Авторизация
 

Міярчанін Уладзімір Зарудніцкі 27 год у форме і пагонах

+
Миорчанин Владимир Зарудницкий 27 год в форме и погонахСалдат-пагранічнік, участковы інспектар, старшы аператыўны дзяжурны. Гэтыя ролі прымяраў на сябе міярчанін Уладзімір Зарудніцкі і ў кожнай цвердзіўся. Ветэранскія рады супрацоўнікаў органаў унутраных спраў папоўніў сёлета ў красавіку. 

Загартоўка характару і волі пачыналася ў Пянджскім пагранічным атрадзе на савецка-афганскай граніцы. Там на працягу двух год праходзіў вайсковую службу. Калі вярнуўся дадому, атрымаў прапанову ад кіраўніцтва Міёрскага РАУС. 
Ведаў, што міліцэйскія будні патрабуюць ахвяраванняў асабістым часам, могуць быць непрадказальнымі і небяспечнымі. Рашэнне прымаў свядома. 

У 1993 годзе курсант Бранскай школы міліцыі вярнуўся ў свой горад і быў прызначаны ўчастковым інспектарам. Тэрыторыя адказнасці—ад вуліцы Камуністычнай да чыгункі. 

Миорчанин Владимир Зарудницкий 27 год в форме и погонах—У нас звычайная работа,—гаворыць Уладзімір Віктаравіч.—Паступіў сігнал—паехалі, разабраліся, прынялі меры. 
За "звычайнай работай" хаваюцца трывожныя начныя званкі, пешыя абходы тэрыторыі, разніманне боек на дыскатэках і шмат эпізодаў з катэгорыі "не для друку". Чыгуначны і аўтавакзал, раённы Дом культуры і гарадскі парк—месцы, дзе  патрэбны асаблівыя кантроль і пільнасць. 16 год запар участковы інспектар праводзіў навагоднюю ноч на плошчы ля РДК. Дадому адпускалі толькі сустрэць свята—і адразу на дзяжурства. 

—Не скажу, што 90-я гады былі асабліва напружанымі. Учынялася больш веласіпедных і крадзяжоў з падвалаў і кватэр, затрымлівалі хуліганаў, выяўлялі тых, хто варыць самагон. Па сутнасці, цяпер мало што змянілася,—расказвае былы праваахоўнік.—Патрабавалася наведаць кожную сям'ю і зрабіць запісы ў адпаведным журнале. Які транспарт маецца ў гаспадароў, ці ёсць зброя. Калі ведаеш людзей, прасцей працаваць. 

Апошнія сем міліцэйскіх год маёра Зарудніцкага прайшлі ў аператыўна-дзяжурнай службе РАУС. Здавалася б, абавязкі больш простыя. Але ў кожнай справы свая спецыфіка. Пастаянныя тэлефонныя званкі, стосы журналаў, у якіх трэба весці запісы, кантроль за затрыманымі парушальнікамі. І так кожную змену. 

Цяпер звоніць толькі адзін тэлефон—уласны мабільны. Частыя званкі ад калег. І сам не праміне зазірнуць у аддзел, дзе прайшло столькі доўгіх і адначасова нібы незаўважных год.
Заслужаны адпачынак—магчымасць прысвяціць больш часу сям'і, дачным клопатам, гістарычным кнігам і трэніроўкам на фізкультурна-аздараўленчым комплексе.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара і з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 604
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 256
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 533
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 559
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 890
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта