчыць ужо той факт, што на шостым годзе пасля пуску я стаў пятым кіраўніком. Адна з прычын—калектыў мясаперапрацоўшчыкаў фарміраваўся практычна на пустым месцы з выпускнікоў прафтэхвучылішчаў і Пінскага тэхнікума мяса-малочнай прамысловасці, вучыліся ўсе на ўласных памылках. 

І яшчэ важны момант: камбінат быў разлічаны на выпуск 15 тон прадукцыі за змену, а рабілі 30-40. У сезон нарыхтоўкі людзі працавалі без выхадных. Абсталяванне такой нагрузкі не вытрымлівала, летам вытворчасці не хапала холаду, а зімой—цяпла. Толькі пачалі пераходзіць з вугаля ў кацельні на вадкае паліва, што забяспечвала пэўныя перспектывы.

Людзі стараліся, раслі прафесійна. У якасці галоўнага інжынера прыехаў Збігнеў Сяргеевіч Ермаковіч. Галоўным механікам працаваў Аляксандр Якаўлевіч Карначоў. Клапацілася пра вытворчасць і работнікаў старшы майстар Біна Іванаўна Бандарэнка. Адказна адносіўся да справы і ўзначальваў камсамольскую арганізацыю кампрэсаршчык Мікалай Мікалаевіч Каранкевіч. Цяпер многіх не ўспомню, магу пакрыўдзіць забыўлівасцю вартых увагі радавых і спецыялістаў.

Василий Верин и три десятка управленческого стажа в агропромышленном комплексе МиорщиныАсабіста я такі тэмп вытрымаў два гады, потым папрасіўся бліжэй да больш вядомай сельскай гаспадаркі. Прыкладна ў той час імкліва развівалася абслугоўваючая аграрыяў служба сельгастэхнікі. Было створана Асінаўскае аддзяленне, на яго базе крыху пазней з'явілася райсельгасхімія. Гэтую арганізацыю ўзначальваў на працягу двух дзясяткаў гадоў. Спачатку заканчваў стварэнне базы арганізацыі, узвядзеннем якой перада мной займаліся Іван Іванавіч Авін і Алег Мікалаевіч Кунцэвіч. Пазней нам перадалі базу забеспячэння, аўтатранспарт. Такім чынам утварылася моцная вытворчасць з сотняй аўтамашын і 120 трактарамі, калектыў налічваў 260-280 чалавек. Яны нарыхтоўвалі і дастаўлялі на палі штогод 450-500 тыс. тон тарфакрошкі, сама больш сярод такіх арганізацый у рэспубліцы. Яшчэ забяспечвалі вапнаванне 12500 гектараў кіслых глеб. Вывозілі і ўносілі па 300 тысяч тон арганікі,  абагачалі мінеральнымі тукамі да 100 тыс. га ўгоддзяў, бязводным аміяком—5000 га. Прыкладна на 120 тыс. гектарах праводзілі мерапрыемствы па абароне раслін ад шкоднікаў і хвароб, барацьбе з пустазеллем. Нават пачалі здабычу сапрапелі на возеры Шчоўна.

Наша арганізацыя лічылася адной з лепшых не толькі ў вобласці, нават у рэспубліцы. Па аб'ёмах грузаперавозак занялі другое месца ў Беларусі і адзначаны пераходным  чырвоным сцягам "Белсельгасхіміі".  Пастаянна спаборнічалі за лідарства на Віцебшчыне з калегамі з Глыбокага, Пастаў, Полацка, Оршы. Поспехам садзейнічала каманда аднадумцаў. На пасадзе галоўнага інжынера быў Пётр Нікандравіч Капусцёнак, намеснікам па аўтатранспарце—Міхаіл Фёдаравіч Пальчэх. Добрую памяць пакінулі пасля сябе намеснікі па іншых напрамках дзейнасці Аляксандр Вікенцьевіч Шокель, Васіль Несцеравіч Карвацкі і Георгій Аляксандравіч Стома. Калектыў налічваў шмат выдатных вадзіцеляў і механізатараў.

Незаслужана не назваў работнікаў фінансаў і ўліку ў кожным з калектываў. А мне шанцавала на вопытных, адказных, удумлівых, нават таленавітых галоўных бухгалтараў. Гэта Часлаў Рыгоравіч Трумпель у калгасе імя Гастэлы, Глафіра Аркадзьеўна Чаркес на мясакамбінаце, Вацлава Казіміраўна Чарневіч у сельгасхіміі.

Василий Верин и три десятка управленческого стажа в агропромышленном комплексе МиорщиныЗа плячыма 30 гадоў кіраўніцкага стажу ў аграпрамысловым комплексе. Цяпер актыўна вядуцца пошукі шляхоў яго рэарганізацыі, павышэння эфектыўнасці. З вышыні атрыманага вопыту што  Вы лічыце важным у абнаўленні сяла і наогул АПК?
 —Найперш, неабходна павышаць ролю, самастойнасць і адказнасць кіраўніка. Калі коратка, кіраўнік павінен атрымаць права кіраваць. Без дробязнай апекі, без пастаянных справаздач за  "мінусы" ў штодзённых зводках. Калектыву трэба даводзіць мінімум аб'ёмных паказчыкаў (як без гэтага!), якія забяспечваюць прыбытковую работу на патрэбным узроўні—па іх забеспячэнні і рабіць ацэнку.
Самае шкоднае для сельскай гаспадаркі, што засталося з "бальшавіцкіх" часоў, лічу, інстытут упаўнаважаных. Калі галіной кіруюць многія, адказваць за вынікі некаму.

Сістэма гаспадарання павінна стымуляваць вытворчасць.  Цяпер залішне ўлікова-падліковага персаналу і рыхтуемай ім інфармацыі і справаздач, заўважу,—непатрэбных на месцах, і кантралюючага—на вышэйшых узроўнях, і ўсім трэба паказаць сваё старанне, звычайна штрафамі. Ці не таму рэзерву кіруючых кадраў менее.

Не трэба саромецца дзяржаўнай падтрымкі ў сельскай гаспадарцы, гэтая галіна ва ўсім свеце датацыйная. Не хапае сродкаў? Значыць трэба перагледзець бюджэтныя прыярытэты і на нейкі час адмовіцца нават ад важных аб'ектаў і мерапрыемстваў, калі яны не абяцаюць хуткай акупнасці. Інакш будзем сеяць без угнаенняў, не зможам купляць паліва на ўборачную. У выніку нешта не вырасцім або змарнуем.
Пра крэдыты пад высокія працэнты для вёскі нават не гавару, тут і так усё зразумела. Для дзяржавы калі і браць замежныя пазыкі, то толькі пад канкрэтныя і высокаакупныя праекты.

А для сябе якія высновы да сёлетняга 75-годдзя зрабілі?
—Трэба быць сумленным і прыстойным, больш дбаць не толькі пра сябе, але і іншых. Імкнуўся перадаць такія якасці нашчадкам: у мяне ёсць каму, у сям'і два сыны, тры ўнукі і две праўнучкі.

На што выкарыстоўваеце час заслужанага адпачынку?
—Маё хобі—сад і агарод. Люблю сустрэчы з прыродай. Сёлета навакольныя лясы парадавалі грыбамі. Толькі што вярнуўся з рыбалкі і разважаю, чаму не клявала. Хаця заўважаю, што рыбакоў становіцца ўсё больш, а рыбы менш. Езджу на бліжэйшыя азёры (раней на Браслаўскія, зараз на Перабродскія) не столькі за ўловам, колькі за ўражаннямі ад назіранняў за наваколлем, пахам чаромхі, спевамі салаўя ці "падлікамі гадоў" ад зязюлі. Увогуле, дзеля адпачынку.
 
З якім настроем сустракаеце прафесійнае свята?
—Я аптыміст, веру, што лепшую будучыню мы ствараем уласнай працай. Будзем імкнуцца —атрымаем жаданы вынік.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.  




рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 002
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 701
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта