Авторизация
 

У Галіны ПУХАЛЬСКАЙ 40 гадоў звязана з Міёрскім камбікормавым заводам

+
У Галины Пухальской 40 лет связано с Миорским комбикормовом заводом"У дзяцінстве пасля смерці бацькі жылося нялёгка. Таму калі я пасля школы хацела паступаць у педагагічнае вучылішча, маці сказала: "Не, дзетачкі, вучыць вас далей я не ў сілах. Ідзіце на свой хлеб, тады і вучыцеся".
 
Лёгка сказаць "на свой хлеб", калі за спінай усяго восем класаў і ніякай спецыяльнасці. Я паступіла ў Маладзечанскі політэхнікум з невялікім тэрмінам навучання на мукамольна-крупяную вытворчасць". Так піша паэт і журналіст Аляксей Кавалевіч пра майстра і інжынера па ахове працы камбікормавага завода Галіну ПУХАЛЬСКУЮ ў кнізе "Волат на пустэчы", цалкам прысвечанай асобам прадпрыемства.
 
Цяпер ветэран працы Галіна Антонаўна з задавальненнем гартае перачытанае выданне і прыгадвае 40 гадоў, звязаных з заводам. Выйшаўшы на пенсію ў 2014-м, вельмі сумавала. Дапамагала забыцца на працоўны вір хатняя гаспадарка, якую з мужам трымаюць і зараз. Агарод, сад, кнігі, кансерваваныя далікатэсы--звычайны уклад сям'і. А за плячыма--багатае на падзеі жыццё…

Дзяцінства ў жанчыны нялёгкае. Тата прайшоў усю вайну, атрымаў шаснаццаць ран, але выстаяў і вярнуўся дадому. Матуля была сувязной партызанкай брыгады імя Заслонава. І ўдзячная дачка, калі займела сваю сям'ю, збірала яе на Дзень Перамогі за святочным сталом, даставала з шафы баявыя ўзнагароды бацькі, фотаздымкі маці. І расказвала дзецям пра свята Перамогі, што яно значыць для радні. Увесь дзень малыя глядзелі тэлевізар, слухалі канцэрты мастацкай самадзейнасці, спявалі песні мінулых баявых гадоў. А ў самой Галіны ўскалыхвалася памяць пра мінулае. 

У Галины Пухальской 40 лет связано с Миорским комбикормовом заводомБацька на фронце падарваў здароўе і пакінуў маці з траімі дзецьмі, якія стараліся хутчэй зарабіць свае грошы. Галіна паступіла ў тэхнікум на мукамольна-крупяную спецыяльнасць. Можа, таму што дзядуля трымаў уласны млын, які дзяўчына ніколі не бачыла. Як і дзеда, бо яго ў 24 гады расстралялі--так "раскулачылі". Затое імкненне вырабляць муку здзейсніла ўнучка. На ўступных іспытах на выдатна здала рускую мову і матэматыку, у тэхнікуме вывучала механіку, аўтаматызацыю, энергазберажэнне, электрычныя сеткі і самы важны прадмет--мукамольную вытворчасць. Практыкавалася на Маладзечанскім камбінаце хлебапрадуктаў побач з тэхнікумам. Паспяхова абараніла дыпломны праект, для якога прыдумала просазавод з вытворчасцю 240 тон у суткі. 

--Гэта вялікі завод,--заўважае муж, які ўважліва слухае інтэрв'ю. Пухальскія жывуць душа ў душу 40 гадоў. Спаткаліся менавіта ў Міёрах. Хоць Галіна не думала-не гадала, што тут апынецца. Не хацела разлучацца з сяброўкай, а на нашым камбікормавым заводзе якраз дзве вакансіі. Аднак сяброўчына месца заняла лаўчэйшая выпускніца Людміла Пацеенак, якая імкнулася ў гэтыя мясціны да каханага. Дзве аднакашніцы ў Міёры прыехалі разам, у адной хаце кватаравалі.

Галіна заступіла зменным майстрам, кіравала брыгадай з 10 чалавек. У Савецкім Саюзе камбікорму не хапала, таму рабочыя працавалі ў 4 змены і выраблялі па 70-80 тон за кожную. Галоўнае кіраўніцтва--Міністэрства нарыхтовак, якое пазней рэарганізавалася ў хлебапрадуктовае, зараз--сельскай гаспадаркі. Па дзяржзаказе гаспадаркі раёна здавалі заводу фуражнае (ніжэйшай якасці) збожжа. З Расіі паступала кукуруза--не паспявалі спраўляць.Пасля развалу Саюза што купіш, тое і перапрацуеш. 

Пачаўся складаны перыяд. Але ў гэты час прадпрыемства павёў за сабой таленавіты кіраўнік Віктар Тарасевіч. Менавіта ён закупіў самую навейшую ачысную ўстаноўку для камбікормавага цэха. Вялікай падзеяй стала здача ў эксплуатацыю новай механічнай майстэрні, што дазволіла весці рамонт трактараў і іншай тэхнікі ў памяшканні, а не на дварэ ў любую пару года. Тут жа абсталявалі сталярны цэх і ўтварылі сваю будаўнічую брыгаду, якая ўзводзіла жыллё і іншыя сацыяльныя аб'екты. Каб на заводзе пацяплела, пабудавалі другую кацельню, новыя склады, набылі тэхніку. Рабочыя не маглі нацешыцца. 

У тым жа, 1991-м, Галіна Пухальская стала інжынерам па ахове працы. Прыкладна 100 рабочых--вадзіцеляў, электраманцёраў, адказных за абсталяванне навучала бяспецы, праводзіла экзамены, вяла адпаведную дакументацыю. Прамнагляд часта правяраў і строга патрабаваў, бо прадпрыемства пажара-і выбуханебяспечнае (з-за канцэнтрацыі пылу).

Усе стараліся для адзінай мэты--атрымаць якасны прадукт, які праходзіць па доўгім канвееры. Зернейка са склада паступае на лінію набору, на стужцы сыравіны ачышчаецца ад прымясяў, смецця, пяску, здрабняецца ў драбілках, дазіравана змешваецца, узважваецца, па ланцужковым транспарцёры падымаецца на склад. Гледзячы для якой жывёлы, камбікорм гатуецца па розных рэцэптурах. Асновай любое зерне--пшаніца, авёс, кукуруза… З дадаткаў пераважна шрот і жмых (адходы ад алейных культур), вотруб'е, соль, фасфат, мука са здробленай ігліцы. Агульнымі намаганнямі выходзіла 55 тысяч тон за год і 70 тон за змену камбікорму. 

Вядома, поспех прадпрыемства залежыць ад усяго калектыву і тых асоб, якія ўвайшлі ў гісторыю. Першапраходцам стаў Пётр Лукіч Угоднікаў, які падняў з кален калгас "Светлы шлях". "Цяпер кіраваць ім зможа і дурань,--сказалі ў раёне і загадалі пабудаваць камбікормавы завод. Пётр Лукіч, мабілізаваўшы ўсіх рабочых, узяўся за справу. У вельмі сціслыя тэрміны, да 1969 года, узведзены тры тыпавыя зернесклады агульнай ёмістасцю 9400 тон. У тым жа годзе заклалі падмурак і прыступілі да будаўніцтва камбікормавага цэха, які з першага пуску павінен быў даць 30 тон камбікорму ў суткі, паступова 200 тон і больш. Кожны дзень дырэктар прыспешваў работнікаў. Калгасы і саўгасы галадалі, а на завод вялікім патокам хлынула збожжа. Першы камбікормавы цэх уступіў у строй у 1971 годзе. Прадукцыйнасць склала 50 тон у суткі. У канцы пяцігодкі яна ўзрасла ў тры разы. Такі пачатак Пятра Лукіча Угоднікава. Пасля яго плённа кіравалі Леанід Альбінавіч Пухальскі, Віктар Іосіфавіч Тарасевіч, Віктар Антонавіч Паляк. Апошнім часам--Сяргей Іванавіч Грыц. Новапрызначаны дырэктар Аляксандр Казіміравіч Шокель, па ўспамінах Галіны Пухальскай, вельмі старанны і працавіты, пачынаў з цэху, дасканала ведае вытворчасць.

Дзякуючы заводу Галіна Антонаўна сустрэлася з будучым мужам Тадэвушам Пухальскім. Тут працаваў яго родны брат Леанід, які, па ўсім відаць, і параіў халацяку выдатную маладуху. Ваенны марак і майстар камбікормавага завода злучылі свае лёсы. У моцным шлюбе нарадзілася трое дзяцей, усе атрымалі адукацыю. Двое жывуць у Мінску, малодшая Таццяна выйшла замуж у родных пенатах. У Пухальскіх васьмёра ўнукаў, трое з іх ужо студэнты. Шчаслівая сям'я з плённым працягам, старанная і працавітая. На такіх трымаецца свет і дабрабыт. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара і з сямейнага архіва Пухальскіх.  



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 528
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 585
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 594
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 751
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта