Авторизация
 

У Міёрах зарэгістравана нараджэнне сотага дзіцяці

+
В Миорах зарегистрировано рождение сотого ребенкаУ аддзеле загса райвыканкама 1 лістапада зарэгістравана нараджэнне сотага дзіцяці. Пад круглай лічбай запісаны новы міярчанін Павел Назараў. Першы дакумент хлопчыка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі тату.
 
Паша—першынец у Уладзіміра і Святланы Назаравых. Летам 2015-га яны стварылі сям'ю, а на другім годзе сумеснага жыцця дачакаліся папаўнення. Хлопчык з'явіўся на свет 25 кастрычніка. Імя для яго бацькі выбіралі разам. 

—Пакуль што шмат капрызнічае,—расказвае тата пра першыя дні жыцця сыночка і з усмешкай дадае:—На мяне падобны.
Уладзімір працуе на льнозаводзе, Святлана загадвае ФАПам у Слабадзе. У бліжэйшыя тры гады маладую матулю чакаюць іншыя клопаты: прыемныя і адначасова няпростыя. Тата з ахвотай дапаможа.

У дадатак да пасведчання аб нараджэнні супрацоўнікі аддзела загса падрыхтавалі для бацькоў віншавальную паштоўку, памятку пра значэнне імя Павел і падарунак для немаўляці. Упершыню на ўрачыстую рэгістрацыю "прыляцеў" бусел. Плануе бываць на падобных мерапрыемствах пастаянна. І гэта добры знак. Дарэчы, сёлетняя ўрачыстаць адбылася на месяц раней. У мінулым годзе сотае нараджэнне рэгістравалі 2 снежня.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта